Грамадства

Музей вольнай Беларусі апублікаваў відэа, якое запісаў Мікіта Мелказёраў, перадаючы свае кроксы ў экспазіцыю

Аддаючы жоўтыя кроксы, Мікіта Мелказёраў запісаў (як таго патрабуюць правілы) відэа для музея, у якім расказаў гісторыю экспаната. Гэты запіс, зроблены летам 2025 года, музей апублікаваў упершыню.

На відэа Мікіта расказаў, што набыў жоўтыя кроксы ў Мінску ў пачатку пандэміі, з імі пераехаў у эміграцыю, і з імі таксама распачаўся праект «Жыццё-маліна».

«Я не вельмі фанабэрысты, але гэта ў якасці жарту, бо мая жонка абяцала мяне забіць, калі я не вынесу з дому гэтыя кроксы. Я напісаў сюды і сказаў, што, у прынцыпе, іх было вельмі шмат у «Маліне».

«Маліна» — гэта значны праект. Я разумею, што гэта вельмі нясціпла гучыць, але гэта факт. Вельмі важны праект для беларускай дэмакратычнай прасторы. Таму вось магу аддаць гэтыя кроксы. Ну і таксама, усе пяць гадоў, што мы здымаем «Маліну», яны былі ў кадры. І Наста Роўда сказала калісьці падчас інтэрв'ю, маўляў, гэта легендарная пара абутку. Таму я спадзяюся, што гэта будзе нейкі больш-менш адметны экспанат у гэтым музеі. Ну і зрэшты, гэты музей перабярэцца ў Беларусь», — сказаў Мікіта.

Таксама ў музей у 2024 годзе быў перададзены футбольны кубак пасля вясенняга розыгрышу Лігі Бемоўскай, на якім Мікіта Мелказёраў атрымаў тытул найлепшага абаронцы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Позву ў суд атрымала ў раддоме». Наста Дашкевіч пра роды падчас следства, суд з месячным дзіцем і каханне на адлегласці3

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек5

Беларускі музей просіць дапамогі ў аднаўленні старадаўняга храма6

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі58

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць