Здарэнні22

Студэнта з Кот д'Івуара публічна судзілі ва ўніверсітэце ў Гродне, яго вышлюць з краіны

Выхадзец з Кот-д’Івуара быў затрыманы за рулём у нецвярозым стане ў пачатку мая.

Фота: Гродзенская абласная міліцыя

18 чэрвеня на базе Аграрнага ўніверсітэта разглядалі адміністрацыйную справу ў дачыненні да яго, паведамляе абласная міліцыя.

Пасяджэнне прайшло публічна з удзелам студэнтаў і педагогаў навучальнай установы.

«Горад Гродна, а таксама навучальныя ўстановы адкрыты для замежных студэнтаў, створаны камфортныя і бяспечныя ўмовы для якаснага навучання. Пераважная большасць гасцей прыязджаюць у нашу краіну з шчырым жаданнем вучыцца, уносіць свой уклад і ўмацоўваць міжнародныя сувязі. Аднак заўсёды застаецца невялікі працэнт людзей, якія лічаць, што для іх закон не пісаны. На прыкладзе ўчынку гэтага маладога чалавека мы хочам, каб вы ўсвядомілі ўвесь цяжар наступстваў парушэння заканадаўства і тым самым засцераглі сябе ад падобнага кшталту дзеянняў», — адзначыў першы намеснік начальніка Кастрычніцкага РУУС Мікалай Нічыпар.

Цяпер ужо былы студэнт будзе прымусова высланы з краіны, а найбліжэйшы час правядзе ў ізалятары часовага ўтрымання.

Фота: Гродзенская абласная міліцыя
Фота: Гродзенская абласная міліцыя

Каментары2

  • Jacek
    19.06.2025
    Куда вышлют, к польскому забору?
  • Барадзед
    19.06.2025
    Jacek, к польскому забору высылают сразу несколько десятков человек, а одного - не интересно.

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра13

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

ДАІ: Калі аўто, выязджаючы з двара, саб'е самакат, то вінаватым прызнаем самакатчыка10

Па справе Гаюна асудзілі Настассю з Віцебска, якая рабіла кар'еру ў вялікіх кампаніях у Расіі5

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы8

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі2

Легендарныя «Хутка-Смачна» яшчэ існуюць і карыстаюцца папулярнасцю1

Што рабіць з кнігамі, якія трапілі ў спіс забароненых у Беларусі? Адказалі ў Мінінфармацыі13

Колькі каштуе дарослай жанчыне зрабіць прышчэпку ад ВПЧ у Беларусі і дзе яе шукаць?1

Статкевіч пра невядомае з падзей 2020 года і высновы з іх: Новую ўладу сфармуюць не тыя, хто эміграваў, а тыя, хто прыбярэ старую41

Масіраваная атака дронаў на Ленінградскую вобласць: пажар у порце і калапс у Пулкаве2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра13

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць