Грамадства

Беларускія турысты атруціліся на прагулачным цеплаходзе ў Санкт-Пецярбургу

У канцы ліпеня кампанія з пяці чалавек выправілася на прагулку па Няве, каб палюбавацца на развадныя масты Санкт-Пецярбурга. Падчас падарожжа на цеплаходзе ім падалі закускі з мяса і сыру. Аднак ужо на наступны дзень у траіх з іх з’явілася высокая тэмпература, паведамляе мясцовы тэлеканал «78».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: cruiseinform.ru

Двум турыстам з Беларусі паставілі дыягназ «атручванне», а яшчэ аднаму — «сальманелёз». Па словах пацярпелых, пасля прагулкі яны нідзе больш не елі, таму лічаць, што прычына — у ежы на борце.

Адзін з мужчын расказаў, што тэмпература ў яго падымалася амаль да 40, і ён нават быў у стане памутнення свядомасці. Цяпер ён знаходзіцца ў бальніцы і паступова папраўляецца.

Як кажуць дактары, праблема, хутчэй за ўсё, не ў сапсаваных прадуктах, а ў парушэнні гігіены: брудныя рукі кухара або дрэнна вымыты посуд.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Крыва пакурыў». Алімпійскага чэмпіёна Арамнава затрымалі, збілі і адпусцілі з ІЧУ з крыміналкай

«Крыва пакурыў». Алімпійскага чэмпіёна Арамнава затрымалі, збілі і адпусцілі з ІЧУ з крыміналкай

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядомая прычына смерці Озі Осбарна1

Расійскія шпіёны сачылі за Грозевым з дапамогай шпіёнскіх акуляраў. Вось як гэта было

Стала вядома, якім можа быць «лёгкі першы крок» Трампа, калі Расія праігнаруе ягоны ультыматум4

Сяргей Бульба назваў роспуск «Паспалітага рушэння» «глыбінным перафарматам»

БДУ падвёў вынікі ўступнай кампаніі. Сталі вядомыя самыя папулярныя спецыяльнасці

Расія разглядае прапанову аб «паветраным перамір’і» з Украінай, але без спынення вайны10

Навукоўцы высветлілі, чаму ў Ціхім акіяне вымерлі мільярды марскіх зорак4

Беларус знайшоў манету I стагоддзя. Ці можна на ёй узбагаціцца?2

Трамп заявіў, што, «напэўна», не пойдзе на трэці тэрмін2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Крыва пакурыў». Алімпійскага чэмпіёна Арамнава затрымалі, збілі і адпусцілі з ІЧУ з крыміналкай

«Крыва пакурыў». Алімпійскага чэмпіёна Арамнава затрымалі, збілі і адпусцілі з ІЧУ з крыміналкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць