Свет33

ЗША адправілі да Венесуэлы найбуйнейшы авіяносец, Мадура абвінаваціў Вашынгтон у эскалацыі

Міністэрства абароны ЗША абвясціла, што ў Карыбскае мора накіроўваецца найбуйнейшы авіяносец «Джэральд Р. Форд», што стала чарговым узмацненнем амерыканскай ваеннай групоўкі ў раёне Венесуэлы. Дональд Трамп заяўляе, што яго армія змагаецца з венесуэльскімі картэлямі, якія пастаўляюць у ЗША наркотыкі, але прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура абвінаваціў яго ў спробе развязаць вайну пад надуманай нагодай.

Авіяносец «Джэралд Р. Форд». Wikimedia Commons

Пентагон абвясціў, што «Джэралд Р. Форд», найноўшы і самы буйны з амерыканскіх авіяносцаў, будзе накіраваны ў распараджэнне Паўднёвага камандавання Узброеных сіл ЗША, да адказнасці якога адносіцца Карыбскае мора і рэгіёны Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыкі, піша Бі-бі-сі.

У паведамленні амерыканскага абароннага ведамства сказана, што авіяносец накіроўваецца «ў падтрымку ініцыятывы прэзідэнта па разбурэнні транснацыянальных злачынных арганізацый і процідзеянні наркатэрарызму».

Дональд Трамп абвінавачвае ўлады Венесуэлы ў дапамозе злачынцам, якія нелегальна правозяць наркотыкі ў ЗША.

Амерыканскія ваенныя ўжо абстралялі дзесяць караблёў, на якіх, паводле іх даных, знаходзіліся кантрабандысты.

Апошні такі ўдар быў нанесены ў пятніцу: міністр абароны ЗША Піт Хэгсет заявіў, што ў выніку былі забітыя шэсць мужчын, датычных да перавозкі наркотыкаў і якія належалі да злачыннай групоўкі «Трэн-дэ-Арагуа».

Агулам у выніку такіх амерыканскіх удараў былі забітыя ўжо прынамсі 43 чалавекі.

Большасць удараў наносіліся ў Карыбскім моры, каля берагоў Паўднёвай Амерыкі, але 21 і 22 кастрычніка яны былі накіраваныя супраць цэляў у Ціхім акіяне.

Многія краіны рэгіёну асудзілі такія дзеянні арміі ЗША, а эксперты паставілі пад сумневы іх законнасць з пункту гледжання міжнароднага і амерыканскага права.

Як ЗША ўзмацняюць групоўку каля Венесуэлы і навошта гэта робіцца

Да гэтага ўлады ЗША ўжо адправілі ў раён Венесуэлы значную ваенную сілу: 10 знішчальнікаў F-35 былі дыслакаваныя ў суседняй Пуэрта-Рыка, у рэгіёне ўжо знаходзяцца атамная падводная лодка і восем амерыканскіх ваенных караблёў (тры эскадраныя мінаносцы, крэйсер, прыбярэжны баявы карабель і тры ўніверсальныя дэсантныя караблі).

У чацвер ля ўзбярэжжа Венесуэлы здзяйсняў палёты па меншай меры адзін бамбардзіроўшчык B1-B, а на мінулым тыдні каля краіны некалькі гадзін кружылі бамбардзіроўшчыкі B-52.

Трамп ужо некаторы час гаворыць аб магчымасці нейкіх наземных дзеянняў у Венесуэле. «Мы, зразумела, зараз думаем аб наземных дзеяннях, бо мора мы ўзялі пад шчыльны кантроль», — заявіў прэзідэнт ЗША на гэтым тыдні.

Тэлекампанія СNN перадаласа спасылкай на свае крыніцы, што Трамп разглядае магчымасць нанясення ўдараў па венесуэльскіх фабрыках, якія вырабляюць какаін, а таксама па маршрутах кантрабанды наркотыкаў. Аднак пакуль кіраўнік Белага дома не прыняў канчатковае рашэнне па гэтым пытанні, сказана ў публікацыі СNN.

У сярэдзіне кастрычніка Трамп таксама ўпаўнаважыў ЦРУ праводзіць тайныя аперацыі на тэрыторыі Венесуэлы. Паводле яго слоў, Белы дом разглядае магчымасць нанясення ўдараў па наркакартэлях не толькі ў моры, але і на сушы.

Што заявіў Мадура

Пасля таго, як стала вядома аб адпраўцы авіяносца «Джэралд Р. Форд», прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура выступіў са зваротам да жыхароў краіны. Ён чарговы раз адверг абвінавачанні Трампа ў тым, што Венесуэла з'яўляецца адным з асноўных пастаўшчыкоў наркотыкаў у ЗША.

«Народ ЗША гэта ведае — яны выдумляюць новую вечную вайну, — сказаў Мадура. Яны абяцалі, што ніколі не пачнуць вайну, а цяпер яе выдумляюць».

«Венесуэла — гэта краіна, у якой не вырабляецца лісце кокі, у нас няма вытворчасці какаіну, і мы даб'ёмся стопрацэнтнай ліквідацыі пакінутых 5% наркатычнага транзіту, які паступае з Калумбіі. Мы гэтага дасягнем», — таксама сказаў Мадура.

Як тлумачаць карэспандэнт Бі-бі-сі па Паўднёвай Амерыцы Аёні Уэлс і журналіст службы Бі-бі-сі па верыфікацыі інфармацыі BBC Verify Джошуа Чытэм, па ўсіх знешніх прыкметах ЗША вядуць кампанію запалохвання, мэта якой — змясціць прэзідэнта Венесуэлы.

«Тут гаворка ідзе аб змене ўлады. Магчыма, уварвання ЗША не будзе, ёсць надзея, што яны проста падаюць сігналы», — разважае эксперт па Лацінскай Амерыцы доктар Крыстафер Сабаціні з брытанскага аналітычнага цэнтра Chatham House.

Паводле яго меркавання, ЗША сфармавалі групоўку ў Карыбскім моры, каб пасеяць страх сярод венесуэльскіх ваенных і набліжаных Мадура і прымусіць іх пайсці супраць прэзідэнта.

Мадура, лідар Адзінай сацыялістычнай партыі Венесуэлы, які змяніў на пасадзе прэзідэнта краіны Уга Чавеса ў 2013 годзе, неаднаразова абвінавачваўся ў падаўленні іншадумства і рэпрэсіях супраць апазіцыі.

Вялікабрытанія і ЕС абвясцілі аб санкцыях супраць урада Мадура пасля яго перавыбрання на новы прэзідэнцкі тэрмін у пачатку гэтага года.

Нягледзячы на крытыку і пратэсты пасля леташніх выбараў, вынікі якіх былі падвергнуты сумневу як унутры краіны, так і з боку міжнароднай супольнасці, Мадура ўдалося ўтрымаць уладу ў сваіх руках.

Каментары3

  • Ян Норман
    25.10.2025
    "Мэта- змясціць прэзыдэнта Мадуро"...))) А ці задаваў сабе паважаны "аналітэг" пытаньне: а навошта Трамп так прагне змясціць менавіта прэзыдэнта Венесуэлы? Ну не лодкі ж з какаінам знішчаць адпраўлены туды авіяносец? Канешне не, Трампу патрэбны не лодкі, Трампу патрэбна ўся Венесуэла, дакладней- яе нафта. Але для чаго, у ЗША сваёй жа нафты хоць заліся? А для таго, што кантралюючы яшчэ і венесуэльскія аб'ёмы нафты Трамп становіцца нафтавым каралём Зямлі, да якога чальцы розных там АПЕКаў будуць стаяць у чарзе с просьбамі даць якую-небудзь параду па далейшай нафтавай палітыцы. Убачылі ўжо, як яны хуценька выказаліся па апошнім (нарэшце рэальным, не байдэнаўска- еўрапейскім!) санкцыям па расіі? Нічога, усё нармальна- мы замясцім аб’ёмы, падвышэньня нафтавых коштаў не будзе! Ўсё разумеюць шэйхі- кінг вядзе вялікую гульню. І адна з мэтаў гэтай гульні- пакінуць расею без грошаў, а значыць- скончыць гэтую вайну. Так што- сачыце за рукмі, як той казаў. Гэта я да "красноўцаў" звяртаюся. Мае вы "аналіцегі".
  • Jewish
    25.10.2025
    Ня дзіўна, што карумпаваны "сацыялістычны" рэжым давёў краіну да дэградацыі і наркагандляры робяць там, што пажадаюць. Мадура разумее, з якою сілаю ён можа сутыкнуцца, і дае разумець, што зробіць усё, што ад яго патрабуецца, толькі каб ня чапалі яго рэжым. Нават на публіку не крычыць, што яго народ, які любіць пануючы рэжым, будзе за яго змагацца з "імперыялістамі". Гэтай сітуацыяй чакана ніяк не карыстаецца апазіцыя ў выгнанні, бо браць грошы на рэзалюцыі і заклікі прасцей і камфортней, чым адбудовываць краіну
  • 5% мирового наркотрафика кокса
    25.10.2025
    Все США сидит на дешевом фентаниле. Причем тут кокс?Колумбией они заняться не хотят, там же нефти нету, и заводиков американских алигархов.

Цяпер чытаюць

Якія гарады найбольш пацярпелі ад палітычных рэпрэсій? Вось спіс10

Якія гарады найбольш пацярпелі ад палітычных рэпрэсій? Вось спіс

Усе навіны →
Усе навіны

Міліцыя змяняе фармат службы 102. Як будзе па-новаму?10

Святлана і Сяргей Ціханоўскія апублікавалі вясельнае ФОТА33

Мінчука пасадзілі на 10 сутак за тое, што паўдзельнічаў у конкурсе трэш-блогера Mellstroy2

Вячорка: Ідэя з вялікай здзелкай ад Лукашэнкі мяняе ўвесь фармат13

«Луўр абрабавалі сярод белага дня. А мяне ў Беларусі крама вылічыла за 7 хвілін па бонуснай картцы»10

У Гомелі бацькі ўсё часцей даюць дзецям два імені10

Пад новыя санкцыі ЕС трапілі беларускія банкі. Што зменіцца на практыцы?24

У КНДР узводзяць мемарыял у гонар салдат, што загінулі за Расію9

Трамп: ЗША рыхтуюцца пачаць сухапутную ваенную аперацыю ў Венесуэле23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якія гарады найбольш пацярпелі ад палітычных рэпрэсій? Вось спіс10

Якія гарады найбольш пацярпелі ад палітычных рэпрэсій? Вось спіс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць