Меркаванні1717

«Уяўляю раз'юшанасць Лукашэнкі ад учынку Міколы Статкевіча»

Гісторык Аляксандр Пашкевіч у фэйсбуку патлумачыў наступствы неймаверна мужнага і самаахвярнага рашэння Міколы Статкевіча аб прынцыповай адмове аб набыцці асабістай свабоды на такіх умовах.

Мікола Статкевіч

«Уяўляю раз'юшанасць Лукашэнкі ад сённяшняга неверагодна мужнага ўчынку Міколы Статкевіча. Для яго яўна вельмі прынцыпова і важна перамагчы менавіта гэтага свайго праціўніка.

І здавалася б, ужо ўсё зроблена, ніякіх нечаканасцяў не прадбачыцца, і нарэшце сёння можна спакойна падняць келіх шампанскага за сваю несумненную палітычную перамогу. І тут раптам на табе… Зноў перамога атрымліваецца з гаркатой.

Нават страшна ўявіць, якую цану давядзецца за гэта заплаціць Статкевічу ў дадатак да і без таго непамернай, заплачанай раней», — напісаў Аляксандр Пашкевіч.

Каментатары паста паставілі пад сумнеў тое, што дэмарш Статкевіча нейкім чынам увогуле эмацыйна чапляе Лукашэнку, таму Пашкевіч неўзабаве даў разгорнутае тлумачэнне, чаму насамрэч гэта зусім не так:

«На мой папярэдні пост адразу некалькі чалавек дружна адказалі, што я напісаў лухту — у Лукашэнкі як у чалавека амаральнага няма ніякіх чалавечых пачуццяў, таму ўчынак Статкевіча ніяк крануць яго не можа. Пра раз'юшанасць гаворкі ісці не можа, адзіная ягоная рэакцыя — толькі пасмяяцца і спакойна адправіць Статкевіча даседжваць тэрмін далей.

Я, аднак, не думаю, што гэта так. Лукашэнка сапраўды чалавек выключна амаральны і ніякай нават мінімальнай павагі ў дачыненні да ворагаў, вядома, не адчувае. Не кажучы ўжо пра эмпатыю.

Аднак жа ў яго несумненна ёсць рыса, галоўная для ўсіх дыктатараў-уладалюбцаў — перакананне, што ўсе павінны без пярэчанняў падпарадкоўвацца ягонай волі, і што ён і толькі ён мае права распараджацца чужымі лёсамі па ўласным разуменні. І раз'юшвае яго любая сітуацыя, калі нехта ягонай волі не падпарадкаваўся, а тым больш калі зрабіў гэта дэманстратыўна.

Статкевіч жа менавіта не падпарадкаваўся ягонай волі, і не падпарадкаваўся публічна. Воля Лукашэнкі была — каб ён быў вызвалены і пакінуў тэрыторыю краіны. Ён так вырашыў, і гэта закон, бяжыце выконваць.

А Статкевіч вырашыў інакш, і паставіў на сваім. І яго цяпер, канешне, вернуць у турму, але з гэтага часу знаходзіцца там — гэта ўжо воля і рашэнне не Лукашэнкі, а самога Статкевіча.

Лукашэнка вырашаў іначай, у яго былі іншыя планы, але ягонае рашэнне дэманстратыўна праігнаравана, і гэта бачыў увесь свет, і Пуцін у тым ліку. І вось менавіта гэта б'е па самалюбстве самаўладца.

І што ён з гэтым чалавекам за гэта зробіць? Пагоршыць умовы ўтрымання? Дык ён жа і так утрымліваўся ў максімальна нялюдскіх. Забіць яго ў турме? Але ці баіцца такі чалавек смерці, і ці да яе маральна не гатовы?

Гавораць таксама, што Статкевіч зрабіў памылку і нават глупства. Каму патрэбна гэтая ахвяра, што яна зменіць? Я супраць гэтага не магу пярэчыць, сам таксама думаю, што ягонае жыццё даражэй за прынцыпы і варта было б яго зберагчы.

Але важна тое, што гэта жыццё Міколы Статкевіча, і ён сам свядома ім распараджаецца так, як лічыць патрэбным. Не чужымі жыццямі, як Лукашэнка, а толькі сваім. Ён безумоўна мае на гэта права. А нам адно толькі застаецца — гэта права за ім прызнаваць.

У кожным разе людзей, якія робяць менавіта такі жыццёвы выбар можна не разумець, але павагі за сталёвую волю і самаахвярнасць яны заслугоўваюць».

Каментары17

  • Nk
    12.09.2025
    Гатовы яшчэ адзін помнік у будучай Беларусі - Статкевіч, які сядзіць на мяжы краіны і адмаўляецца пакінуць яе. Будзе нагадваць нам, што такое мужнасць, рашучасць і любоў да краіны.
  • Найперш не галасі!
    12.09.2025
    Цяпер мы ведаем, як Пашкевіч разумее Лукашэнку: як персанажа ў суб'ектыўнай гістарычнай рэканструкцыі, дзе сам гісторык і цар, і бог.
  • Борис Полевой
    12.09.2025
    Статкевич человечище с большой буквы

Цяпер чытаюць

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі27

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна знішчыла чатыры расійскія суперсучасныя самалёты Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску20

Офіс Беларускага пашпартнага цэнтра ў Вільні зачыняецца, праца працягнецца без офіса36

Псіхалогія суперагента: як адна з самых паспяховых аперацый КГБ закончылася найбольшым правалам17

У Разані пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод5

Пачобут зноў плануе прыехаць у Беларусь8

У буйных гарадах пачалі падаць цэны на кватэры. Што адбываецца?10

«Я б на хаду выскачыла». Па Мінску ездзіла машына са змяёй на капоце5

Трамп патлумачыў, чаму не называе Пуціна дыктатарам9

Прадстаўнікі разведкі ЗША прыгразілі «неадкладна» спыніць абмен данымі з Украінай у выпадку новых удараў па расійскіх НПЗ15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі27

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць