Новы мост з боку рынку Ждановічы ўвойдзе ў тройку самых доўгіх у Мінску
Якім будзе пуцеправод, які злучыць два раёны сталіцы, Мінск-Навінам расказаў начальнік будаўнічага аддзела прадпрыемства «Мінскінжпраект» Юрый Лаўрыновіч.

Пачалася праца над праектам новага ўчастка вул. Калеснікава — ад вул. Люцынскай да вул. Ціміразева — з аўтамабільным пуцеправодам над чыгункай. Гэта транспартная развязка злучыць Цэнтральны і Фрунзенскі раёны сталіцы.
Пакуль жа з Масюкоўшчыны, Дамброўкі і Каменнай Горкі да рынку Ждановічы і жылой забудовы ў Лебядзіным можна дабрацца на аўтамабілі толькі праз МКАД або зрабіўшы яшчэ большае кола праз другое транспартнае кальцо. Узвядзенне новага ўчастка вул. Калеснікава вырашыць гэтую праблему і дазволіць лёгка перамяшчацца з аднаго раёна ў другі.
Новы мост
Зараз канчаткова прапрацоўваюцца інжынерныя рашэнні, таму можна гаварыць толькі пра папярэдні варыянт, аднак агульныя рысы ўжо вымалёўваюцца. Аўтамабільны мост плануецца ўзвесці з жалезабетонных зборных бэлек і зборна-маналітных апор. Усяго 11 пралётаў з бэлькамі па 33 м і адзін пралёт — 18 м. Спатрэбіцца 13 апор.
Агульная даўжыня канструкцыі перавысіць 380 м, шырыня будзе вар’явацца ад 41,3 да 47,8 м (па тры паласы ў кожным напрамку, а таксама дадатковыя палосы).
— Паколькі з боку вул. Ціміразева скрыжаванне размесціцца блізка да пуцеправода, неабходна на самым мосце арганізаваць дадатковыя паласы для права– і левапаваротных з’ездаў. Адсюль і розная шырыня, — патлумачыў начальнік будаўнічага аддзела «Мінскінжпраекта».
Праезную частку ад тратуараў аддзяляць парапетнай жалезабетоннай агароджай.
Ю. Лаўрыновіч удакладніў: і самі канструкцыі, і тэхналагічны працэс прадугледжваюць мінімальнае ўмяшанне ў сістэму чыгункі і існуючую забудову. Плошча пад пуцеправодам з боку рынку Ждановічы будзе свабоднай, там можна арганізаваць праходы, праезды, нават месцы для гандлю.
Новы пуцеправод увойдзе ў тройку самых працяглых у сталіцы, нароўні з размешчаным на праспекце Жукава над станцыяй Мінск-Сартавальны (даўжыня — каля 460 м) і на скрыжаванні праспектаў Дзяржынскага і Жукава (458 м).
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
(Дарэчы, пра тое трохі ёсць і ў арыгінальным артыкуле).
Я пра ўсе ўчасткі, не толькі пра гэты. У артыкуле самі прызнаюць недахоп яшчэ 4 (усяго 5).
Калі толькі пра гэты, то Глебкі ў 1974 ужо існавала, а Вяснянку праектавалі з 1978 г. Трэцяе кальцо, часткай якога з'яўляецца згаданы пуцеправод, было ў генпланах мінімум з 1985 (па адной з крыніц, нават 1965). Сам пераезд у тым месцы быў з самага пачатку чыгункі.
Праблема транспартных кольцаў у Мінску - старая, горадабудаўнікі дзесяцігоддзямі іх зводзяць, а тыя "не зводзяцца".
Вашыя словы пра клопат улады я не разумею: ці то такі здзек замаскіраваны, ці то наіўнасць.