Грамадства1616

У Магілёве злавілі маньяка-ліфцёра, які ў 1990‑я згвалтаваў і забіў восем дзяўчат

Адна з самых жудасных спраў у гісторыі краіны атрымала завяршэнне. Раскрыта восем забойстваў дзяўчат ва ўзросце ад 12 да 20 гадоў у Магілёўскай, Віцебскай і Мінскай абласцях.

Следчыя раскрылі адну з самых крывавых гісторый сучаснай Беларусі. У перыяд з 1996 па 1999 год у Магілёўскай, Віцебскай і Мінскай абласцях была здзейснены серыя забойстваў і сэксуальных злачынстваў у дачыненні да дзяўчат і маладых жанчын ва ўзросце ад 12 да 20 гадоў.

Ахвяры былі жорстка забітымі ў пад’ездах, ліфтах, на лесвічных пляцоўках і дахах шматпавярховікаў.

Усяго даказана восем забойстваў, два замахі на забойства, згвалтаванні. Злачынцу шукалі 30 гадоў.

Яго ўдалося знайсці дзякуючы амаль татальнай праверцы — праверылі звыш 100 тысяч мужчын, якія па ўзросце і прыкметах маглі мець дачыненне да спраў.

У выніку быў выяўлены і затрыманы 53‑гадовы жыхар Магілёва. Яго затрымалі ў цэнтры горада пры ўдзеле спецпадраздзялення «Алмаз».

Ён даў прызнальныя паказанні, якія пацвердзіліся экспертызамі і іншымі следчымі дзеяннямі.

«Пасля службы ў войску ён быў працаўладкаваны на адным з прадпрыемстваў Магілёва. Дадзеная праца давала яму магчымасць перасоўвацца ў зручны час на чыгуначным транспарце. У 1999 годзе гэты мужчына трапляў у поле зроку праваахоўных органаў і праз гэта спалохаўся. Гэты чалавек па натуры баязлівец. Ён расказаў, што скончыў забіваць, калі спалохаўся, што яго могуць заўважыць, пачуць. У далейшым ён жыў у сваім прыватным доме, працаваў на прадпрыемстве, дзе ў яго не было ніякіх канфліктаў. Ён вёў адасоблены лад жыцця, імкнучыся не трапляць ніякім чынам у поле зроку праваахоўных органаў. Сям'і ў яго ніколі не было»,

— распавёў пра падазраванага начальнік Галоўнага ўпраўлення крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі МУС Аляксандр Капішаў.

На допытах мужчына казаў, што не забіваў бы, «калі б яны не крычалі». Расказаў, што ахвяраў не выбіраў, забіваў тых, хто трапляўся. 

У заключэнні стацыянарнай комплекснай судовай экспертызы, гаворыцца, што мужчына гвалтаваў трупы: «Дык якая розніца? Яна яшчэ цёпленькая, толькі не супраціўляецца. Што дабру прападаць ужо?» — казаў ён. 

На следчым эксперыменце яго спыталі, навошта біў труп адвёрткай. «У мяне была адвёртка. Я думаў, праб'е яна скуру ці не праб'е. Яна не прабіла», — адказаў ён.

Следства просіць звяртацца да іх тых, хто мае дадатковую інфармацыю пра злачынную дзейнасць падазраванага.

Каментары16

  • Беларус
    02.10.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Я
    02.10.2025
    Одних упырей дарит родине Могилевская область
  • Імя яго
    02.10.2025
    Не Лукашэнка часам?

Цяпер чытаюць

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі25

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Кая Калас: Мірнае пагадненне па Украіне немагчымае без удзелу Еўрасаюза5

McLaren, Maserati і не толькі. На адной паркоўцы ў Мінску заўважылі вельмі дарагія аўто6

У Воранаўскім раёне вясковец сустрэў у сваім хляве барсука. Усё скончылася судом2

Улады Германіі заявілі пра «фактычную немагчымасць» правядзення ў сябе чэмпіянату свету па хакеі, калі ў ім будзе ўдзельнічаць Расія7

Зяленскі назваў небяспечнай ідэю Трампа аб стварэнні новай сістэмы бяспекі ў Еўропе

У польскім серыяле, які выйшаў на Netflix, адзін з персанажаў — беларускі доктар. У яго на спіне выпалена «здраднік»4

Хакеры цалкам знішчылі воблачную інфраструктуру аднаго з найбуйнейшых расійскіх хостынг-правайдараў Beget1

49‑гадовага лесніка з радзімы Лукашэнкі з двума дзясяткамі судзімасцяў узялі ў палон ва Украіне4

У МУС пракаментавалі справу віцебскага вядучага, які небяспечна пажартаваў на закрытым мерапрыемстве9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі25

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць