Грамадства

На літоўскай мяжы затрымалі беларуса, якога шукала Германія

У пункце пропуску «Меднікі» літоўскія памежнікі затрымалі беларуса, абвешчанага ў міжнародны вышук праваахоўнымі органамі Германіі. Яго перадалі паліцыі Вільні, паведамляе Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.

Памежнікі высветлілі, што 35‑гадовы грамадзянін Беларусі, пасажыр аўтамабіля з расійскімі нумарамі, знаходзіцца ў вышуку Германіі. У яго пашпарце была шэнгенская віза, а праверка паказала, што месяц таму Германія выдала еўрапейскі ордар на яго арышт.

Кіроўцу і другому пасажыру дазволілі працягнуць шлях далей, а беларуса змясцілі ў часовую камеру. Падчас агляду ў яго рэчах знайшлі ноўтбук, тэлефон і больш за 6 тысяч еўра.

Сёлета супрацоўнікі літоўскай памежнай службы ўжо затрымалі 749 чалавек, якіх шукалі за злачынствы або парушэнні. Большасць затрыманых — грамадзяне Літвы, але таксама былі грамадзяне Расіі, Вялікабрытаніі, Беларусі, Латвіі і іншых краін. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць15

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна аб'явіла ў вышук «Жэню з Гомеля». Што пра яго вядома?1

Беларуска Карына Казлоўская заваявала на чэмпіянаце Польшчы па стральбе з лука сем залатых медалёў. Больш проста не было 8

Фестываль «Тбілісоба» пасля сямігадовага перапынку вяртаецца ў Мінск1

Арына Сабаленка з наступнага тыдня ўжо не будзе першай ракеткай свету7

Самалёт Зяленскага, які вылятаў з Малдовы ў Нарвегію, ледзь не трапіў пад удар дрона2

У Оршы рыбак знайшоў у вадзе рэвальвер, прыдатны для стральбы1

Спявачка Насця Каменскіх заявіла, што праз украінскую мову ў яе знік голас і з'явілася кіста29

У Мінску пачалі будаваць Казахстанскі квартал для чаргавікоў3

Мерц адмяніў запланаваную размову з Трампам пасля падтрымкі апошнім «Альтэрнатывы для Германіі»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць15

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць