Школа эканомікі і бізнэсу ЕГУ: што яна сабой уяўляе і чым адрозніваецца ад БДЭУ
У 2024 годзе на базе Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) у Вільні адкрылася Школа эканомікі і бізнэсу, якая запусціла першую бакалаўрскую праграму «Бізнэс-эканоміка». У ёй выкладаюць выбітныя беларускія эканамісты, сярод якіх Зміцер Крук, Леў Львоўскі і Кацярына Барнукова.


Выбар універсітэта — важнае рашэнне, якое ўплывае не толькі на будучую прафесію, але і на кола зносін, месца жыцця і кар'ерныя перспектывы. Як зразумець, што ўніверсітэт пасуе менавіта вам? Дзе раскрыць патэнцыял і атрымаць навыкі, якія будуць запатрабаваныя заўтра?
Школа эканомікі і бізнэсу ЕГУ прапануе адказы на гэтыя пытанні. Гэта адукацыя новага фармату, дзе студэнты вучацца быць гнуткімі і гатовыя да свету, які ўвесь час змяняецца.
Бізнэс-эканоміка: што робіць праграму асаблівай?
Мы разглядаем нашу праграму як падмурак, абапершыся на які кожны студэнт зможа пракласці свой індывідуальны кар'ерны шлях і забяспечыць асабістую канкурэнтаздольнасць у свеце эканомікі і бізнэсу. У перыяд навучання на праграме мы даем магчымасць вывучаць і паспрабаваць сябе ў розных вузкіх сферах эканомікі і бізнэсу: аналітыцы, аналізе даных, кіраванні інавацыямі, фінансах, менеджменце, маркетынгу, тэарэтычнай эканоміцы і інш. Мы даем не проста веды. Мы фарміруем кампетэнцыі, якія змогуць патэнцыял асобнага студэнта трансфармаваць у асобасны набор фактараў канкурэнтаздольнасці.
Наша праграма робіць акцэнт на развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы — студэнты вучацца знаходзіць ідэі, абараняць іх і рэалізоўваць ва ўмовах, дзе канкурэнцыя расце, тэхналогіі развіваюцца вокамгненна, а свет становіцца ўсё больш складаным і непрадказальным.
Тут развіваюць здольнасць не «спрашчаць», а «ўскладняць», бачыць свет ва ўсёй яго шматслойнасці. Крытычнае мысленне, праца з супярэчнасцямі, аналіз складаных сістэм — без гэтага немагчыма прымаць правільныя рашэнні ў сучасным бізнэсе.
Вялікая ўвага надаецца матэматыцы, статыстыцы і эканаметрыцы — студэнты вучацца працаваць з big data, будаваць надзейныя мадэлі і знаходзіць сапраўдныя прычынна-выніковыя сувязі, якія дапамагаюць прымаць стратэгічна дакладныя рашэнні.
Курсы па Data Science і AI дазваляюць распрацоўваць уласныя даследчыя мадэлі і аўтаматызаваць руцінную аналітыку, вызваляючы час для крэатыўных і нестандартных рашэнняў.
Вучоба доўжыцца 3,5 гады, праграма будуецца па міжнародных стандартах: першы курс — шмат матэматыкі і інтэнсіўная англійская (старт навучання на рускай мове, з пераходам на англійскую), далей — паглыблены фокус на эканоміку, бізнэс, стажыроўкі і рэальныя кейсы.

Экспертыза выкладчыкаў: хто вучыць студэнтаў
Ключавая перавага Школы эканомікі і бізнэсу ЕГУ — моцная каманда выкладчыкаў.
- Кіраўнік праграмы — Зміцер Крук, дактарант Кракаўскага ўніверсітэта, вядучы даследчык Belarus Economic Research Сenter з 20-гадовым вопытам выкладання.
- Вядучыя выкладчыкі: Кацярына Барнукова, доктар эканомікі (універсітэт Карласа III, Мадрыд); Леў Львоўскі, доктар эканомікі (універсітэт Аёвы, ЗША);
Да праграмы прыцягнута каля 40 гасцявых лектараў — экспертаў з найлепшых універсітэтаў свету (Chicago University, Arizona State, Columbia, LSE, UCL, Stockholm School of Economics, SSE-Riga і інш.) і прадстаўнікоў бізнэсу.
Спецыялісты вядучых ІТ-кампаній будуць выкладаць дысцыпліны ў сферы big data і штучнага інтэлекту.

Вільня, Еўропа, Erasmus+: як выглядае міжнароднае супрацоўніцтва
Школа эканомікі і бізнэсу актыўна развівае партнёрствы і праграмы абмену. Студэнты ўдзельнічаюць у Erasmus+, ужо падпісаныя пагадненні са Стакгольмскай школай эканомікі ў Рызе, ёсць універсітэты-партнёры ў Польшчы і Італіі, у планах — скандынаўскія краіны, Іспанія, Германія, Цэнтральная Еўропа.

Практыка, стартапы і гнуткасць працэсу: як рэалізаваць свае ідэі ўжо падчас вучобы
Бізнэс-эканоміка — гэта не проста лекцыі. Студэнты ўдзельнічаюць у праектных майстэрнях і распрацоўваюць рашэнні для рэальнага бізнэсу. Тут можна запусціць уласны стартап з падтрымкай ментараў, паўдзельнічаць у эканамічных даследаваннях і іншых міжнародных праектах.
Увесну гэтага года мінуў першы студэнцкі кейс-чэмпіянат: рэальныя бізнэсы прапаноўвалі задачы, а студэнты шукалі рашэнні. Удзельнічалі 80 чалавек з 6 краін і 16 універсітэтаў. Праект поўнасцю арганізавалі і праводзілі самі студэнты Школы эканомікі і бізнэсу.
У планах — запуск бізнэс-інкубатара і бізнэс-клінікі, дзе студэнты змогуць вырашаць канкрэтныя задачы бізнэсу, атрымліваючы вопыт і ствараючы свой партфоліа.
Гнуткасць — яшчэ адна ключавая перавага: студэнты спрабуюць сябе ў розных сферах — ад аналітыкі і маркетынгу да акадэмічнай кар'еры і стартапаў. Кожны можа пабудаваць свой шлях:
- Стаць аналітыкамі або менеджарамі ў высокатэхналагічным бізнэсе, кансалтынгу, фінансах.
- Спецыялізавацца ў сумежных галінах: аналіз даных, IT, штучны інтэлект.
- Працягнуць навучанне ў магістратурах найлепшых універсітэтаў Еўропы і ЗША.
- Зрабіць акадэмічную кар'еру.
- Запусціць уласны бізнэс ці стартап.
Студэнты. Крыніца: Школа эканомікі і бізнэсу ЕГУ
Падтрымка і кам'юніці: як праходзіць адаптацыя
Студэнты Школы эканомікі і бізнэсу не застаюцца адныя — тут надаюць увагу кожнаму: дапамагаюць адаптавацца, развіваць ідэі і раскрываць моцныя бакі. У кампусе ёсць камфортны інтэрнат, візавая падтрымка і насычанае студэнцкае жыццё. Пераязджаючы ў іншую краіну, беларусы трапляюць у камфортнае кам'юніці, якое падтрымлівае, няма праблем з адаптацыяй у Еўропе.

Хачу вучыцца ў Еўропе: як мне паступіць?
Каб стаць студэнтам бакалаўрскай праграмы «Бізнэс-эканоміка» ЕГУ ў Вільні, вам неабходна:
Запоўніць анлайн-анкету для паступлення.
Падаць дакументы:
- Нацыянальны пашпарт
- Атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі або дыплом аб сярэдняй спецыяльнай адукацыі з дадаткам з сярэднім балам не менш за 7 балаў
- Дакументы аб здачы дзяржаўных экзаменаў
- Дакумент, які пацвярджае веданне англійскай мовы / ацэнка ў атэстаце не ніжэй за 7 балаў для абітурыентаў з краін ЕС
- Фота 4x6
Прайсці сумоўе
Усяго тры простыя этапы аддзяляюць вас ад паступлення ў еўрапейскі ўніверсітэт.
Калі вы грамадзянін Беларусі, вашыя дакументы прымаюцца без апастыля. Падача дакументаў адбывацца цалкам анлайн.
На першым этапе дастаткова даслаць сканы дакументаў. Арыгіналы трэба будзе паказаць толькі пры першым візіце ў Вільню, ужо пасля залічэння.
І важна, што ў шэрагу выпадкаў для студэнтаў іншых універсітэтаў мы даем магчымасць перавесціся да нас на праграму Бізнэс-эканоміка адразу на другі курс. Гэта магчыма (з наступнай ліквідацыяй акадэмічнай розніцы) для тых, хто адвучыўся як мінімум адзін год у іншых універсітэтах на праграмах, звязаных са сферай эканомікі і бізнэсу. Для студэнтаў з Беларусі — гэта ўнікальная магчымасць «перанесціся» на трэк сучаснай эканамічнай адукацыі.
Падрабязней можна прачытаць тут.
Хочаце даведацца больш пра бакалаўрскую праграму Бізнэс-эканоміка?
Пераходзьце на сайт Школы эканомікі і бізнэсу ЕГУ і пакіньце сваю заяўку на індывідуальную кансультацыю. Дэдлайн падачы дакументаў — 27 ліпеня, але яго традыцыйна падаўжаюць да жніўня.
Каментары