Беларуска Арына Сабаленка скончыць другі год запар скончыць сезон у ранзе першай ракеткі свету.

Гэта адбылося пасля таго, як яе перасдвальніца Іга Свёнтак прайграла ў 1/4 фіналу турніру ва Ухані.
Арына свой чвэрцьфінал выйграла ў Алены Рыбакінай і сёння ў паўфінале сустрэнецца з Джэсікай Пегулай.
Зараз Сабаленка абганяе Свёнтак у сусветным рэйтынгу на 2457 балаў, і полька ў іншых турнірах да канца года не зможа дагнаць беларуску.

Арына Сабаленка вярнула сабе званне першай ракеткі свету ў верасні мінулага года пасля перамогі на US Open. Сёлета яна таксама выйграла US Open, але прайграла ў фіналах Australian Open і «Ралан Гарос». У 2023 і 2024 гадах яна выйгравала Australian Open, яна таксама выйграла 21 турнір WTA ў адзіночным разрадзе.
Цяпер чытаюць
Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі
Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі
«Запрасіў мяне на спатканне і прыехаў на яго з пакетам памідораў замест кветак». Што ўспамінаюць пра Яна Памедора Рэуцкага, адміна шматтысячнай суполкі беларусаў Польшчы
Каментары