Грамадства44

Памерла Іна Радаева

Прадзюсарцы было ўсяго 57 гадоў. Самым паспяховым яе праектам быў спявак Дзядзя Ваня. Артыст жа і паведаміў пра смерць Іны.

Іна Радаева. Фота з яе інстаграма

Дзядзя Ваня апублікаваў у інстаграме агульнае чорна-белая фота з Інай Радаевай і напісаў: «Сёння 21.01.2026, яе не стала а 19:30. Разам з табой мы многае прайшлі, пачынаючы з 2006 года, яшчэ да «Новай хвалі». Было шмат усяго рознага. Ты пражыла цікавае і па-сапраўднаму рок-н-рольнае жыццё!!! Шкада, што ты спынілася так рана. Яшчэ столькі ўсяго магло б быць… Спадзяюся, цябе сустрэне стары Ozzy. Шкада, што не паспелі проста развітацца напаследак. Шмат чаго яшчэ не паспелі… Беражыце сябе і сваіх блізкіх, пакуль яны побач. Бывай, дружа! Бывай, Інка… Заўсёды «твой артыст» Дзядзя Ваня».

У свой час Іна скончыла музычную вучэльню імя Глінкі і музычна-педагагічны факультэт БДПУ імя Танка. Але ж сама выступаць на сцэне не захацела — выбрала іншы шлях і стала дапамагаць іншым заззяць зоркамі на эстрадзе.

Іна Радаева і Дзядзя Ваня. Фота з яго інстаграма

Інна Радаева актыўна займалася прадзюсіраваннем. Самы паспяховы яе праект — спявак Дзядзя Ваня. Акрамя гэтага, Іна была музычнай эксперткай на расійскім Першым канале, дапамагала артыстам рыхтавацца да папулярных тэлевізійных праектаў як «Голас», «Голас. Дзеці», «Бітва талентаў», «Новая хваля».

У яе была свая вакальная студыя «М.І.Р.», дзе Іна была выкладчыцай разам са сваёй дачкой Тамарай.

Каментары4

  • Vv
    22.01.2026
    [Рэд. — Дзякуй, выправiлi]

    [Зрэдагавана]
  • Шкада
    22.01.2026
    Вельмі файная была жанчына
  • Цёця Галя
    22.01.2026
    А хто напісаў песьню-саша останнтся с намі?

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?15

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?

Усе навіны →
Усе навіны

Губазікаўцы заявілі пра затрыманне нацыстаў-паганцаў з БЧБ-сімволікай19

Дзяўчына на каньках пракацілася па тратуарах Гомеля ВІДЭА1

Маршрутка ўрэзалася ў пераход метро ў цэнтры Мінска1

Як планавалася сустрэча Ціханоўскай і Зяленскага і што будзе далей? Расказвае Вячорка6

У Белым доме павесілі сумесную фатаграфію Пуціна і Трампа22

У Вільні ўчора прызямліўся кантрабандны шар з беларускімі цыгарэтамі1

У чацвер на мяжы з Польшчай для фур адкрыюць новую зону чакання памерам з 30 футбольных палёў

Фядута расказаў, як аднойчы ў калоніі яго вялі на «расстрэл». А аказалася, на сустрэчу з Марзалюком10

Даклад CSIS: Расія страціла на вайне забітымі і параненымі 1,2 млн чалавек, Украіна — да 600 тысяч5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?15

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць