Свет22

Аліеў заявіў пра падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны і гатоўнасць разам рабіць зброю

Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў пасля сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім заявіў пра падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.

Уладзімір Зяленскі і Ільхам Аліеў. Фота: x.com/presidentaz

Паводле слоў азербайджанскага лідара, Азербайджан і Украіна і надалей будуць падтрымліваць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць сваіх дзяржаў у міжнародных арганізацыях.

Таксама кіраўнік Азербайджана паведаміў, што яны з Зеленскім «абмяняліся думкамі пра вайскова-тэхнічнае супрацоўніцтва, і тут таксама ёсць вялікія перспектывы». Паводле яго слоў, ВПК у абедзвюх краінах развіваецца і існуюць «вялікія магчымасці» для сумеснай украінска-азербайджанскай вытворчасці ў гэтай сферы.

Зяленскі раней паведаміў, што падчас ягонай сустрэчы з Аліевым у азербайджанскім горадзе Габала былі падпісаныя шэсць дакументаў у розных сферах, у тым ліку ў абаронна-прамысловым комплексе. Паводле слоў украінскага прэзідэнта, сумесная вытворчасць узбраенняў можа ўзмацніць бяспеку і стаць стрымлівальным фактарам для магчымых агрэсараў.

Акрамя таго, бакі абмеркавалі энергетычнае і гуманітарнае супрацоўніцтва, а таксама працу міжурадавай камісіі па эканамічных пытаннях.

Асобна Зяленскі адзначыў гатоўнасць Украіны да новых трохбаковых перамоў з удзелам ЗША і Расіі ў Азербайджане, калі будзе палітычная воля да дыялогу.

Каментары2

  • наш Влалет занят борьбой с экстремизмом, с беларуским и беларусами
    25.04.2026
    Алиев, в отличии от нашего Валета, знает и понимает с кем и за кем будущее, в первую очередь для интересов семьи Алиевых, во вторую очередь для Азербайджана.
  • Літвін
    25.04.2026
    А тым часам Кулеба трызне, што Пінск, Магілёў і Мазыр належаць Украіне, бо ўваходзілі ў склад Кіеўскага княства.
    Хто небудзь распавядзіце гэтаму малароссу, што Кіеў быў часткаю Літвы, а Львоў - спадчына літоўскіх князёў Гедымінавічаў. А гэтых ўскраін у Літвы было як грыбоў у лесе.

Цяпер чытаюць

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?5

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?

Усе навіны →
Усе навіны

«Будзем спадзявацца на добры вынік». Дарадца Ціханоўскай расказаў пра кантакты з ЗША наконт палітвязняў

Памёр Іван Антанюк1

Прыватную мастацкую калекцыю прадалі на аўкцыёне за амаль 400 мільёнаў даляраў. Былі і творы нашых землякоў

Расія рэзка павялічыла імпарт авіяцыйнага паліва з Беларусі2

Трамп абвінаваціў Іран у «дурным парушэнні перамір'я»

У Мінску затрымалі крыўдзіцеля Валянціны, якая спявае пра Ісуса30

Баксёр Усік добраахвотна адмовіўся ад усіх сваіх чэмпіёнскіх паясоў

Паўднёвая Карэя зробіць усіх вайскоўцаў аператарамі дронаў

Ці пагражае беларусам рашэнне ЗША аб адмове ў надаванні прытулку? Патлумачылі ў Офісе Ціханоўскай2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?5

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць