Навука і тэхналогіі44

ChatGPT больш не будзе даваць канкрэтныя парады ў медыцыне, фінансах і праве

Кампанія OpenAI, якая стварыла вядомы чат-бот ChatGPT, увяла забарону на наданне карыстальнікам канкрэтных парад у такіх сферах, як медыцына, фінансы і права. Гэтая інфармацыя з’явілася ў абноўленай палітыцы выкарыстання сэрвісу, якая пачала дзейнічаць з 29 кастрычніка 2025 года.

Фота: vecteezy.com

У новым тэксце правілаў з’явіўся пункт, які забараняе выкарыстоўваць сэрвісы для «спецыялізаваных кансультацый, якія патрабуюць ліцэнзіі, такіх як юрыдычныя або медычныя, без адпаведнага прыцягнення ліцэнзаванага спецыяліста».

Акрамя таго, ChatGPT цяпер забаронена аўтаматызаваць прыняцце важных рашэнняў у ключавых галінах без удзелу чалавека. Да такіх важных сфер аднесеныя: адукацыя, жыллё, працаўладкаванне, фінансавая дзейнасць і крэдытаванне, страхаванне, нацыянальная бяспека, міграцыя і іншыя.

Згодна з публікацыяй, кампанія ўводзіць абнаўленні ў палітыку выкарыстання, каб гарантаваць, што яе інструменты выкарыстоўваюцца бяспечна і адказна.

Каментары4

  • final
    02.11.2025
    Што, канкурэнты пралабіравалі?
  • Пытаннечка
    02.11.2025
    І як тады апраўдаць трыльён даляраў плануемую капіталізацыю? Калі ён нічога ня можа... Верце мне, ляцім на Марс - 2.
  • DeepSeek
    02.11.2025
    Без паники! Я здесь!

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі9

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

Белгарад масавана атакавалі беспілотнікі3

Махляры навучыліся здаваць праз Booking неіснуючае жыллё — вось як працуюць схемы4

Пасля кавіду людзі гадамі могуць не адчуваць смак ежы. Навукоўцы знайшлі магчымую прычыну1

Маск прызнаў, што свядома абмяжоўваў Starlink, і абвінаваціў Украіну ў парушэннях правіл27

66‑гадовая жанчына, якая з двух гадоў жыве ў ЗША, толькі цяпер даведалася, што не мае грамадзянства7

Журавы не спяшаюцца пакідаць Беларусь — затрымаліся як мінімум на два тыдні ФОТЫ3

У сталіцы Кеніі абрынуўся 18‑павярховы недабуд ВІДЭА

Паміж катамі ды іх гаспадарамі знайшлі гарманальную сувязь5

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі9

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць