Вайна3939

Польскі генерал: Калі толькі Расія нападзе на НАТА, на 300 кіламетраў у глыбіню яе будзе выпаленая зямля

Былы камандуючы Еўракорпусам Яраслаў Грамадзіньскі расказаў пра стратэгію стрымлівання Расіі і зрабіў прагнозы.

Генерал Яраслаў Грамадзіньскі. Фота: Jarosław-Gromadziński / Facebook

«Наш дзяржаўны інтарэс палягае ў тым, каб паказаць сябе моцнай і рашучай краінай. Разам з тым, калі на нас нападуць, мы пакідаем за сабой магчымасць увайсці і ліквідаваць пагрозу з боку Калінінградскай вобласці», — заявіў у інтэрв'ю польскаму выданню «Fakt» былы камандуючы Еўракорпусам, генерал Яраслаў Грамадзіньскі.

Ён патлумачыў, што для блакавання Калінінградскай вобласці спатрэбіцца задзейнічаць у тры разы больш сіл, чым для яе поўнай ліквідацыі.

«Калі Расія наважыцца на атаку (на Польшчу і НАТА — рэд.), мы маем поўнае права ўвайсці туды і ліквідаваць пагрозу. У войску мы гадамі жылі з думкай, што Калінінград — гэта бункер, які мы павінны лічыць недатыкальным. Яны могуць па нас страляць, а мы па іх — не ў поўнай меры. Сёння трэба сказаць ясна: «Калі вы нападзяце на нас, то мы можам увайсці туды, і вы павінны гэта ўлічваць пры планаванні», — пракаментаваў генерал.

На думку былога вайскоўца, Польшча і іншыя краіны НАТА павінны ствараць для Крамля стратэгічныя дылемы, якія стрымліваюць агрэсіўныя намеры Расіі.

«Нам патрэбна зразумелая стратэгія бяспекі, якая выразна акрэслівае нашы дзяржаўныя інтарэсы і дэманструе нашу рашучасць бараніць уласную краіну.

Гэта не агрэсія. Мы поўныя рашучасці абараняцца і адначасова паказваем: мы не хочам гэтага рабіць, але калі будзем змушаныя гэта зрабіць, то зробім гэта з поўнай рашучасцю — на 300 кіламетраў будзе выпаленая зямля, а на 900 кіламетраў — падпаленая. Гэта ясны сігнал», — падкрэсліў суразмоўца.

Як адзначае выданне, пра тое, што НАТА ў сваіх планах на выпадак канфрантацыі з Расіяй павінна ўлічваць магчымасць заняцця Калінінградскай вобласці, кажуць усё больш камандуючых і аналітыкаў. Так, напрыклад, у лістападзе вярхоўны галоўнакамандуючы сіламі НАТА ў Еўропе генерал Алексус Г. Грынкевіч заявіў, што ў Альянса ўжо ёсць гатовыя планы дзеянняў у адносінах да Калінінградскай вобласці.

«Расія таксама пралічвае варыянты і аналізуе, як мы функцыянуем. Калі ў нас будзе стратэгія нацыянальнай бяспекі, у якой мы дакладна прапішам нашы прынцыпы, крытэрыі і ўзровень амбіцый — а галоўнае, запішам, што ў выпадку нападу на нашу краіну мы выкарыстаем усе наяўныя сродкі для знішчэння праціўніка, у тым ліку пакідаючы за сабой права ўваходу на яго тэрыторыю, — толькі тады гэта стане для іх ясным пасылам», — даводзіць генерал Грамадзіньскі.

Расія ведае свае слабыя месцы, але хутка вучыцца

Генерал падкрэсліў, што з прычыны велізарных страт на фронце ва Украіне расійскія войскі пакуль не ўяўляюць непасрэднай пагрозы для Польшчы і іншых краін НАТА. Паводле яго слоў, улічваючы маштаб страт на фронце ва Украіне, Расія зможа аднавіць патэнцыял для чарговай атакі толькі праз 5‑6 гадоў.

«Паводле розных крыніц, агульныя страты расійскіх салдат складаюць каля 900 тысяч, з якіх незваротныя страты — прыкладна 250—300 тысяч. Гэта велізарныя чалавечыя страты. Акрамя таго, Расія страціла каля 11 тысяч танкаў, 20 тысяч баявых машын пяхоты, 25 тысяч адзінак артылерыі і 1300 рэактыўных сістэм залпавага агню. Дадайце да гэтага 370 самалётаў, 330 верталётаў і больш за 2,5 тысячы грузавых аўтамабіляў.

Колькі часу спатрэбіцца, каб вырабіць усё гэта нанова? Расія не здольная хутка аднавіць страты, бо ёй проста бракуе рэсурсаў, сыравіны і доступу да тэхналогій. На маю думку, Расіі спатрэбіцца каля 5‑6 гадоў, каб аднавіцца ў ваенным плане», — ацаніў сітуацыю эксперт.

Генерал падкрэсліў, што нават фізічнае аднаўленне ваеннага патэнцыялу не гарантуе імгненнай гатоўнасці да бою, бо тэхніку неабходна размеркаваць па войсках, а асабовы склад — навучыць.

«Расія ўсведамляе, што не мае магчымасці праводзіць яшчэ адну аперацыю за межамі Украіны. Нават амерыканцы ясна падкрэсліваюць, што здольныя весці толькі адну вялікую поўнамаштабную стратэгічную аперацыю на адным кірунку», — цытуе выданне словы генерала.

Тым не менш суразмоўца выдання перасцярог, што Крэмль актыўна рыхтуецца да магчымых уварванняў у Еўропе ў будучыні. Пра гэта сведчыць рэформа структуры Заходняй вайсковай акругі з вылучэннем Ленінградскай акругі, а таксама правядзенне вучэнняў «Захад» для адпрацоўкі дзеянняў у новых умовах.

На думку генерала, Польшча і Еўропа ўжо фактычна знаходзяцца ў стане вайны з Расіяй, якая вядзецца гібрыднымі метадамі «ніжэй за парог вайны».

«Адбываюцца дыверсіі, мы бачылі сітуацыі з дронамі не толькі ў Польшчы, але і ў Еўропе, дзе беспілотнікі паралізавалі працу цэлых аэрапортаў. Фіксуюцца спробы пашкоджання чыгуначных пуцей і масавыя падпалы, і ўсё гэта суправаджаецца дэзінфармацыяй у сеціве. Тут няма нічога, што павінна нас здзіўляць. Трэба прыняць як факт, што мы знаходзімся ў стане перманентнай гібрыднай вайны», — падсумаваў генерал.

Каментары39

  • Літвін
    12.12.2025
    Трэ было ў 1920 ісці ў наступ да Смаленску. Саступкі маскалям заўжды будуць аплочвацца крывёю.
  • Miko
    12.12.2025
    Што за казкі ў галаве гэтага генерала? Расія ўжо вядзе сучасную вайну, у яе войска каля 2 млн людзей. То бок параўнальна з усімі краінамі НАТА ў Еўропе. Расія вырабляе больш ракет, снарадаў і дронаў, чым усе краіны НАТА ў Еўропе. Расія можа мабілізаваць яшчэ сотні і сотні тысяч людзей, якія ўжо служылі тэрміновую службу. Расія гатавалася да вайны дзесяткі гадоў, мае гатовае да вайны насельніцтва з прамытымі мазгамі, ядзерную зброю і стратэгічную авіацыю. А вось чым плануе Польшча вынішчыць Калінінградзкую вобласць - вялікае пытанне. Жадаючых ваяваць мала, тых, хто мае вопыт ці служыў у войску - амаль няма. Зараз не патрэбныя танкі, ад іх сэнсу мала, Еўропа рыхтуецца да вайны, якая была і якой ужо не будзе. Як толькі ЗША адыйдуць ад абароны Еўропы апынецца, што Еўропа безабаронна, асабліва краіны па адной. Не дай Бог ва Францыі ці Германіі прыйдуць да ўлады ўльтраправыя, тады Польшчу з'ядуць за пару месяцаў. Ужо няма чаго казаць пра краіны Балтыі. Там усіх войскаў разам з натаўскім на тры краіны да 100 000 чалавек. І артылерыі 100 адзінак. Бяда будзе з такім бахвальствам. Трэба сур'ёзна рыхтавацца да вайны праз год -паўтара, а не цешыць сябе тым, што Расіі трэба 5 гадоў на аднаўленне. Яна ўжо гатовая і ўжо вядзе вайну. Ратуе Польшчу толькі Украіна.
  • Картонны генерал
    12.12.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных39

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

Абноўлена Рада па развіцці прадпрымальніцтва. З яе прапаў Тапузідзіс2

Пачаўся суд над забойцам Чарлі Кірка Тайлерам Робінсанам5

На 10 гадоў асудзілі мінчука за ДТЗ, у якім загінулі чатыры чалавекі

Запланаваныя перамовы Аляксандра Лукашэнкі з дэлегацыяй ЗША адбыліся4

Як цяпер жыве «суровы турыст» з Беларусі, які стаў знакамітым 12 гадоў таму7

55‑гадовага жыхара Мазыра адправілі за краты па папулярным палітычным артыкуле

Паглядзіце, як выглядае Мінск перад Усебеларускім народным сходам14

Карлас Алос: Звальненне са зборнай Беларусі — абсалютна нечаканае2

Дзясяткі краін ахапіла новая хваля грыпу, прыйшоў новы небяспечны штам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных39

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць