Грамадства3030

Былая журналістка «Белсата» Алёна Дубовік пайшла працаваць у медыя Хадаркоўскага

Яна адна выхоўвае ў эміграцыі траіх дзяцей.

Фота тут і далей: асабісты архіў

Беларуская журналістка Алёна Дубовік (Шчарбінская) пачала працаваць у выданні «Ходорковский LIVE» на пасадзе шэф-рэдактаркі. Пра гэта яна паведаміла падпісчыкам у фэйсбуку.

«Ходорковский LIVE» — гэта ютуб-канал з 3 мільёнамі падпісчыкаў, які выпускае штодзённыя навіны і аналітычныя відэа. Як можна здагадацца па назве, медыя заснаваў расійскі апазіцыйны мільярдэр Міхаіл Хадаркоўскі.

«Далучайцеся, каб разам спыніць крывавую і злачынную пуцінскую вайну і пабудаваць новую Расію разам», — гаворыцца ў апісанні канала.

Алёна Дубовік працавала на Tut.by, была карэспандэнткай «Белсата». 10 жніўня 2020 журналістку затрымалі на пратэстах і пратрымалі трое сутак на Акрэсціна.

Алёна Дубовік адна выхоўвае ў эміграцыі траіх дзяцей. Іх бацька застаўся ў Беларусі.

Чытайце таксама: «Ён не разумеў, навошта з’язджаць, калі можна проста закрыць рот». Беларуска расказала, як развялася пасля выбараў і адна гадуе ў эміграцыі траіх дзяцей

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары30

  • Тарас
    05.08.2025
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Lokus
    05.08.2025
    Агулам аднолька куды канкрэтна яна пайшла, зарабляе і зарабляе.

    Цікавіць толькі ці гатовая яна будзе падтрымліваць некага кшталту Прыгожына так жа, як Хадаркоўскі?
  • Жвір
    05.08.2025
    І што ? Грошы паху ня маюць...

Цяпер чытаюць

«Потым будзем успамінаць Прыгожына як героя». Хакеры апублікавалі меркаваную перапіску Бабіча і Пяскова

«Потым будзем успамінаць Прыгожына як героя». Хакеры апублікавалі меркаваную перапіску Бабіча і Пяскова

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі затрымалі фуру з буйным грузам «вясёлага газу». За рулём быў беларус

У Гродне каля Фарнага касцёла запусцілі праекцыйны пешаходны пераход ФОТЫ2

Стала вядома, як цяпер будуць выдаваць італьянскія візы10

Жыхары Бараўлян масава шукаюць у лесе драўляныя фігуркі. Што за яны?3

Ціханоўская: Цяпер не час гандляваць з дыктатарамі33

Бразілія, Германія, Індыя і Японія запатрабавалі пастаянныя месцы ў Радзе Бяспекі ААН4

Хакеры паведамілі пра ўзлом сайта ФБР і атрыманне звестак пра супрацоўнікаў

Nexta патлумачыў, ці маглі спецслужбы Расіі дэзынфармаваць яго ў 2020-м, каб уплываць на пратэст16

У цэнтры Магілёва з грузавіка проста на дарогу звалілася бервяно ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Потым будзем успамінаць Прыгожына як героя». Хакеры апублікавалі меркаваную перапіску Бабіча і Пяскова

«Потым будзем успамінаць Прыгожына як героя». Хакеры апублікавалі меркаваную перапіску Бабіча і Пяскова

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць