Грамадства33

У Гомелі сагналі цэлую аўдыторыю замежных студэнтаў для публічнага судзілішча

У Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Скарыны правялі публічны разгляд пытання аб прымусовай высылцы двух замежных студэнтаў. У мерапрыемстве ўдзельнічалі прадстаўнікі ўпраўлення па грамадзянстве і міграцыі і супрацоўнікі міліцыі, а ў якасці гледачоў сабралі цэлую аўдыторыю студэнтаў.

За мэту сустрэчы, як было заяўлена, ставіўся паказ замежным студэнтам, якія наступствы могуць мець парушэнні заканадаўства і міграцыйных правіл.

Першы студэнт, трэцякурснік і грамадзянін адной з краін Цэнтральнай Азіі, неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці ў ДАІ. Было прынята рашэнне выслаць яго з Беларусі і забараніць уезд у краіну на адзін год. У выпадку парушэння гэтай забароны яму пагражае крымінальная адказнасць.

Другі студэнт, таксама грамадзянін той жа краіны і першакурснік, сістэматычна прапускаў заняткі і меў нездавальняючыя адзнакі, праз гэта быў адлічаны. Пасля адлічэння ён павінен быў пакінуць Беларусь у вызначаны тэрмін, аднак гэтага не зрабіў, таму яго знаходжанне ў краіне стала незаконным. Яму забаранілі ўезд у Беларусь на чатыры гады.

Пасля публічнага судзілішча абодвух студэнтаў вывелі з аўдыторыі ў кайданках.

Каментары3

  • Во дурні
    13.02.2026
    Ну каму яны і што прадэманстравалі? Паглядзіце на фота, там жа амаль ўсе - гэта дзяўчыны і толькі на галёрцы некалькі хлапцоў. Ну і яшчэ - ў Лукашэнкаўскім концлагеры ўжо акрамя гасёў з Сярэдняй Азіі і так асабліва ахвотных няма. Ну дык хутка і нават такіх ня будзе
  • А+
    13.02.2026
    Какие высокоинтеллигентные протокольные морды за столом. Не могу насмотреться......
  • Ёсік
    14.02.2026
    Трэба ў фае было шыбініцу ўсталяваць. Ганьба.

Цяпер чытаюць

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла12

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусбанк знізіў стаўкі па крэдытах на жыллё1

У Мінску са стральбой затрымалі расійскіх кур'ераў тэлефонных махляроў10

У Барысаве невядомы раскідвае «мармеладкі» з рыбалоўнымі кручкамі — ёсць загінулыя жывёлы9

Дунін-Марцінкевіч ці не Дунін-Марцінкевіч? Каму належыць загадкавы фотапартрэт з дарэвалюцыйнага нумара «Нашай Нівы»4

Макрон: Еўропе час прачнуцца13

На наступным тыдні беларусаў чакаюць падоўжаныя выходныя

Навукоўцы змаглі аднавіць 42 старонкі раннехрысціянскага рукапісу, які лічыўся страчаным1

Ілан Маск афіцыйна запусціў XChat7

МЗС Ірана: Сустрэча з ЗША не плануецца

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла12

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць