Свет11

Макрон паляцеў у Кітай

Прэзідэнт Францыі пры канцы ўласнай палітычнай кар'еры ляціць у сераду ў Пекін, дзе паспрабуе пераканаць кітайскага лідара Сі Цзіньпіна ў тым, што Еўропа яшчэ мае голас у сусветных справах нароўні з Амерыкай Дональда Трампа і Расіяй Уладзіміра Пуціна. Шанцы на поспех у яго мінімальныя, кажуць эксперты, пiша Бі-бі-сі.

Фота: Ludovic Marin / AP

Адносіны дзвюх найбуйнейшых пасля ЗША эканомік свету даўно сапсаваліся з-за таго, што Кітай падтрымлівае ўварванне Расіі ва Украіну, а Еўропа падтрымлівае спробы ЗША стрымаць тэхналагічнае развіццё Кітая абмежаваннямі на перадачу заходніх тэхналогій і спрабуе агарадзіцца ад кітайскіх тавараў і тэхналогій з меркаванняў эканамічнай і іншай бяспекі.

Аднак сітуацыя толькі пагоршылася з тых часоў, як у Амерыцы да ўлады вярнуўся Дональд Трамп, паколькі ён аддае перавагу вырашаць лёсы свету з Кітаем і Расіяй за спінай еўрапейскіх лідараў. У новай рэальнасці голас ЕС на сусветнай арэне гучыць усё цішэй, а козыраў у аслабленай Еўропы ўсё менш.

Яшчэ пару гадоў таму ЕС цешыў надзеі ўгаварыць Сі Цзіньпіна не падтрымліваць агрэсію Крамля супраць Украіны, выправіць дысбалансы ў гандлі і адкрыць кітайскі рынак для еўрапейскіх кампаній. Адзін за адным у Пекін ляталі лідары Германіі, Іспаніі, Францыі і кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен.

Прайшло два гады — і Макрон адправіўся ў Пекін ў самоце.

Фон дэр Ляен вырашыла застацца дома і не служыць чарговы раз дэкарацыяй для самітс двух дзяржаўных мужоў і громаадводам для кітайскіх прэтэнзій да Еўропы і Захаду ў цэлым.

Тое, што адносіны паміж Еўрасаюзам і Кітаем дасягнулі ніжэйшай кропкі за ўсе 50 гадоў з моманту ўстанаўлення дыпламатычных сувязей паміж Старым Светам і камуністычным рэжымам, стала відавочна яшчэ на юбілейным саміце ў Пекіне ў ліпені гэтага года.

За мінулы час прэтэнзій толькі дадалося: ЕС увёў санкцыі супраць кітайскіх кампаній, якія дапамагаюць Расіі ваяваць з Украінай, і ў цэлым вырашыў узмацніць пазіцыю ў адносінах да Кітая. А пазіцыі Макрона як еўрапейскага лідара толькі пахіснуліся, паколькі ў Францыі перманентны палітычны крызіс, а прэзідэнцкія паўнамоцтвы Макрона заканчваюцца праз год з невялікім.

Разлічваць на адлігу ў такіх умовах не прыходзіцца, мяркуе Ноа Баркін, эксперт па Кітаю з берлінскага офіса амерыканскага Фонду Маршала.

«2026 год, і магчыма нават першае паўгоддзе, будзе вырашальным у вызначэнні палітыкі Еўропы ў адносінах да Кітая, — піша ён. — Па-першае, Францыя пераключыцца на выбарчую кампанію, што ўскладніць дасягненне агульнаеўрапейскага кансенсусу. А па-другое, Еўракамісія паставіць краіны ЕС перад выбарам: альбо даць сумесны адпор Кітаю, альбо заткнуцца».

Ці зможа Макрон убіць клін паміж Пуціным і Сі?

Французскі прэзідэнт на добрым рахунку ў Сі. Ён прымаў кітайскага старшыню ў Францыі ў маі 2024 года, дарыў каньяк, арманьяк, гасконскі берэт і нават майку велагоншчыка «Тур дэ Франс». Макрон, магчыма, адзіны еўрапейскі лідар, з якім Сі адчувае сябе больш-менш на роўных.

На гэты раз Макрон прывёз з сабой у Пекін асаблівы сувенір. Ён збіраецца запрасіць Сі на саміт «Вялікай сямёркі» развітых краін у французскі курорт Эвіан у наступным годзе, піша заходняя прэса.

Да анэксіі Крыма восьмым ганаровым членам «сямёркі» быў Уладзімір Пуцін. Макрон фактычна прапануе Сі заняць яго месца і замацаваць за Расіяй ролю васала Кітая.

Аднак нават такая ракіроўка не разарве «дружбу без межаў» паміж Пуціным і Сі, мяркуюць эксперты Еўрапейскага савета па міжнародных адносінах.

«Знешняя палітыка Кітая падпарадкавана адной мэты — стратэгічнаму суперніцтву з ЗША. Усё астатняе блякне ў параўнанні, і Кітай разглядае ўзаемаадносіны з іншымі краінамі праз гэтую прызму», — пішуць Аліцыя Бахульска і Івана Карашкова.

«А значыць, адносіны з Расіяй для Кітая маюць прыярытэтнае значэнне, што ў рэальнасці 2025 года азначае кітайскую дапамогу Расіі ў яе вайне з Украінай з усімі вынікаючымі адсюль наступствамі для еўрапейцаў».

Слова за немцамі

Рычагі ўплыву на Кітай у Еўропы абмежаваныя, а ў Макрона і тым больш, паколькі ён прадстаўляе толькі адну з 27 краін ЕС, у адносінах з якім Кітай традыцыйна праводзіць палітыку «падзяляй і ўладарствуй».

«Праблема не ў ўсведамленні кітайскай пагрозы, а ў гатоўнасці да рашучых контрмер, — адзначае Ноа Баркін з Фонду Маршала. — Пры ўсёй жорсткай рыторыцы Еўропа дазваляе Кітаю наладжваць краіны ЕС адна супраць адной і тым аслабляе эфектыўнасць калектыўнай палітыкі бізуна і перніка».

Ці зможа Макрон пераканаць Сі ўспрымаць Еўропу сур'ёзна? Наўрад ці, мяркуе ён і цытуе ўласную размову з неназваным еўрапейскім чыноўнікам, які прама прызнае, што кітайцы не ўспрымаюць ЕС сур'ёзна.

Таму задача прымусіць Кітай прыслухацца да доўгага спісу еўрапейскіх прэтэнзій (падтрымка расійскай агрэсіі супраць Украіны, несумленная канкурэнцыя ў гандлі, шпіянаж) — задача будучых, а не цяперашніх лідараў ЕС, упэўнены Ноа Баркін.

«У канчатковым рахунку вырашальную ролю ў вызначэнні еўрапейскай пазіцыі ў адносінах да Кітая будзе адыгрываць Германія», — піша ён.

Тры немцы — канцлер Германіі Фрыдрых Мерц, кіраўнік Еўракамісіі фон дэр Ляен і новы кіраўнік азіяцкага напрамку еўрапейскай дыпламатыі Эрык Курцвайль — у 2026 годзе вызначаць, як ЕС будзе далей будаваць адносіны з Кітаем — галоўным эканамічным і ваенным супернікам Захаду.

«На працягу наступнага года немцам давядзецца выбраць адзін з трох сцэнарыяў еўрапейскай палітыкі ў адносінах да Кітая: «далейшыя ваганні, рашучы адпор або капітуляцыя».

Каментары1

  • Žvir
    03.12.2025
    Kitaj bluzki da zdziajśniennia mary Mao Dzeduna: hitraj małpaj siadzieć na hary i nazirać, jak dva tyhry bjucca ŭ dalinie... Usio da hetaha idzie, zastałosia kryšačku pačakać...

Цяпер чытаюць

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў5

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус вядзе канал пра будаўніцтва і рамонт. У яго ўжо больш за мільён падпісчыкаў4

У Мінску на пешаходным пераходзе збілі жанчыну і 12‑гадовую дачку 8

Затрымалі 19‑гадовага пінчука за «рэабілітацыю нацызму»12

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?8

У Венесуэле вызвалены яшчэ каля 80 палітычных зняволеных. Гэтага патрабавалі ЗША1

«Гэта не «надзень швэдар». Гэта холад, ад якога нікуды не схавацца». Як украінцы выжываюць без святла і цяпла ў халодных кватэрах7

Цана на золата ўпершыню перавысіла адзнаку $5 тысяч, працягваючы гістарычны рост

«Жыве!» ці «Жыве вечна!»? Як правільна? Вакол гэтага пытання разгарнулася палкая дыскусія30

Сабакі таксама пакутуюць на дэменцыю. Як запаволіць працэс?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў5

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць