Свет22

У Тайландзе жанчыну прывезлі на крэмацыю, а яна ўзяла і ажыла

У Тайландзе ў храме Wat Rat Prakongtham 65‑гадовая жанчына нечакана «ажыла» за некалькі хвілін да запланаванай крэмацыі, паведамляе выданне The Bangkok Post.

Фота: Wat Rat Prakongtham

Сям’я прывезла жанчыну ў храм у труне ў рамках праграмы Final Home, якая дапамагае ладзіць пахаванні. Раней мясцовыя ўлады паведамілі родным пра смерць жанчыны. Яе малодшы брат сцвярджаў, што апошнія тры гады даглядаў сястру і не сумняваўся ў афіцыйным паведамленні. Пасля афармлення ўсіх дакументаў цела перадалі ў храм (асноўная частка насельніцтва Тайланда — будысты, а яны нябожчыкаў звычайна спальваюць з выкананнем рэлігійных абрадаў).

Аднак калі супрацоўнікі храма адкрылі труну перад цырымоніяй, яны заўважылі рух і неадкладна спынілі працэс. Святар распарадзіўся адправіць жанчыну ў бальніцу і паведаміў сям’і, што храм аплаціць лячэнне.

Медыкі высветлілі, што ў жанчыны не было прыкмет спынення сэрца ці дыхання. Памылковае паведамленне пра смерць адбылося з-за цяжкай гіпаглікеміі — рэзкага зніжэння ўзроўню цукру ў крыві, якое прывяло да стану, падобнага да клінічнай смерці.

Жанчына атрымала неадкладную дапамогу і цяпер знаходзіцца пад наглядам дактароў. У храме адзначылі, што рух цела заўважылі літаральна за некалькі хвілін да пачатку крэмацыі.

Каментары2

  • 453543
    25.11.2025
    Доктар сказау у морг - значыць у морг.
    Я першы з такiм каментаром?
  • капризные
    25.11.2025
    типично женская капризность и смена настроений: то она хочет на кремацию, то не хочет ;)

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Хаўер Мілей абвясціў выходны дзень сёння ў краіне

«Залаты мяч» чэмпіянату свету атрымаў Родры1

У моду вярнуўся пластыкавы абутак з 1990‑х5

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты16

Беларусы ў Варшаве сабраліся глядзець чэмпіянат свету па-беларуску. Ціханоўская і Латушка заўзелі за Іспанію9

У медуніверсітэты сёлета будзе недабор? Мінздароўя пракаментавала1

Тысячы людзей глядзяць на «Дынама» фінал чэмпіянату свету. Нехта разгарнуў вялікі расійскі сцяг23

Трамп глядзіць фінал чэмпіянату свету ў зашклёнай VIP-ложы4

Прадстаўнік Узброеных сіл: На вайсковую адукацыю паступаюць і хлопцы, якія набіраюць 400 балаў з 400 магчымых7

больш чытаных навін
больш лайканых навін
Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць