Памёр беларускі мастак Уладзімір Ткачэнка, яму было 77 гадоў. Пра смерць паведамілі ў сацсетках яго сябры.

Фота: sb.by
Уладзімір Ткачэнка нарадзіўся 30 кастрычніка 1948 года ў Мінску. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. З 1979 года кіраваў студыяй у Палацы культуры Мінскага трактарнага завода.
У мастацкіх выставах браў удзел 1976 года. Працаваў у галіне станковага жывапісу ў жанрах пейзажа, партрэта, нацюрморта.
Развітанне з Уладзімірам Ткачэнкам адбудзецца 4 лютага ў царкве Опцінскіх старцаў у Мінску (Касманаўтаў, 24), пахаванне на Лясных могілках у Шабанах (13:00).
-
«Людзі на балоце», «Дзве душы», «Лагодны цмок». У Офісе Ціханоўскай назвалі любімыя кнігі, фільмы, традыцыі
-
Мужчына выйграў працу Пікаса коштам 1 мільён еўра ў дабрачыннай латарэі, купіўшы латарэйны білет за 100 еўра
-
На Кніжным кірмашы ў Беластоку будзе працаваць салон незалежных беларускіх выдавецтваў
Каментары