Крупко расказаў пра планы па будаўніцтве Днепра-Бугскіх каналаў, колькі гэта будзе каштаваць і ў чым галоўная праблема
Нядаўна Аляксандр Лукашэнка абурыўся, што вада з Прыпяці цячэ ва Украіну і загадаў гэтую ваду «павярнуць назад». Аб планах па выкарыстанні рачных вод для арашэння Гомельшчыны, расказаў на СТБ Іван Крупко, старшыня Гомельскага аблвыканкама.

Крупко кажа, што ідэя гэта — з мінулага. Калі была вялізная краіна пад назвай Савецкі Саюз, пабудавалі вялікае вадасховішча, так званае Днепра-Брагінскае вадасховішча.
Ідэя была такая: узяць помпавымі станцыямі ваду, калі ідзе раставанне снегу і паднімаецца вышыня Дняпра, запампаваць вялікае сховішча і потым арашаць зямлю. Пабудаваная буйная станцыя, пабудаванае сховішча на 50 мільёнаў кубічных метраў вады. І яно ў працоўным стане, сцвярджае Крупко.
Але не зробленая самая галоўная частка — не выбудаваныя каналы, якія могуць арашаць палі, кажа ён.
Кошт праекту складае каля 175 мільёнаў беларускіх рублёў, кажа Крупко.
Крупко тлумачыць, што раз на 10 гадоў — сур'ёзнае падтапленне на Гомельшчыне. Чатыры разы ў 5 гадоў ідуць буйныя засухі: майская — чэрвеньская і канец ліпеня — пачатак жніўня. Фактычна ўкладзеныя ўгнаенні, насенне, праца селяніна пры недахопе вільгаці зводзяцца на нішто.
55 мільёнаў кубоў вады — гэта магчымасць арашыць ад 11 да 15 тысяч гектараў зямлі.
Але ёсць праблема — няма ведаў, як гэта пабудаваць.
«Застаецца самая якасная задача: як гэта вырашыць? Прыйшлося вывучыць працу меліяратараў, якія працавалі яшчэ ў савецкі час, паглядзець старыя карты і сабраць усіх ад гэтай часткі і зрабіць перадпраектную дакументацыю, як мы гэта бачым», — кажа Крупко.
Ён дадаў, што плануецца выкарыстоўваць кітайскі вопыт.
Распрацоўка праекта «пад ключ» можа заняць 3 гады.
Каментары
откуда оно повылазило управлять страной???
15000 га - это небольшое поле всего 12х12 км. ну примерно один небольшой колхоз.
а 55млн кубов воды в паводок не уменьшат уровень даже на 1 см.
а стоимость электричества для их перекачки кто оплачивать будет? этот убогий средненький колхоз? или снова с налогов предпринимателей?