Грамадства11

Школа эканомікі і бізнэсу ЕГУ адкажа на ўсе пытанні абітурыентаў. Калі будуць анлайн-сустрэчы?

На базе Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) у Вільні працуе Школа эканомікі і бізнэсу, якая мае бакалаўрскую праграму «Бізнэс-эканоміка». Там выкладаюць выбітныя беларускія эканамісты, сярод якіх Зміцер Крук, Леў Львоўскі і Кацярына Барнукова.

Выкладае Зміцер Крук. Крыніца: Школа эканомікі і бізнэсу ЕГУ

Дакументы ад абітурыентаў там прымаюць да 24 жніўня (тэрмін падачы прадоўжылі).

Можна паступіць на 1 курс або — калі вы ўжо вучыцеся ў эканамічнай ВНУ — перавесціся адразу на 2 курс.

Даведацца болей пра праграму можна на анлайн-мерапрыемствах.

6 жніўня, 18:00 — анлайн-сустрэча: «Як перавесціся на 2 курс «бізнэс-эканомікі» ў Еўрапейскі ўніверсітэт».

Мерапрыемства для тых, хто ўжо вывучае эканоміку, фінансы або бізнэс і хоча:

— працягнуць навучанне ў Еўропе,

— вучыцца ў звыклым моўным асяроддзі,

— не губляць час пры перакладзе,

— атрымаць дыплом еўрапейскага ўзору.

Рэгістрацыя па спасылцы.

13 жніўня, 18:00 — анлайн-сустрэча: «5 прычын вучыцца на праграме «Бізнэс-эканоміка»: распавядаюць студэнты».

Студэнты падзеляцца:

— чаму выбралі менавіта гэтую праграму,

— што ім асабліва падабаецца ў навучанні,

— як праходзіць навучальны працэс,

— якія мерапрыемствы праходзяць ва ўніверсітэце,

— як лёгка знайсці сяброў і стаць часткай студэнцкага жыцця.

Рэгістрацыя па спасылцы.

Каментары1

  • Пытанне абітурыенткі
    06.08.2025
    Калі ў ЕГУ нарэшце будзе дасведчаны беларускі рэктар, а не гэта вось усё?

Цяпер чытаюць

«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек3

«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская пракаментавала зварот часткі палітвязняў да кіраўніцтва краін ЕС11

Гурт «Без білета» хейцяць за гастролі ў Расіі. Віталь Артыст адказаў15

Беларусь заняла 81‑е месца сярод 191 эканомікі свету2

На сядзібе Рэйтанаў у Грушаўцы хочуць зрабіць парк з альпакамі, дамы і банкетную залу ў стайні

«Гаспадар проста пайшоў». У Мінску дзіця пакусаў сабака, дзяўчынцы ніхто не дапамог13

«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы11

«Узрушвае падтрымка беларусаў». Былы палітвязень Дзмітрый Кучук, які прасіў дапамогі, набыў бус і з’язджае з прытулку

Стуб і Сцёрэ даведаліся ад Пуціна, што ён хоча ўвесь Данбас9

Сетка Fix Price запусціла першы размеркавальны цэнтр у Беларусі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек3

«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць