Усяго патроху1414

Кітайца ў Беларусі здзівілі венікі ў лазні і тое, што мы п'ём халодную ваду

А яшчэ хлопец навучыўся гатаваць галубцы.

Для кітайца Яга Беларусь стала першай замежнай краінай, у якой ён пабываў. А пасля хлопец паступіў у Мінску ва Універсітэт замежных моў, піша «Мінская праўда».

Яга прыляцеў у Беларусь паўтара года таму. Ён захапляецца беларусамі:

«Беларусы — вельмі простыя і добрыя людзі. Іх не хвалюе, што пра іх думаюць іншыя, для іх не важна, багатыя яны ці не, але іхняе жыццё ад гэтага не становіцца менш насычаным. Мне вельмі падабаюцца адносіны беларускага народа да жыцця».

Пра нашу краіну кітаец даведаўся дзякуючы беларускім прыяцелям у інтэрнэце.

Першы раз ён прыязджаў турыстам і пражыў у Беларусі месяц. Пасля гэтага вырашыў вучыць рускую мову. Хлопец паспеў пабываць у Мазыры, дзе жыве яго былая дзяўчына. 

Яга сустракаў славян у Кітаі і падзяліўся сваім уражаннем:

«Я заўважыў, што яны вельмі прыгожыя, высокага росту і вельмі ветлівыя. Многія кітайцы лічаць, што Беларусь і Расія — гэта адна краіна. Такога ж меркавання і мае знаёмыя».

На пытанне пра адрозненні паміж беларускімі і кітайскімі сем'ямі Яга адказвае:

«Я думаю, што беларускія і кітайскія сем'і досыць моцна адрозніваюцца. У Кітаі вельмі важныя сямейныя повязі: на сняданак і вячэру ўсе абавязкова збіраюцца разам. У беларускіх сем'ях я не назіраў такой традыцыі — магчыма, гэта сустракаецца, але я проста не бачыў».

У Беларусі Яга палюбіў лазню.

«Я ўпершыню даведаўся пра тое, што ў вас людзі ў лазні б'юць адзін аднаго венікамі, — з усмешкай адзначыў ён і дадаў: — У нас у Кітаі такога няма».

Яшчэ адным адкрыццём для яго стала тое, што беларусы п'юць халодную ваду.

«Кітайцы аддаюць перавагу гарачай вадзе, бо лічаць гэта карысным для здароўя», — адзначае Яго.

Ён каштаваў у нас боршч, галубцы і шашлык. І нават навучыўся рабіць галубцы сам.

«Яны мне вельмі падабаюцца, і я часам сам гатую галубцы. Гэта проста неверагодна смачна!» — усклікае Яга.

Хлопец разважае, што калі ў яго тут будуць перспектывы для развіцця, то можа застацца.

«Беларусь, я цябе кахаю!» — сказаў кітаец па-беларуску. 

Каментары14

  • вусень
    30.11.2025
    Нават кітаец змог вывучыць пару словаў
  • Менделеев
    30.11.2025
    Бехтерев, Окромя сорокоградусной я бы посоветовал попробовать пельмени со сметаной. Очень вкусно вместе и полезно тоже.
    А китаец (ли?) подозрительно стереотипный: славяне - высокие, красивые, подобные богам; беларусы - неамбициозные дауншифтеры.
  • Ёсік
    30.11.2025
    "Іх не хвалюе, што пра іх думаюць іншыя, для іх не важна, багатыя яны ці не, але іхняе жыццё ад гэтага не становіцца менш насычаным." Не, хлопча, хвалюе шчэ як.

Цяпер чытаюць

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс8

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Усе навіны →
Усе навіны

У Баварыі на Дунаі злавілі анаконду1

Па колькасці самагубстваў у Еўрасаюзе лідзіруе Літва. А што з гэтым у Беларусі?10

У Францыі сышоў з рэек пасажырскі цягнік, падобна да дыверсіі2

Змялелую Прыпяць можна пераехаць на грузавіку ВІДЭА9

У Мінску збіраюцца ўзвесці некалькі мастоў5

Аўстрыйская пякарня пачала прадаваць у Нью-Ёрку хлеб па 60 даляраў за бохан4

На Венецыянскім фестывалі ўпершыню за 40 гадоў паказалі фільм пра Беларусь1

400 тон пяску і трыбуны на 1800 чалавек. Вось што зрабілі на Нямізе5

Нямецкія СМІ назвалі імя беларуса, якога падазраюць у падрыхтоўцы тэракта ў Лейпцыгу5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс8

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць