Грамадства

Затрымалі іншаземца, які арганізоўваў нелегальную міграцыю пад прыкрыццём легальнага бізнэсу

Спецпадраздзяленне АМАП затрымала 30‑гадовага грамадзяніна адной з краін Цэнтральнай Азіі, які жыў у Гомелі і меў там два легальныя бізнэсы, паведаміла прэс-служба МУС.

Адзін з мігрантаў, які прыехаў нібыта на працу ў Беларусі

Паводле звестак сілавікоў, мужчына арганізаваў схему незаконнай міграцыі. Ён быў уладальнікам фірмы пасажырскіх перавозак, а пасля таксама фармальна пашырыў дзейнасць, нібыта заняўшыся пашывам адзення. Пад выглядам стварэння швейнай вытворчасці ён афармляў падробленыя дакументы для іншаземцаў і перадаваў іх у дзяржаўныя ўстановы.

Такім чынам, паводле версіі следства, мужчына забяспечыў атрыманне ўязных беларускіх віз для 20 мігрантаў, беручы з кожнага па 300 даляраў. Іншаземцы прыбылі ў Беларусь, жылі ў арандаваных кватэрах, але не працавалі і, паводле наяўнай інфармацыі, імкнуліся перабрацца ў краіны Еўрапейскага Саюза.

Арганізатар быў затрыманы пры ўдзеле АМАП. У дачыненні да яго распачатая крымінальная справа. Мігрантаў прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці: большасць ужо самастойна пакінула краіну або была дэпартаваная, частка знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання. Следчыя працягваюць высвятляць іншых магчымых удзельнікаў схемы.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?1

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Усе навіны →
Усе навіны

«Там і туалеты з дзіркай у падлозе, і вокны не зачыняюцца». Студэнтка-беларуска патлумачыла, чаму ў Францыі моладзь выйшла на пратэсты39

Чым здзіўляе Камароўка ў Мінску: вінаград па 2 рублі і дзіўныя гуркі

«Цуд на Місісіпі». У Новым Арлеане танкер сутыкнуўся з рачным круізным суднам8

У Гродне заваблівалі на адкрыццё KFC бясплатнымі бутэлькамі для вады і чызбургерамі за 1 капейку. І людзі ламануліся па халяву12

Пуцін памілаваў блогерку Лерчак з чацвёртай стадыяй раку

Тры чалавекі загінулі ў ДТЗ у Старадарожскім раёне

Маці пакінула сына з 13‑гадовай дачкой суседзяў — хлопчык загінуў9

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп6

«Ты мудры давала адказ». Гурт «Дразды» прэзентаваў кліп «Бабуля»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?1

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць