Улады Мінска раней абмяркоўвалі будучыню старога жылога фонду, у тым ліку «хрушчовак», якія раскіданыя па розных раёнах горада. У якасці аднаго з варыянтаў нават разглядалі расійскую мадэль рэнавацыі — калі замест капітальнага рамонту старыя дамы зносяць, а на іх месцы будуюць новае жыллё.

Старшыня камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мiнгарвыканкама Віктар Гуцько на прэс-канферэнцыі, аднак, растлумачыў, што ў Мінску такі падыход выкарыстоўваць не плануюць. Паводле яго слоў, знос «хрушчовак» у найбліжэйшай перспектыве не прадугледжаны.
Чыноўнік падкрэсліў, што для сталіцы ўжо вызначаная аптымальная колькасць насельніцтва — каля 2 мільёнаў чалавек. Гэта азначае, што неабходнасць у маштабным новым жыллёвым будаўніцтве змяншаецца, таму горад будзе больш увагі надаваць рацыянальнаму выкарыстанню тых тэрыторый, што ўжо ёсць.
Асноўны кірунак палітыкі — гэта так званае «аграньванне горада», г. зн. удасканаленне і абнаўленне наяўных гарадскіх кварталаў, а не іх поўная замена. Важным элементам стратэгіі таксама застаецца развіццё гарадоў-спадарожнікаў, якія павінны зняць частку нагрузкі з Мінска.
Цяпер у сталіцы ідзе грамадскае абмеркаванне новага генеральнага плана развіцця горада, дзе гэтыя прынцыпы будуць замацаваныя.
Сярэдняя цана метра ў Мінску — 1754 даляры
У двары звычайнай хрушчоўкі ў Грушаўцы зрабілі басейн. Але не каб купацца, а для прыгажосці
Суседзі зрабілі кухню ў лоджыі, і цяпер у суседзяў чуваць звон посуду
Спальныя месцы ў «Мінск-Свеце» могуць выклікаць клаўстрафобію. Як эканомяць прастору ў сучасных кватэрах-студыях
Рэнавацыя пагражае гістарычным помнікам. «Мэтазгоднасць іх капрамонту адсутнічае»
За колькі прадаюць хрушчоўкі, якія ўлады падумваюць зносіць
Каментары
Што да хрушчовак, дык і так было ясна, што зносіць іх ня будуць, бо ўкладаюцца ў іхны рамонт, і ў рамонт розных іхных камунікацыяў.
Там даўно няма каму чуць. І няма каму і як рэагаваць.
Даўно кажуць "не расці", пры гэтым самі ж паралельна выдаюць рашэнні пра новыя раёны.
"Аграньванне" - гэта па іншаму сказанае "ўшчыльненне" (уплотнение), толькі каб без звычных негатыўных асацыяцый.