Грамадства3636

Лукашэнка зноў заклікаў Зяленскага тэрмінова здавацца 

Аляксандр Лукашэнка ўсклаў адказнасць за адсутнасць перамоў на Уладзіміра Зяленскага, заявіў пра крытычную сітуацыю для Украіны і заклікаў да тэрміновага мірнага ўрэгулявання.

Уладзіміру Зяленскаму трэба хутчэй прымаць рашэнні для мірнага ўрэгулявання, каб пазбегнуць знікнення Украіны як дзяржавы. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў расійскім журналістам падчас саміту СНД у Таджыкістане, піша БЕЛТА.

Журналісты пацікавіліся меркаваннем Лукашэнкі пра тое, «калі кіраўніцтва Украіны зразумее, што перамовы лепш, чым вайна».

Лукашэнка сказаў, што раней быў схільны абвінавачваць у недамоваздольнасці еўрапейскіх лідараў. Але цяпер думае інакш.

«Мы атрымліваем шмат інфармацыі ў апошнія дні, што тут справа не ў Злучаных Штатах Амерыкі, якія вельмі хочуць прасоўвання тут [у мірным працэсе], не ў Расіі, якая гатова да прасоўвання, і не ў еўрапейскіх лідарах, а больш ва Уладзіміры Аляксандравічы Зяленскім праблема. Я думаю, што ён усё зразумее і разумее», — сказаў ён.

«Мне здаецца, Уладзімір Аляксандравіч схільны да таго, каб на яго быў ажыццёўлены магутны ціск звонку. Тады пад гэтым ціскам будуць прыняты адпаведныя рашэнні», — дадаў Лукашэнка.

Ён упэўнены, што прымаць такія рашэнні варта тэрмінова, бо «Украіна можа знікнуць як дзяржава». «Дзейнічаць трэба тэрмінова. Расія прасоўваецца на фронце. Я гэта кажу адказна, бо кожны дзень гэта назіраю фактычна. І гэта можа прывесці да знікнення Украіны як дзяржавы», — заявіў ён.

Акрамя таго, сцвярджае Лукашэнка, заходнія суседзі пагражаюць Украіне.

«Паглядзіце на гэтых ашалелых суседзяў з захаду. Вядомыя ўжо сілы і дзяржавы бачаць сябе ў Заходняй Украіне. Яны ўжо гатовыя адцяпаць частку Украіны, як гэта было да пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Таксама разумееце, пра што ідзе гаворка. Таму там замес вельмі сур'ёзны», — нагнятае Лукашэнка.

Пасля таго, як папужаў украінскага калегу, Лукашэнка паказаў пернік.

«Чарговы раз скажу, каб прэзідэнт Украіны пачуў мае прапановы і зразумеў, што шчасця яму на тэрыторыі Украіны ніхто не прынясе, акрамя славянскіх дзяржаў. Таму трэба сесці і дамовіцца», — сказаў Лукашэнка.

Выказванні Аляксандра Лукашэнкі хлуслівыя. У рэальнасці гэта Расія пры падтрымцы Беларусі напала на Украіну і захапіла частку яе тэрыторыі. У выпадку калі Расія спыніць агонь, вайна спыніцца імгненна.

Каментары36

  • Ваўкалак
    12.10.2025
    Лепш бы ты ўвогуле рот не разяваў, клоўн
  • Рэальнасьць
    12.10.2025
    Не вінаваціце ахвяру (Украіну). Вінаваціце агрэсара (Расею). Расея можа спыніць гэтую вайну, якую яна адна пачала.
  • прыярытэт нумар адзін - існаванне Беларусі, яе незалежнасць
    12.10.2025
    Для беларусаў прыярытэт нумар адзін - існаванне Беларусі, яе незалежнасць і суверэнітэт. І любыя падыходы павінны сыходзіць менавіта з гэтага .I якія выбары на афра- азіцкай маскоўскай мове ? якія выбары ў Туркменістане , Егіпце, Маскоўскай імперыі ? Жадаеце выбараў ? пачынай ў хаце на тытульнай мове размаўляць , імёны Беларускія, Ўніяцтва і г.д. Праз эвалюцыю будуць выбары...

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Клуб, з якім згуляе «МЛ Віцебск» у Лізе канферэнцый, названы ў гонар вялікай бітвы Другой сусветнай2

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг27

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць