Грамадства6363

Кітаец усяго год вучыў беларускую мову і ўжо выступіў на Міжнародным кангрэсе беларусістаў. Паслухайце, як ён гаворыць

25—27 верасня ў Берліне адбыўся XII Міжнародны кангрэс беларусістаў. Яго ўдзельнікам быў кітайскі даследчык Ван Чжыўань, сярод інтарэсаў якога і беларускія дыялекты. 

Фота: holowabelkin / Facebook

На сваёй старонцы ў Facebook Ван Чжыўань расказаў пра кангрэс. Паводле яго слоў, арганізатары забаранілі фота– і відэаздымкі падчас выступаў, таму здымкаў з самога мерапрыемства няма. Але хлопец выклаў фрагмент хатняй рэпетыцыі, дзе гаворыць па-беларуску.

«Шчыра кажучы, мая беларуская пакуль што вельмі сціплая: я вучыў мову толькі год, ды і апошні раз займаўся ёю два гады таму», — напісаў ён.

Ван Чжыўань паведаміў, што жыве ў Мюнхене і піша доктарскую дысертацыю па славістыцы.

Беларускую мову ён пачаў вывучаць падчас двух семестраў курсаў у Варшаве і Кракаве. Менавіта тады ў яго з’явілася асаблівая цікавасць да беларускай мовы і культуры.

«Але гэты кангрэс стаў для мяне сапраўды каштоўным вопытам, і я буду працягваць працаваць над сабой, каб у будучыні выступаць яшчэ лепш», — напісаў ён.

Каментары63

  • Сигизмунд
    01.10.2025
    Так то же китаец....Среднему беларусу это не по силам
  • Ну і
    01.10.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Ян
    01.10.2025
    Той выпадак, калі замежнікам не ўсё роўна, пакуль чаркаскварачнікам напляваць

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць