Моды3333

На Тыдні моды ў Парыжы мадэлі выйшлі ў касцюмах голага мужчынскага цела

Новы крэатыўны дырэктар вядомага дома моды Jean Paul Gaultier, здаецца, вырашыў пайсці шляхам максімальнай правакацыі. На Тыдні моды ў Парыжы ён прадставіў сваё бачанне сезона вясна-лета 2026, і яно, мякка кажучы, здзівіла публіку.

Фота тут і далей: fashion.jeanpaulgaultier.com

Чаканні ад вяртання брэнда былі высокія, заўважае The New York Times.

Сам Жан-Поль Гацье ў свой час стаў легендай — ён апранаў спявачку Мадонну ў знакаміты бюстгальтар-кулю, выпускаў на подыум мужчын у спадніцах задоўга да таго, як гендарная ідэнтычнасць перастала лічыцца нечым статычным, і сціраў межы паміж высокай модай і кітчам. 

Свае правакацыі ён падмацоўваў глыбокім сэнсам і неверагодным кравецкім майстэрствам, што дазваляла параўноўваць яго з самім Івам Сэн-Ларанам.

Пасля сыходу маэстра ў 2020 годзе модны дом запрашаў розных дызайнераў для стварэння адзінкавых калекцый. Але цяпер у брэнда з'явіўся першы пастаянны крэатыўны дырэктар — Дзюран Ланцінк, вядомы сваім бунтарскім духам.

Калекцыя: аголенасць і рэйв

Сваю дэбютную калекцыю Ланцінк назваў «Junior» — у гонар спартыўнай лініі Гацье, запушчанай у 1988 годзе, каб прыцягнуць маладую аўдыторыю.

Як адзначае The Business of Fashion, сувязь Ланцінка з брэндам глыбейшая, чым можа падацца. Ён нарадзіўся ў тым жа 1988 годзе, калі з'явілася лінія «Junior». Яго бацькі былі часткай моднай тусоўкі Амстэрдама і заўсёднікамі легендарнага клуба RoXY.

Аднак замест тонкай сацыяльнай крытыкі, якой славіўся Гацье, у сваёй калекцыі Ланцінк зрабіў стаўку на чысты эпатаж. Увагу ўсіх прыцягнулі бодзі з гіперрэалістычным прынтам аголенага мужчынскага цела — з усімі анатамічнымі дэталямі і валасамі.

Але не толькі гэта можна было ўбачыць на подыуме.

Некаторыя вобразы аб'ядналі легендарны конусны бюстгальтар Гацье і характэрныя для Ланцінка аб'ёмныя, скульптурныя формы.

Іншыя касцюмы нагадвалі парэзаныя гідракасцюмы, дзе адзенне складалася з невялікіх наплечнікаў, злучаных тонкімі палоскамі тканіны.

Былі і скураныя бодзі з аб'ёмнымі плячыма і экстрэмальна высокімі выразамі ў стылі аэробікі 80-х.

Сукенкі нібыта кідалі выклік гравітацыі, прыкрываючы толькі грудзі і сцёгны.

Як адзначылі модныя аглядальнікі, у калекцыі было вельмі мала таго, што можна назваць паўнавартасным адзеннем, за выключэннем некалькіх укарочаных бомбераў і штаноў з нізкай пасадкай.

Што кажа сам дызайнер?

Перад паказам дызайнер расказаў, што наўмысна не зазіраў у архівы брэнда. Замест гэтага ён стварыў «фантазію з усіх успамінаў пра Гацье, пераасэнсаваўшы іх для сённяшняга дня». За кулісамі пасля паказу Ланцінк растлумачыў сваю задуму. Паводле яго слоў, ён натхняўся атмасферай рэйваў і не імкнуўся ўкладваць у вобразы глыбокі канцэптуальны сэнс.

«Неабавязкова, каб мы думалі: «О, за гэтай выгнутай штукай стаіць нейкая канцэпцыя», — сказаў ён. — У рэшце рэшт, я думаю, што ў гэтым працэсе сапраўды важна тое, што мы стараемся быць вельмі гуллівымі. Жан-Поль Гацье — гэта ўсё пра аголенасць, сэксуальнасць і правакацыю».

Некаторыя крытыкі з гэтым не пагадзіліся. Так, The New York Times адзначыла, што правакацыя дзеля самой правакацыі выглядае проста інфантыльна.

А вось аглядальнік Vogue Хасэ Крыалес-Унсуэта назваў калекцыю «захапляльным даследаваннем гендару — адкрытым, гучным, рэзкім і актуальным».

Каментары33

  • Van der Graaf
    07.10.2025
    Ну і колькі па выніку ахвяраў? Ці шмат хто зазнаў пакуты празь няўзгодненую дэманстрацыю? Які лік псыхічна траўмаваных выявай убору, што пасярэдзіне?

    Двудушнікі, злосьці на вас няма.
  • ценитель
    07.10.2025
    а мужикам идут оголенные бедра. очень сексуально
  • Трэба
    07.10.2025
    Van der Graaf, трэба звольніць кіраўніцтва нн за распаўсюд дзікпікаў

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

Амерыканцы любяць гаварыць пра заняпад Еўропы. Але большасць еўрапейцаў жыве лепш за іх. Праўда, яшчэ не беларусы23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць