Свет55

Што гэта за рэдказямельныя металы, за якія Трамп раз'юшыўся на Кітай

Напярэдадні магчымай сустрэчы лідараў ЗША і Кітая Пекін зрабіў нечаканы ход, які можа стаць яго галоўным козырам на будучых перамовах. Кітайскія ўлады ўзмацнілі абмежаванні на доступ амерыканскіх кампаній да рэсурсаў, крытычна важных для вытворчасці камп'ютарных чыпаў, аўтамабіляў і іншых высокіх тэхналогій. Чаму гэта пытанне на сто мільярдаў?

Кіраўнік Кітая Сі Цзіньпін. Фота: AP Photo / Tatan Syuflana

Якія пастаўкі абмежаваў Кітай і чаму яны важныя

Гаворка ідзе пра рэдказямельныя металы — групу хімічных элементаў, якія, нягледзячы на сваю назву, не з'яўляюцца рэдкімі ў зямной кары. Аднак іх здабыча — складаны і дарагі працэс, бо яны рассеяныя сярод іншых парод і мінералаў.

Месцаў з высокай канцэнтрацыяй найбольш запатрабаваных элементаў вельмі мала, і адно з такіх знаходзіцца ў паўднёвым Кітаі. Менавіта таму краіна на сёння забяспечвае каля 90% сусветных паставак гэтых рэсурсаў.

Адзін з найважнейшых такіх элементаў — дыспрозій. Калі параўноўваць тэхналагічную індустрыю з пякарняй, дыспрозій быў бы як разрыхляльнік для цеста: ён выкарыстоўваецца ў невялікіх колькасцях, але без яго немагчыма стварыць рухавікі для электрамабіляў, ветраныя турбіны, вайсковую тэхніку і абсталяванне для вытворчасці чыпаў.

Што канкрэтна зрабіў Кітай?

Міністэрства гандлю Кітая значна ўзмацніла існуючы экспартны кантроль, піша The Wall Street Journal. Цяпер любая кампанія — кітайская ці замежная — павінна атрымаць дазвол ад уладаў КНР на экспарт любой прадукцыі, калі больш за 0,1% яе кошту складаюць рэдказямельныя элементы.

Таксама быў пашыраны спіс забароненых для экспарту рэдказямельных элементаў, а іх пастаўкі для выкарыстання ў вайсковых мэтах за мяжой былі цалкам забароненыя. Адначасова Пекін увёў партовыя зборы для амерыканскіх судоў і пачаў антыманапольнае расследаванне ў дачыненні да кампаніі Qualcomm. Усё гэта — частка кампаніі ў адказ на гандлёвыя абмежаванні з боку Вашынгтона.

Rare-earth element рэдказямельныя металы редкоземельные металлы
Аксіды рэдказямельных элементаў. Па гадзіннікавай стрэлцы ад цэнтральнага першага: празеадым, цэрый, лантан, неадым, самарый, гадаліній. Фота: Wikimedia Commons.

Якія кампаніі пацярпяць?

Якія канкрэтна прадукты закрануць новыя правілы, пакуль не ясна. Пад ударам могуць апынуцца як сама сыравіна (чыстыя рэдказямельныя металы), так і прадукты іх першаснай апрацоўкі, перадусім магутныя рэдказямельныя магніты. Акрамя таго, абмежаванні могуць закрануць і любыя больш складаныя кампаненты, у складзе якіх ёсць гэтыя элементы. Хутчэй за ўсё, Пекін наўмысна пакідае фармулёўкі туманнымі, каб захаваць гнуткасць на перамовах са Штатамі.

Аналітыкі з Capital Economics мяркуюць, што гатовыя спажывецкія тавары, такія, як ноўтбукі і смартфоны, хутчэй за ўсё, не дасягнуць устаноўленага парога ў 0,1%. Аднак прамежкавыя тавары, напрыклад, рухавікі, могуць яго перавысіць.

Кітай заявіў, што будзе асабліва ўважліва кантраляваць экспарт прадукцыі, прызначанай для стварэння перадавых чыпаў або падтрымкі даследаванняў у галіне штучнага інтэлекту. Гэта прамы ўдар па амерыканскіх лідарах, такіх як Nvidia.

Аналітыкі бачаць у новых правілах яшчэ адну схаваную пагрозу. Пад ударам могуць апынуцца нават такія гіганты, як Boeing — кампаніі, якія працуюць адначасова і на вайсковы, і на грамадзянскі рынак. Эксперты мяркуюць, што ім могуць цалкам перакрыць доступ да рэсурсаў, нават для вытворчасці выключна грамадзянскай прадукцыі.

Ці пойдзе Кітай да канца і што могуць зрабіць ЗША?

Многія аналітыкі лічаць, што гэтыя абмежаванні — тактыка, якую абраў Пекін напярэдадні перамоваў, хоць некаторыя забароны, мусіць, застануцца ў доўгатэрміновай перспектыве. У адказ Дональд Трамп прыгразіў увядзеннем 100% мытаў на кітайскія тавары і дапусціў, што можа адмяніць сустрэчу з Сі Цзіньпінам.

У ЗША таксама ёсць свае рычагі ўплыву: яны вырабляюць чыпы для штучнага інтэлекту і прамысловую прадукцыю, напрыклад, рэактыўныя рухавікі, якія Кітай пакуль не здольны асвоіць самастойна.

Разумеючы сваю ўразлівасць, Вашынгтон пачаў дзейнічаць, каб пазбавіцца ад кітайскай залежнасці. Ён будуе ўласны, поўны ланцужок паставак — не проста для здабычы сыравіны, а менавіта для вытворчасці рэдказямельных магнітаў. Радовішчы рэдказямельных элементаў ёсць і за межамі Кітая, аднак галоўная праблема не ў самой здабычы, а ў іх далейшай апрацоўцы.

Кітай з'яўляецца амаль манапалістам ва ўсім тэхналагічным ланцужку — ад узбагачэння руды да вытворчасці гатовых магнітаў. Каб стварыць з нуля ўласную інфраструктуру, супастаўную з кітайскай, ЗША спатрэбяцца гады.

Каментары5

  • Китай подобрал то, что бросил трамп!
    11.10.2025
    Не могу разобраться, витинские или поздняковские, топят за трампа и лукашенко в комментах ?
    Администрация трампа, сам трамп, сами отдали рынки редкозёмов в Африке и Азии Китаю !
    США трампа отказались от инвестирования и защиты интересов стран этих регионов. Занялись пулянием томагавками по нарколодкам мадуры, да облавами, с применением спецназа и апачей, на заводах США в поисках нелегалов, а министр Министерства Войны США, занят юбками, штанами, бородами и размером талии генралов США, как и разведки, объединённые под руководством туси габорт, заняты раскрытием еврейско-масонско-демократо-либерало-марсианских заговоров против миротворца трампа.
    Китай подобрал то, что бросил трамп !
  • начало
    11.10.2025
    Китай подобрал то, что бросил трамп!, и это - начало!
    Китай зайдёт везде и всюду, и навсегда, откуда уходят США по приказу трампа !
  • R
    12.10.2025
    Доигрался этот рыжый "король сделок".

Цяпер чытаюць

Беларуска вырашыла зганяць на электракары з Мінска ў Санкт-Пецярбург. І ўсё пайшло не так8

Беларуска вырашыла зганяць на электракары з Мінска ў Санкт-Пецярбург. І ўсё пайшло не так

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі адкрылі першую капліцу ў межах акцыі ветэранаў ФСБ — на малой радзіме Алеся Пушкіна17

Вячорка: Офіс Ціханоўскай пераедзе ў Польшчу? Не хацеў бы спекуляваць на гэтую тэму23

Што гэта за рэдказямельныя металы, за якія Трамп раз'юшыўся на Кітай5

Культавы раман «Дзюна» выйшаў па-беларуску — яго ўжо можна набыць3

Ці падаражэе камуналка да канца года? Чыноўнікі абнадзеілі

Зяленскі і Трамп па тэлефоне абмеркавалі пастаўкі «Тамагаўкаў» Украіне5

Пакуль гамяльчанка спала ў плацкарце, 82‑гадовы дзед скраў яе красоўкі4

«Прыйдзем у кожную вёску!» Орбан абвясціў збор подпісаў супраць плана ЕС па абароне ад Расіі9

ДАІ ўводзіць узмоцнены кантроль па ўсёй краіне — пасля страшнай аварыі пад Светлагорскам5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска вырашыла зганяць на электракары з Мінска ў Санкт-Пецярбург. І ўсё пайшло не так8

Беларуска вырашыла зганяць на электракары з Мінска ў Санкт-Пецярбург. І ўсё пайшло не так

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць