Свет44

Дзярждэп і разведка ЗША прапануюць Трампу сілай памяняць уладу ў Венесуэле

Кансультанты Дональда Трампа абмяркоўваюць магчымасць сілавога адхілення ад улады прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадура, піша The New York Times. Гэту ініцыятыву курыруе нібыта дзяржсакратар і дарадца па нацыянальнай бяспецы Марка Рубіа.

Нікалас Мадура. Фота: AP Photo/Matias Delacroix

Марка Рубіа лічыць Мадура нелегітымным кіраўніком Венесуэлы, падазраваным у наркатрафіку, а таксама кіраўніком злачыннай тэрарыстычнай групоўкі, што пагражае ЗША. Ён абапіраецца на разведданныя ЦРУ і абвінавачванне Міністэрства юстыцыі ЗША ў справе аб наркатрафіку 2020 года. Ідэі Рубіа таксама падтрымліваюць дырэктар ЦРУ Джон Рэткліф і дарадца па ўнутранай палітыцы Стывен Мілер.

Для самога Рубіа, сына кубінскіх эмігрантаў, змена рэжыму ў Венесуэле мае асабістае значэнне — гэта аслабіць саюзнікаў Кубы і прыцягне да Рэспубліканскай партыі галасы кубінскіх і венесуэльскіх эмігрантаў у Фларыдзе.

Афіцыйна Белы дом гэтую інфармацыю не каментуе.

ЗША ўжо павялічылі ўзнагароду да $50 мільёнаў за інфармацыю, якая дапаможа арыштаваць Мадура. Дзярждэп падкрэслівае, што Мадура хаваецца ад амерыканскага правасуддзя і пагражае бяспецы рэгіёну.

Пентагон разглядае ваенныя сцэнары супраць Венесуэлы, але канчатковага дазволу на гэта пакуль няма. У той жа час прэзідэнт ЗША Дональд Трамп адкрыта гаворыць пра магчымую ваенную кампанію ў Карыбскім рэгіёне і заявіў, што ЗША ўжо дзейнічаюць супраць венесуэльскіх «тэрарыстаў і наркакартэляў».

У ліпені Трамп падпісаў сакрэтнае распараджэнне, якое дазваляе прымяняць сілу супраць наркакартэляў. Пентагон павялічыў колькасць войскаў у рэгіёне на 6500 чалавек і сабраў флот у Карыбскім моры. За апошнія тыдні амерыканскія вайскоўцы наносілі ўдары па лодках, звязаных з наркатрафікам, пры гэтым загінулі не менш за 17 чалавек.

Адначасова ЗША рыхтуюць палітычную змену рэжыму. У маі Рубіа сустрэўся з венесуэльскімі апазіцыянерамі, пасля чаго быў распрацаваны план дзеянняў на першыя 100 гадзін пасля сыходу Мадура, у тым ліку перадача ўлады Эдмунда Гансалесу, кандыдату ў прэзідэнты на выбарах 2024 года. Раней Трамп таксама падтрымліваў спробы апазіцыі адхіліць Мадура ад улады, але безвынікова.

З міжнародна-прававога пункту гледжання, умяшанне ў справы іншай краіны без згоды ўрада або Рады Бяспекі ААН лічыцца незаконным. Але адміністрацыя Джо Байдэна раней прызнала Гансалеса легітымным прэзідэнтам. Калі ён папросіць дапамогі, гэта можа стаць юрыдычнай падставай для ваенных дзеянняў. Амерыканскі чыноўнік параўнаў магчымую сілавую змену ў Венесуэле з аперацыяй ЗША ў Панаме ў 1989 годзе супраць дыктатара Мануэля Нар’егі.

Каментары4

  • Белая птушка, якая размаўляла з кіроўцам пацівэна
    30.09.2025
    Хутка Мадура паляціць да Чавеса.
  • T
    30.09.2025
    Давно пора! Луке приготовиться.
  • Альгерд
    01.10.2025
    Канешня ж Мадура - гэта мафіёзі, як прыкрыецца папулізмам і левай ідэялогіяй. Прыкладна як і Лукашэнка. Але Мадура трымаецца ня толькі на падтрымцы наркакартэляў, але таксама і на грошах ад продажы нафты. Таксама на яго працуюць парамілітарныя фармаванні кшталту collectivos, якія тэрарызуюць нязгодных. Трэба улічваць, што колькасць насельніцтва ў Венесуэле зусім не маленькая - каля 28 мільёнаў чалавек. Таму сумнеўна, што адзінай толькі паветранай аперацыі ЗША і нават невялікай дэсантнай аперацыі будзе дастаткова. А вось ці пойдзе Трамп на маштабныя сухапутныя дзеянні альбо падтрымку зброяй і амуніцыяй антычавісцкіх паўстанцаў - гэта пакуль што выглядае зусім неверагодна

Цяпер чытаюць

43‑гадовую ўраджэнку Беларусі знайшлі мёртвай у італьянскай Перуджы

43‑гадовую ўраджэнку Беларусі знайшлі мёртвай у італьянскай Перуджы

Усе навіны →
Усе навіны

«Новыя рэаліі з AI». У кампаніі Vizor Games — скарачэнні9

«У мяне не было мільёнаў у 14 гадоў». Джаан Роўлінг адхіліла спробу Эмы Уотсан памірыцца пасля сваркі вакол трансфобіі9

Трамп: Для ЗША будзе вялікай абразай, калі я не атрымаю Нобелеўскую прэмію20

Вясельнага фатографа з Мінска асудзілі па трох палітычных артыкулах, назвалі тэрарыстам і пасадзілі ў калонію2

Ва Украіне з'явіліся новыя банеры, адрасаваныя беларусам9

Антонаўка даражэйшая за бананы. Пачым цяпер прадаюць яблыкі?6

На польскай мяжы знікла чарга з легкавых аўтамабіляў1

Павел Дураў кажа, што яго атруцілі ў 2018 годзе: Я не мог дыхаць і нічога не бачыў. Думаў, гэта канец4

Берлінскі беларус напісаў, як у Мінску бедна, тандэтна і нудна. Яму рэзка адказаў Стась Карпаў59

больш чытаных навін
больш лайканых навін

43‑гадовую ўраджэнку Беларусі знайшлі мёртвай у італьянскай Перуджы

43‑гадовую ўраджэнку Беларусі знайшлі мёртвай у італьянскай Перуджы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць