Грамадства44

У сталіцы пачынаецца абмеркаванне генеральнага плана Мінска. Што чакае горад у будучыні

Грамадскае абмеркаванне новай рэдакцыі генеральнага плана сталіцы пачынаецца 13 жніўня. Яна вызначыць стратэгію развіцця населенага пункта да 2030-га, паведамляе «Мінск-Навіны».

ЖК «Мінск-Свет». Фота: забудоўшчык

Мінск абнаўляе генеральны план: рост без пашырэння межаў

У ХХІ стагоддзі генеральныя планы развіцця сталіцы прымалі ў 2003, 2010 і 2016 гадах — усе яны былі разлічаныя да 2030-га. Цяпер на грамадскае абмеркаванне вынесена новая рэдакцыя, якая захоўвае ключавыя прынцыпы папярэдняга дакумента.

Генплан 2016 года замацаваў стратэгію развіцця Мінска толькі за кошт эфектыўнага выкарыстання ўнутраных зямельных рэсурсаў, без тэрытарыяльнага пашырэння, якое раней планавалася. Аб’ёмы жыллёвага будаўніцтва зніжаліся, пры гэтым улады рабілі стаўку на развіццё гарадоў-спадарожнікаў і стрымліванне росту аўтамабілізацыі.

Галоўны архітэктар «Мінскграда» Аляксандр Акенцьеў падкрэсліў: «Такія ж тэндэнцыі захаваны і ў новым дакуменце.

Насельніцтва і тэрыторыя

Паводле прагнозу, да 2030 года колькасць жыхароў дасягне 2,03 млн (+25—30 тыс.), а плошча горада складзе 38,1 тыс. га. У межы ўключаць каля 2 тыс. га лесапаркаў на поўдзень ад Заслаўскага вадасховішча і 1,2 тыс. га каля Нацыянальнага аэрапорта.

Разлікі да 2050 года прадугледжваюць прыцягненне 4,5 тыс. га прыгарадных земляў для будаўніцтва жылля па мадэлі «зялёных кліноў».

Плануюцца новыя раёны за МКАД — Дзегцяроўка, Шчомысліца, Сеніца, Ельніца, Палігон і Цна.

Жыллё

Асноўны прыярытэт — паўночны сектар, дзе рэалізуюць праект «Паўночны Бераг». Будаўніцтва таксама ідзе ў Сухараве, Лошыцы, «Зялёным Бары» і комплексе «Мінск-Свет». Прадугледжваецца ўзвядзенне больш як 4 млн кв. м сацыяльнага і арэнднага жылля ў Калодзішчах і «Зялёным Бары».

Ландшафт і зялёныя зоны

Плануецца максімальнае захаванне прыродных ландшафтаў і стварэнне новых паркаў на поймах Свіслачы, Сляпянкі, Лошыцы. Будзе рэканструявана 23 паркі, 3 лесапаркі, 159 сквераў і 26 бульвараў. Забяспечанасць зялёнымі насаджэннямі вырасце з 11 да 20 кв. м на чалавека.

Транспарт

Горад працягне будаўніцтва метро — завершыцца 3-я лінія і пачнецца 4-я. З’явіцца хуткасны электратранспарт на асобных палотнах у «Паўночны Бераг», Сухарава і Серабранку. Ад ідэі суцэльнага 3-га аўтамабільнага кольца адмовіліся: «Гэта зроблена, каб максімальна захаваць водна-зялёны дыяметр Мінска і Лошыцкую і Сляпянскую водныя сістэмы», — кажуць распрацоўшчыкі.

Запланавана будаўніцтва 11 пуцеправодаў, 55 км магістральных і 20 км мясцовых дарог, 8,5 км метро і 16 км хуткаснага трамвая.

Каментары4

  • Будучыня
    13.08.2025
    Будучыня такая: мечети, чайханы и медресе. Чайна Таун, луковые соборы, памятники красной армии, жх по 600 квартир на 1000 кв м земли.
  • ВАВАН
    13.08.2025
    Будучыня, хоть и ненавижу это, но к сожалению это и есть то что мы ЗАСЛУЖИЛИ....
  • ВАВАН
    13.08.2025
    Трамвай у Сухарева и Лагойск. Поезд в аеропорт - уже 25 лет слышу эти планы...
    А метро в "мертвые" старые районы по планам из 80х - ПОЖАЛУЙСТА...

Цяпер чытаюць

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны17

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

Усе навіны →
Усе навіны

Маладога бацьку з Кармы асудзілі за Гаюна. Яго адзначалі як адданага сацыяльнага работніка5

Беларуса Льва Міхеева вызвалілі ў Арменіі пасля затрымання

Вячорка: Сустрэча Сікорскага з Рыжанковым можа ўдарыць па стаўленні да беларусаў у Еўропе35

Наталля Качанава прызналася, што ніколі ў жыцці не каштавала кавун29

Прэм'ер-міністр Непала выступіў на Генасамблеі ААН у сонечных акулярах2

Ініцыятыва Maldzis набыла слоўнік Насовіча4

У Мінску з’явілася новая гандлёвая сетка. Першую краму адкрылі з ажыятажам6

Скокі пад «Лысага» на вуліцы Мінска сабралі больш за мільён праглядаў у ютубе15

Футбольная зборная прэзентавала новую форму ад Adidas9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны17

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць