Усяго патроху

Жыхары шматпавярховіка скінуліся і самастойна ўпрыгожылі пад'езд да Новага года — толькі паглядзіце

«Упрыгожылі шмат чаго: і ўваходныя дзверы, і холы перад ліфтамі, і тамбуры, і ліфты, і нават першы паверх».

Сваёй навагодняй казкай з Onlíner падзяліўся жыхар дома 15Г на вуліцы Герояў абароны Брэсцкай крэпасці ў Брэсце. «Дому 4 гады, і за гэты час ні разу не было навагодняга дэкору. Захацелася гэта выправіць», — кажа Рыгор.

Паводле слоў маладога чалавека, ініцыятыва першачаргова зыходзіла ад новага старшыні таварыства ўласнікаў (ТУ). Менавіта ён вырашыў упрыгожыць месцы агульнага карыстання, каб у жыльцоў з’явіўся навагодні настрой:

«Разам з жонкай яны вырашылі парадаваць нас і аформіць пад’езды да Новага года. Праз таварыства ўласнікаў закупілі навагоднія ўпрыгажэнні. У сувязі з абмежаванасцю фінансаў большую частку вырабілі сваімі рукамі — сані, каробкі, банты, драўляныя скрыні. А паколькі ў доме два пад’езды, усё прыйшлося вырабляць у двух экзэмплярах».

Добры прыклад заразлівы. Убачыўшы, як змяняецца пад’езд, уладальнікі кватэр таксама вырашылі ўнесці свой уклад:

«Жыльцы скаапераваліся і самастойна дакупілі матэрыялы для дэкору: пенапласт для ялінак, гірлянды, вянкі на дзверы, канцылярскія дробязі накшталт скотчу, клей. Яны таксама далі офісную паперу для падвесных упрыгажэнняў і пакавальную паперу для каробак. Упрыгожылі шмат чаго: і ўваходныя дзверы, і холы перад ліфтамі, і тамбуры, і ліфты, і нават першы паверх».

Рыгор дзеліцца: на ўсё пра ўсё сышло прыкладна 1000 рублёў. Не так ужо і шмат з улікам актуальных цэн. Затое вынік будзе радаваць яшчэ доўга, а пасля святаў дэкор можна схаваць і зноў выкарыстаць праз год.

«Часу і працы спатрэбілася вельмі шмат, але вынік радуе вока. Асабліва задаволеныя дзеці. Вось так пры невялікім бюджэце атрымалася стварыць навагоднюю атмасферу і згуртаваць жыльцоў. Як кажуць, было б жаданне».

Каментары

Цяпер чытаюць

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу26

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу

Усе навіны →
Усе навіны

Лідара кенійскай секты прызналі вінаватым у смерці 190 дзяцей. Ён прымушаў бацькоў марыць іх голадам7

Вілу каля Мінскага мора за 4,45 мільёна даляраў купіла кампанія, звязаная з «кашальком Лукашэнкі» Вараб'ём5

У падпале станцыі Starlink у Балгарыі падазраюць двух грамадзян Германіі2

Пад Мінскам аўтакран упаў на чыгуначныя рэйкі і збіў рух па лініі

Лідару каталонскіх незалежнікаў дазволілі вярнуцца ў краіну3

«Белтэлекам» з 1 лістапада павышае тарыфы

Забаранілі ўвозіць у Беларусь шмат тавараў з Латвіі6

У выніку ўдару УСУ па дата-цэнтры «Яндэкса» ва Уладзіміры пацярпелі пяць з васьмі яго памяшканняў1

Ілан Маск паабяцаў раздаць акцыі SpaceX амерыканскім дзецям9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу26

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць