Свет88

Сям'я былога дырэктара ФСБ Патрушава скупіла нерухомасці на $175 мільёнаў

Гэта рэкорд сярод расійскіх сілавікоў.

Мікалай Патрушаў. Фота: Sergei Guneyev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP, File

Агульны кошт дамоў і кватэр, якімі валодае сям’я найбліжэйшага паплечніка Уладзіміра Пуціна і былога дырэктара ФСБ Мікалая Патрушава, перавышае 175 млн даляраў, падлічыў «Праект» у рамках даследавання «Бацькі і дзяды». Гэта падобна на рэкорд сярод расійскіх сілавікоў.

Значная частка нерухомасці запісаная на Марыну Арцем’еву — таемную жонку віцэ-прэм’ера Дзмітрыя Патрушава, якая ніколі не з’яўлялася ў антыкарупцыйных дэкларацыях чыноўніка, паведамляе «Агенцтва».

Арцем’eва валодае нерухомасцю коштам каля 80 млн даляраў, падлічыў «Праект». Сярод яе актываў: дзве кватэры ў ЖК «Залаты» насупраць Крамля (9,3 млн даляраў), участак у 40 сотак у Сярэбраным Бары (35 млн), участак у 70 сотак у падмаскоўнай Ісце (сумесна з былой жонкай Мікалая Патрушава Аленай, 25 млн), а таксама аб’екты камерцыйнай нерухомасці ў бізнэс-цэнтрах «Масква-сіці», «Лотас» і «Водны» агульнай коштам 6 млн даляраў.

Хто такая Арцем’eва? Гэта самы малапрыкметны член сям’і Патрушавых. Яна не ўзяла прозвішча свайго мужа — віцэ-прэм’ера Дзмітрыя Патрушава — і ніколі не была замужам з ім афіцыйна, аднак нарадзіла яму ўжо пяцярых дзяцей.

Да знаёмства з Патрушавым-малодшым Марына жыла вельмі бедна. Яна нарадзілася ў няпоўнай сям’і, дзяцінства і юнацтва правяла ў аднапакаёвай хрушчоўцы ў Электрасталі, дзе жыла разам з маці і сястрой. З канца 90‑х Арцем’eва спрабавала свае сілы ў Маскве — на нязначных пасадах у маленькіх кампаніях.

Сустрэча, якая змяніла жыццё 35‑гадовай Марыны, адбылася ў 2009 годзе. Ужо праз год жанчына нарадзіла першае дзіця, якога ў гонар прадзеда назвалі Платонам. Пасля нараджэння першынца яна стала гендырэктарам тэлеканала пра моду World Fashion, дзе да гэтага працавала звычайным прадзюсарам. А праз дзень пасля нараджэння другога дзіцяці мільярдэр Ігар Кесаеў, «кашалёк» сям’і Патрушавых, перапісаў на яе і валоданне тэлеканалам (80% належала Арцем’eвай да лютага 2018 года).

У выніку ніякага моднага бізнэсу ў Арцем’eвай не выйшла, і цяпер WFC — гэта па сутнасці расійскі вэб-сайт пра моду. Аднак правал у модным бізнэсе не паўплываў на імклівую кар’еру прадпрымальніцы Арцем’eвай. На працягу наступных гадоў маладая жанчына стала ўласніцай дзясятка кампаній.

Набываць нерухомыя актывы ёй дапамагала пазіцыя мужа. У 2021 годзе «Рассельгасбанк», наглядны савет якога ўзначальваў Патрушаў-малодшы, выдаў ёй іпатэку на 700 тысяч еўра пад 2% гадавых для пакупкі нерухомасці каля Крамля. Пры гэтым іпатэчныя стаўкі на той момант складалі 9% гадавых, а ў замежнай валюце такія крэдыты амаль не давалі пасля 2014 года.

На каго яшчэ запісана маёмасць Патрушавых? Уласнасць сям’і на 50 млн даляраў аформлена на былую жонку Мікалая Патрушава Алену — доктара-пенсіянерку. Акрамя сумеснага з Арцем’eвай участку ў Ісце, ёй належыць асабняк у Сярэбраным Бары з участкам плошчай 45 сотак.

Іншай нявестцы былога дырэктара ФСБ, Таццяне Патрушавай, належаць два дамы на Наварыжскай шашы ў вёсцы Захарава (25 млн даляраў) і тры кватэры ў элітным клубным доме «Крастоўскі 10» (8,5 млн).

Каментары8

  • На россии
    14.11.2025
    Кооператив "Озеро" разграбили рф. Довели на россии до разрухи экономику, медицину, ЖКХ и т.д.
  • 1
    14.11.2025
    Кашчэй
  • Купи слона!
    14.11.2025
    А смысл покупать? Недвига начнет дорожать и дорожала всегда, когда в гору пойдет экономика. Они так верят вроссийскую экономику?))) Они похоже еще и глупые.

Цяпер чытаюць

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне15

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне далі пажыццёвае палкоўніку СБУ, які быў агентам ФСБ6

За бел-чырвона-белы сцяг на Грунвальдскім полі сабралі 841 подпіс10

Лосік: Умовы ў камерах у спёку — гэта душагубка1

Дзім Дзімыча больш не будзе7

Нехта падобны да Лукашэнкі рэкламуе дровы ў Літве ФОТАФАКТ8

Забойца з Мінска падпісаў кантракт проста ў расійскай калоніі. Паваяваць да палону атрымалася два дні2

Што танная нафта прынясе Беларусі?6

20‑гадовы мінчук адважна і перпендыкулярна выехаў перад трамваем4

Гомельскага прадпрымальніка прызналі дармаедам, калі ён квартал спрацаваў без прыбытку6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне15

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць