Літаратура

У Гродне выйшла кніга пра авантурыста, які купіў палац у цэнтры горада за картачны выйгрыш

Гродзенская пісьменніца Святлана Несцярэнка выпусціла кнігу «Граф Валіцкі, свая гульня» — мастацкую гісторыю пра Міхала Валіцкага, авантурыста і гульца XVIII-XIX стагоддзяў, багацце якога вырасла з картачных выйгрышаў і гандлю мастацтвам. Рэальных звестак пра графа захавалася няшмат, таму ў кнізе факты пераплятаюцца з выдумкай, піша Hrodna.life.

«У кнізе тры часткі, 54 раздзелы, і кожны з іх — асобная прыгода. Сучасны студэнт-гісторык магічным чынам трапляе ў пачатак XIX стагоддзя, у палац Валіцкага. Той яму кажа, што адзіны, хто зможа вярнуць яго назад дадому, — гэта чараўнік Алясандра Каліёстра. На яго пошукі яны адпраўляюцца разам. І ў дарозе граф расказвае студэнту пра сваё жыццё», — паведаміла «Вячэрняму Гродна» сама аўтарка, Святлана Несцярэнка.

Міхал Валіцкі нарадзіўся ў 1746 годзе ў Навагрудку ў сям'і збяднелага шляхціца Міцкевіча. Вучыўся ў езуітаў у Магілёве, затым працаваў у мінскім судзе, але хутка пакінуў службу. Пасля пераезду ў Варшаву стаў спрытным гульцом у карты і більярд, вядомым тым, што ніколі не прайграваў шулерам. Пазней жыў у Львове, Вене і Парыжы, дзе ўвайшоў у вышэйшае грамадства, гуляў пры двары французскай каралевы Марыі-Антуанеты і разбагацеў, гандлюючы каштоўнасцямі.

У Гродне выйшла кніга пра авантурыста, які купіў палац у цэнтры горада за картачны выйгрыш
Міхал Валіцкі

Пазней купіў дваранскае прозвішча Валіцкі і тытул графа. Вярнуўшыся ў Беларусь, набыў у 1793 годзе палац у Гродне. Гэты будынак знаёмы многім гродзенцам. Ён знаходзіцца на вуліцы Філарэта, 1, цяпер там архірэйскае падвор’е. Таксама граф купіў маёнтак з фабрыкамі ў Азёрах.

Ён быў мецэнатам, ахвяраваў Віленскаму ўніверсітэту і дапамагаў студэнтам з прозвішчамі Міцкевіч і Валіцкі. Памёр у Вільні ва ўзросце 82 гадоў, завяшчаўшы сваё багацце сваякам і ўніверсітэту. Яго калекцыі каштоўнасцяў пасля апынуліся ў Эрмітажы.

Дворец Валицкого
Палац Валіцкага. Фота: grodnonews.by

Каб сабраць увесь матэрыял, Святлана Несцярэнка паўгода вывучала розныя дакументы. Паводле яе слоў, складанасць у пошуку інфармацыі была ў тым, што пра жыццё Валіцкага няма ніводнага дакладнага факта. Усе яны супярэчаць адзін аднаму альбо ніяк не пацвярджаюцца.

У Гродне выйшла кніга пра авантурыста, які купіў палац у цэнтры горада за картачны выйгрыш
Святлана Несцярэнка з кнігай. Фота: vgr.by

«Ёсць дзве крыніцы, адкуль можна ўзяць хоць якую-небудзь інфармацыю. Гэта ўспаміны Фадзея Булгарына і польскага пісьменніка Генрыка Жавускага, але і яны супярэчаць адны адным. Некаторыя дакументы захоўваюцца ў нашым гродзенскім архіве, але толькі пра той перыяд, калі Валіцкі жыў у Гродне. А якім ён быў у маладосці, невядома. Сам ён пра сябе ніколі не расказваў і, пражыўшы 82 гады, ніякай аўтабіяграфіі не пакінуў, хоць быў выдатным апавядальнікам», — кажа краязнаўца.

Кніжка выйшла накладам 2000 асобнікаў. Набыць яе можна ў кнігарнях горада, а таксама ў «Акадэмкнізе» ў Мінску.

У 2024 годзе Міхал Валіцкі стаў героем першага гродзенскага гістарычнага комікса.

Каментары

Цяпер чытаюць

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці7

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі разгарэліся спрэчкі вакол планаў зносу нацысцкага бункера пад Берлінам2

Кубак Івуліна перайменавалі ў Кубак Мелказёрава1

«Мне так добра раней ніколі не было». Як жыве беларуская сям’я, у якой жонка аддала нырку мужу1

СБУ атакавала авіябазу «Сакі» ў Крыме8

У мінскім аэрапорце запусцілі тэставанне сэрвісу па самастойнай рэгістрацыі і здачы багажу

У Беларусі ўжо +30°С

Коля Лукашэнка скончыў універсітэт — ці трапіць ён пад бліжэйшы прызыў у армію ці зможа адкасіць?28

У Беларусі пад Колю Лукашэнку створаць адмысловы цэнтр «спецыяльнасцяў будучыні»25

У Сейм Літвы ўнеслі папраўкі па мігрантах. Як зараз трэба будзе здаваць іспыт па літоўскай13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці7

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць