Грамадства66

У Лідзе пабраліся шлюбам 15‑гадовыя хлопец і дзяўчына. Самай маладой маме Гродзеншчыны таксама 15

Чыноўнікі Гродзенскай вобласці расказалі, у якім узросце жыхары рэгіёна ствараюць сем'і, нараджаюць дзяцей і якія імёны выбіраюць для сваіх малых.

Фота: Karl Tapales Getty Iimages

Самай маладой парай, якая пабралася шлюбам на Гродзеншчыне сёлета, сталі 15‑гадовыя жаніх і нявеста ў Лідзе. Пры гэтым сярэдні век жаніхоў у Гродзенскай вобласці складае 32 гады, а нявест — 30 гадоў.

У ліку жаніхоў і нявест ёсць і прадстаўнікі старэйшага пакалення — мужчына ва ўзросце 83 гадоў і жанчына 78 гадоў, піша «Гродзенская праўда».

Нямала ў 2025 годзе ў Гродзенскай вобласці і інтэрнацыянальных шлюбаў. Сярод жаніхоў і нявест — грамадзяне Латвіі, Казахстана, Малдовы, Гвінеі, Чэхіі, ЗША, Грузіі, Італіі і Сербіі. Лідарамі па колькасці заключаных шлюбаў з замежнікамі сталі грамадзяне Расіі: 69 жаніхоў і 70 нявест. Усяго ж за дзесяць месяцаў зарэгістравана 252 шлюбы з замежнымі грамадзянамі.

За дзесяць месяцаў 2025 года ў вобласці нарадзілася 4999 дзяцей — 2566 хлопчыкаў і 2433 дзяўчынкі. У 87 сем'ях на свет з'явілася двойня, а ў адной сям'і — адразу трайня. Першынцы з'явіліся ў 1931 сям'і, другія дзеці — у 1733, трэція — у 868. Ёсць і такія сем'і, у якіх нарадзілася шостае, сёмае і нават восьмае дзіця.

Сярэдні ўзрост бацькоў склаў 32 гады ў татаў і 29 гадоў — у мам. Самым маладым бацькам аказаўся 16‑гадовы юнак, самай юнай мамай — дзяўчына 15 гадоў. Самыя сталыя бацькі — тата 60‑ці гадоў і мама — 47 гадоў.

Самым папулярным імем для нованароджаных дзяўчынак стала Сафія — так назвалі 130 дзяцей. Крыху радзей сустракаюцца такія імёны, як Ева, Ганна, Варвара, Аліса і Эмілія. У ліку рэдкіх — Юна, Алімпія, Бажэна, Любава.

Сярод хлопчыкаў пальма першынства ў імя Міхаіл — яго выбралі для 159 нованароджаных. Папулярныя таксама Мацвей, Марк, Цімафей, Аляксандр і Арцём. А сярод рэдкіх мужчынскіх імёнаў можна сустрэць Антонія, Прохара, Радзівона і Томаша.

Каментары6

  • Жора
    08.12.2025
    О как... А говорят, что молодежь только в смартфонах сидит. Нет, нет. Находит она себе и другие занятия.
  • Андрусь
    08.12.2025
    Кахайцеся гарадзенкі,
    Ды не з маскалямі,
    Маскалі - чужыя людзі,
    Чыняць ліха з вамі.
    (С) Янка Купала, пераклад паэмы "Кацярына" Тараса Шаўчэнкі /трошкі падкарэктаваны/
    Вось так лезуць, курвы, да расійцаў ў жонкі (мужыкі), а тыя потым казацьмуць, што "мыодиннарод".
  • Аналитик
    08.12.2025
    Нехай себе жарят друг друга,от этого только режим быстрее рухнет.

Цяпер чытаюць

Калеснікава: «Мяне шакуе маштаб нянавісці і агрэсіі». Марыя патлумачыла, што для яе значыць вяртанне да нармальнасці44

Калеснікава: «Мяне шакуе маштаб нянавісці і агрэсіі». Марыя патлумачыла, што для яе значыць вяртанне да нармальнасці

Усе навіны →
Усе навіны

Вытворчасць каньяку ў крызісе. Продажы ўпалі да мінімуму за 15 гадоў3

У Слоніме праваслаўны хор спявае песні на беларускай мове6

У Атлантычным акіяне ёсць унікальны «Страчаны горад». Тут магло зарадзіцца жыццё на Зямлі4

Зяленскі пацвердзіў дамоўленасці аб «энергетычным перамір’і» з Расіяй

Віктар Бабарыка адказаў на завочныя пытанні Мікіты Мелказёрава28

Папулярны дастаўшчык піцы без папярэджання браў грошы не толькі за піцу, але і за званок

Мерц: Еўропа павінна навучыцца гаварыць мовай сілы8

Клецк застаўся без вады. Не вытрымалі 50‑гадовыя трубы 4

У казінай фермы ў Буда-Кашалёўскім раёне ўзніклі вялікія праблемы. Сотні жывёл могуць загінуць11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калеснікава: «Мяне шакуе маштаб нянавісці і агрэсіі». Марыя патлумачыла, што для яе значыць вяртанне да нармальнасці44

Калеснікава: «Мяне шакуе маштаб нянавісці і агрэсіі». Марыя патлумачыла, што для яе значыць вяртанне да нармальнасці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць