Грамадства1616

«Дудзя глядзеў? А Дудзь — шпіён». Беларусы расказалі, як цяпер праходзяць праверкі тэлефонаў і апытанні на мяжы

Пры вяртанні ў краіну беларусаў і іншаземцаў працягваюць ідэалагічна правяраць на мяжы. «Медыязона» маніторыць чаты па перасячэнні мяжы і расказвае пра тое, як такія праверкі праходзілі месяц таму.

Фота ілюстрацыйнае

«Зрабілі скрыншот экрана, і ў іх высвяціліся штрых-коды»

Як пішуць карыстальнікі, падставай для дадатковай праверкі пры вяртанні ў Беларусь можа стаць доўгая адсутнасць у краіне, украінскі пашпарт, знаходжанне чалавека ў базе «БЕСпарадкі» — праз «адміністрацыйку» паводле пратэсных артыкулаў.

Адна з удзельніц чата расказала, што жыве за мяжой больш за 20 гадоў, некалькі гадоў не прыязджала ў Беларусь. На мяжы яна трапіла на праверку.

«Размова прайшла хутка: адвялі ўбок і задалі некалькі пытанняў. Чаму так доўга не прыязджала, дзе была і гэтак далей. Я жыву ў ЕС і прыязджаю рэдка. Тэлефон глядзелі, але сацсеткі не правяралі. Адкрылі дадатак з тэлефоннай кнігай, нейкім апаратам зрабілі нешта кшталту скрыншота майго экрана тэлефона і ў іх высвеціліся штрых-коды. Пасля гэтага спыталі, у якіх сацсетках я зарэгістраваная. Я адказала, што ў інсце, тэлеграме, ютубе. Сама прапанавала паглядзець, калі цікава. Супрацоўнік, які са мной камунікаваў, глядзець не стаў, аддаў тэлефон. Камунікацыя заняла не больш за 3 хвіліны».

Мяркуючы па паведамленнях у чатах, пытанні могуць узнікнуць з-за сваякоў за мяжой або «падазроных» сяброў у сацыяльных сетках.

«У сяброўкі праверылі тэлефон, спыталіся пра сына (адразу па нумары вызначылі, што ў Амерыцы). Тон гутаркі быў задзірлівы».

«У ідэале выйсці з «падазроных» груп, выдаліць з сяброў людзей, якія «супраць» [улады]. У мяне ўзялі тэлефон і я бачыў, што глядзелі кантакты, фатаграфіі, вайбер, ватсап, УКантакце. У хлопца з аўтобуса знайшлі нейкую перапіску за 2020 год і далі «даведку», каб ён па прыездзе дадому кудысьці схадзіў. Цікавіліся, дзе жыву ў Польшчы, кім і дзе працую», — дзеліцца досведам адзін з удзельнікаў чатаў.

«Дудзя глядзеў? А Дудзь — шпіён»

Пры праверцы тэлефонаў сілавікоў, сярод іншага, цікавяць лайкі і падпіскі ў сацыяльных сетках. «Экстрэмісцкі» лайк — нагода выклікаць нарад міліцыі і адправіць вас у РАУС «разбірацца». Далей можа быць змяшчэнне ў ІЧУ, суд, суткі і штраф.

У спісе «экстрэмісцкіх» матэрыялаў тысячы пазіцый, таму нешта лайкнуць, не надаўшы гэтаму значэння, лёгка. Людзі раяць старанна рыхтавацца да праверак.

«Рыхтуйце свае тэлефоны на праверку. Усе вашыя лайкі ў сацсетках будуць прааналізаваныя».

«100 разоў усё перагледзьце — правяраюць сацсеткі, лайкі. Я чула, нават выдаленыя».

«За лайк можна ў ізалятар загрымець. Вы можаце быць і не ў курсе, што лайкнулі кагосьці тры гады таму, а ён цяпер экстрэміст. І ўсё, паедзеце на суткі. Гэта рэальныя выпадкі і не адзін. Дудзя глядзеў? А Дудзь — шпіён. У выніку якраз да вячэры з макаронай паспяваеце».

«Прыбярыце ўкраінскія сайты і нумары тэлефонаў»

Асаблівую ўвагу надаюць украінцам — пры ўездзе ў Беларусь іх дакладна выклічуць на размову, пра гэта таксама пішуць у чатах аб перасячэнні мяжы. «Чакаем украінцаў» — частае паведамленне там.

Людзі з украінскім пашпартамі расказваюць пра свой вопыт праходжання праверак:

«Прыбярыце ўсе ўкраінскія сайты і нумары тэлефонаў. Прыбярыце фота з сімволікай, каб нічога не было пра падзеі сённяшнія. Пытаюцца ўсё. Пра дзяцей могуць спытаць, дзе працуюць, служаць. Лепш казаць праўду — у іх усё ёсць. Калі вы едзеце ў Расію, у вас павінен быць квіток на самалёт да Шарамеццева, інакш вас не прапусцяць, калі няма расійскага пашпарта (другога)».

Карыстальнікі ў чатах, бывае, спрачаюцца пра праверкі — пра тое, што сілавікі могуць «падкінуць» вам падпіску.

«Пры праверцы тэлефона хутка і незаўважна падпісаць вас на які-небудзь гаўнаканал не складае цяжкасці. Але гэта будзе выглядаць подленька. Гэта малаверагодна, але калі чалавек мроіць пра чарговую зорачку на пагонах…»

«Усе іншаземцы праходзяць праверку з супрацоўнікам КДБ: тэлефон цалкам — сацсеткі, галерэя, лайкі, падпіскі, кантакты — дасканала. І няма такога паняцця «супакоіліся». Гэта (іх) праца».

Каментары16

  • Гайкі круцяцца паўсюль
    06.08.2025
    Справядлівасці кажучы, праверкі на мяжы гэта стала цяпер распаўсюдная з'ява ва ўсім свеце. Таму мануалы як абараніць сабе і сваю прыватнасць цяпер ўжо даволі часта сустракаюцца і ў замежным сегменце інтэрнэту. І не толькі ў ЗША пасля Трампа, А вось напрыклад чытаў як ў Ванкуверы (Канада) трымалі 6 гадзін па вяртанні з Шанхаю таму што адмаўляліся верыць ў тое што чалавек не карыстаецца смартфонам.
  • Парада
    06.08.2025
    Пасля як тэлефон пабываў ў іншых руках, важна абавязкова скінуць яго да Завадскіх налад. Ды завяршыць усе сеансы ў мэссенджэрах.
  • А я, вообще, авно русское не смотрю
    06.08.2025
    Дудь- "уюдь. Я русское авно, вообще, не смотрю! Может иногда Инстасамку. Но она красивенькая девочка, а красивенькие девочки не бывают шпионами. Шпион мужского рода. Чо, чушпан, срезал! У товарища челюсть вниз. Оппа, ему саечку. Мол, не зевай, солдат! Держи сигарету. Пади, хороших сигарет и не видишь, все авно русское дают... Ну, давай, не хварай. Держи хвост пистолетом, а голову в холоде..
    За телефон и был таков.

Цяпер чытаюць

18‑гадовага хлопца абвінавацілі ў адмаўленні генацыду беларускага народа20

18‑гадовага хлопца абвінавацілі ў адмаўленні генацыду беларускага народа

Усе навіны →
Усе навіны

«У Заліве так прынята». Эйсмант апраўдалася, чаму Лукашэнка лётаў у Аман з сынамі12

«Хачу ствараць звышлюдзей». У Бельгіі 15‑гадовы вундэркінд абараніў ужо другую доктарскую дысертацыю па фізіцы6

«Госці хацелі сесці за сталом з канапамі, але гэта небяспечна». Мінскае кафэ пракаментавала скандал з дзяўчынкай з інваліднасцю4

Беларусам можна не плаціць па крэдытах, якія аформілі махляры. Вось у якіх выпадках

«Прэмія належыць усім беларусам, якія працягваюць змагацца». Ціханоўская ўзнагароджаная нямецкай прэміяй, якую атрымліваў Гавел12

«Яндэкс Музыка» праз цэнзуру выдаліла альбом Leibonik. Гурт знайшоў выйсце ў стылі «белых плямаў»9

Міністэрства ЖКГ нагадала, што нельга прыходзіць з сабакамі туды, куды любіць хадзіць з Умкам Лукашэнка5

ЗША абяцаюць павялічыць пастаўкі зброі Украіне, але настойваюць на «самаабароне Еўропы» ўжо да 2027 года9

Удава і генералы. Як пала дыктатура на Філіпінах2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовага хлопца абвінавацілі ў адмаўленні генацыду беларускага народа20

18‑гадовага хлопца абвінавацілі ў адмаўленні генацыду беларускага народа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць