Грамадства22

«Гэта працягвалася не адзін дзень». У Бабруйску патрабуюць пакараць гаспадара, які жорстка абыходзіцца з сабакам падчас прагулкі

Па сацсетках разайшлося відэа, знятае ў Бабруйску. На ім відаць, як гаспадар падчас прагулкі моцна тузае сабаку і кідае яго на зямлю. Ролік адразу ж выклікаў вялікі розгалас: каментатары заклікалі пакараць героя відэа за жорсткае абыходжанне з жывёламі, піша «Анлайнер».

Скрыншот з відэа

Ролік выклала ў сторыс Instagram дзяўчына па імені Яна каля 17‑й гадзіны ў аўторак. Яна суправадзіла відэа подпісам:

«Я, можа, нечага не разумею ў выхаванні сабак, але для мяне гэта жорсткасць».

Відэа пачалі распаўсюджваць мясцовыя СМІ і карыстальнікі Instagram і Threads.

«Веру ў сілу Трэдс, што сабаку забяруць, а нелюдзя пакараюць па законе!»

«Гэта што за істота побач з сабачкам?! Калі яна здольная ўсведамляць свае дзеянні, то рэальна страшна за ўсіх навокал».

«Адбярыце ў яго сабачку!»

«Якой трэба быць жорсткай істотай, каб так абыходзіцца з безабаронным сабакам… Няма слоў. Толькі абурэнне».

«Гэта калі бацькі купілі дзіцяці падарунак і яно вымушана яго выгульваць, не маючы жадання на гэта!»

«Больш за ўсё сумна ад таго, што я памятаю гэтыя метады дрэсіроўкі. Я нават сама, яшчэ будучы школьніцай, чытала кнігі, якія вучылі вось так ставіць на месца сабаку. І я лічыла гэта правільным і адзіным дзейным спосабам дрэсуры. Добра, што і сабакі ў мяне тады не было, і я даўно лічу гэта негуманным і жорсткім. Але я выразна памятаю момант майго жыцця, калі, любячы жывёл, думала, што гэта норма», — пісалі каментатары пад постам.

Журналісты «Анлайнера» звязаліся з Янай, каб высветліць падрабязнасці здарэння. У новым месцы яна жыве менш за тыдзень — і ўвесь гэты час назірала такія паводзіны з акна. Паспела зняць відэа толькі ўчора.

«На выгляд мне падалося, што гэта хлопец-падлетак. Было заўважна, што выгульваць сабаку ён не хацеў. Усе гэтыя тры дні ён не хацеў нават знаходзіцца побач з ім. Пры першай жа магчымасці адразу заканчваў прагулку. Склалася адчуванне, што яго прымушаюць гэта рабіць бацькі».

Сабачка нічога дрэннага не рабіў, не ўцякаў. Ён стаяў запалоханы побач. А той яго тузаў, штурхаў нагой, кідаў у яго снег. Здзекаваўся проста так.

Адбылося ўсё ў 7‑м мікрараёне Бабруйска. Паводле слоў Яны, гуляў хлопец удзень у бязлюдным месцы кожны дзень прыкладна ў адзін і той жа час. Толькі адзін раз ёй падалося, што яго нехта гукнуў, і тады малады чалавек перастаў тузаць сабаку.

Сама дзяўчына сядзіць дома з маленькім дзіцём, таму магчымасці выйсці на вуліцу ў яе не было. Да таго ж паводзіны хлопца яе палохалі. Дагэтуль яна ні разу не сутыкалася з такім абыходжаннем з жывёламі і нават не ведала, што можна звярнуцца ў міліцыю. Таму вырашыла паспрабаваць распаўсюдзіць відэа сярод мясцовых суполак.

Аднак заяву ў міліцыю ўжо напісалі іншыя людзі. Дзяўчына пакінула свае кантактныя даныя, пакуль з ёй не звязваліся. Яна мяркуе, што на рагу дома ўсталяваная камера, на якую маглі трапіць іншыя эпізоды.

Каментары2

  • Кнур
    18.02.2026
    Бульбаш-уньерменш. Ничего нового.
    Биологический колхозный мусор.
  • Спосаб мыслення
    18.02.2026
    Цікава, на якой мове размаўляе гэта п**вора?

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ3

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Усе навіны →
Усе навіны

Гросмайстар Дзяніс Лазавік: «Беларуская мова вымірае. Я на ёй зусім не размаўляю, ды і з кім?»77

У сталіцы Канады вырашылі перайменаваць вуліцу, названую ў гонар Трампа3

Для Пуціна ў Сочы пабудавалі новую рэзідэнцыю2

Трамп з Сі Дзіньпінам дэманстравалі ў Вашынгтоне «сапраўды вялікае сяброўства»8

Былы памочнік Лукашэнкі Кірыл Руды памяняў працу11

Гродзенскі хлопец, які нарадзіўся з ДЦП, пераадолеў шмат цяжкасцяў і стаў выкладчыкам медыцынскага каледжа3

Журналістаў, якім Трамп забараніў з'яўляцца ў Белым доме, зноў сталі туды пускаць1

У Польшчы назвалі ўмовы для змястоўнага дыялогу з Беларуссю9

Зяленскі паведаміў пра дамоўленасць адносна ракет-перахопнікаў для Patriot1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ3

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць