Грамадства55

Сталі вядомыя месца і дакладны час развітання з Мікітам Мелказёравым

Раней паведамлялася, што на аўторак 30 снежня ў Варшаве прызначана развітанне з раптоўна памерлым у ноч з 20 на 21 снежня 37‑гадовым беларускім журналістам Мікітам Мелказёравым. Цяпер ягоная жонка Ліна Цапава і сябар Аляксандр Івулін паведамілі дакладны адрас і час.

Мікіта Мелказёраў. Фота: «Наша Ніва»

«Развітанне з Мікітам адбудзецца 30 снежня з 12:00 да 15:00. Месца: Fosa 19a, 02‑768 Warszawa», — напісала Ліна Цапава, папрасіўшы не прыходзіць на цырымонію загадзя і не прыносіць штучныя кветкі.

Таксама яна нагадала пра выказаную яшчэ раней просьбу не праводзіць у памяшканні для развітання фота– і відэаздымку, за гэтым будзе сачыць ахова.

Па факце раптоўнай смерці Мікіты Мелказёрава польская пракуратура пачала расследаванне. Было праведзена ўскрыццё цела, вынікі экспертызы стануць вядомыя праз некалькі месяцаў.

Каментары5

  • Тамаш
    30.12.2025
    Нізкі паклон , Мікіта не памёр. Беларусець будўем усе. Гэта яго слова ўжо будзе жыць назаўсёды!
  • хамса
    30.12.2025
    Тамаш, назаўсёды!?
    няма такога слова ў беларускай мове. Муж не дасьць саўраць
  • Дзіўная смерць, дзіўнае пахаванне
    30.12.2025
    Чаму забаронена рабіць фота– і відэаздымку?
    Мікіта Мелказераў - грамадскі дзяяч. Ён належыць усім беларусам, а не толькі яго жонцы.

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць