Меркаванні1313

Севярынец: У адміністрацыі СІЗА перакошвала твары ад адной згадкі прозвішча Ціханоўскага

Палітык і былы палітвязень Павел Севярынец апублікаваў пост, у якім падзяліўся ўспамінамі пра знаёмства з Сяргеем Ціханоўскім і сваім бачаннем яго ролі ў гісторыі Беларусі. На думку Севярынца, Ціханоўскі — гэта не выпадковая постаць, а чалавек, які змог стаць рэзанатарам народнага настрою ў важны момант.

Сяргей Ціханоўскі. Фота: LookByMedia

З Сяргеем Ціханоўскім мы пазнаёміліся на менскай Плошчы Волі. Увосені 2019 года Сяргей, тады яшчэ просты гомельскі блогер, здымаў акцыю пратэсту і стрыміў выступы прамоўцаў.

Падчас акцыяў за незалежнасць напрыканцы 2019‑га Сяргей з камерай вынырваў з людской гушчы то тут, то там.

Увесну 2020-га, калі пачаліся апазіцыйныя праймерыз, Ціханоўскі браў у мяне інтэрв'ю — у студыях і дома (потым у маёй крымінальнай справе гэтыя інтэрв'ю стануць асновай абвінавачання ў «замысле і падрыхтоўцы масавых беспарадкаў»).

Ужо тады я бачыў, што Сяргей круты; вельмі спадабалася ягоная фраза, адказ аднаму з гледачоў стрыму, які казаў, маўляў, «зачем по-белорусскі, люді не поймут»:

— Не трэба палохаць беларусаў беларускай мовай!

Ціханоўскі настолькі проста размаўляў з простымі беларусамі, задаваў пытанні, быццам цвікі забіваў, і падхопліваў найлепшае, што ўжо ў красавіку 2020 года, на хвалі пандэміі, стала ясна — ён народны лідар, і ён здольны павесці людзей.

Менавіта ў ім сфакусаваўся беларускі запыт на рэвалюцыю падчас пандэміі – і менавіта ён зрабіўся галоўным героем лета 2020-га.

Пішу гэтыя відавочныя рэчы для тых, хто цяпер «спісвае» Сяргея Ціханоўскага, клеіць бірку «выпадковага», грэбліва праходзіцца па ім у каментарах. У крытычны момант беларускай гісторыі Сяргей стаў магутным рэзанатарам народнага настрою, прайшоў агонь і ваду, выстаяў у турме — а такія рэчы выпадковымі не бываюць.

Ну, а Святлана, якая пайшла за мужа ў прэзідэнты — гэта наогул эпічная Love story.

Ужо ў жніўні на Валадарцы, у перапоўненым «Шанхаі», мне давялося сутыкацца з аперскімі «блатнымі», якія круцілі шарманку пра Сярогаў «нізкі статус», потым чуць гісторыі, як з Ціханоўскага здзекваліся ў Жодзіна, і бачыць, як перакошвала твары ў адміністрацыі ад адной згадкі прозвішча.

Вызвалены Сяргей Ціханоўскі ідзе свой шлях і далей — прычым ідзе, як і ў 2020-ым, разам з беларускім народам. Шлях да Беларусі і да беларускасці. Расчараванне, выгнанне, адчай, сумненні — хто не праходзіў усяго гэтага за апошнія шэсць гадоў хаця б у думках? Хто не здаваўся? Не падаў?

І няхай мне не надта блізкія ідэі «фінляндызацыі» Беларусі, і няхай я не згодны з некаторымі ягонымі выказваннямі — у мяне не падымецца рука кінуць камень у чалавека, пад прозвішчам якога беларусы падпісваліся ў 2020‑ым у шматтысячных чэргах у надзеі на перамены.

Вось жа, Сяргей Ціханоўскі — наш нацыянальны здабытак. Такімі асобамі, такімі легендамі не раскідваюцца. Мы, беларусы, не такія багатыя ды моцныя, каб «адбракоўваць» лідараў, здольных узняць мільёны на змаганне за Беларусь. Ціханоўскі яшчэ не сказаў свайго апошняга слова. І ягоная ўвага да хрысціянства, і ягоная праца ў ЗША, эпіцэнтры сусветнай палітыкі — гэта вялізны патэнцыял.

І, у рэшце рэшт, не трэба забывацца: менавіта Сяргей выбраў у жонкі Святлану Ціханоўскую – і яна стала абліччам Беларусі.

Так што, Сяргей — не здавайся! Беларусь будзе вольнай і незалежнай — пад бел-чырвона-белым сцягам!

Верым! Можам! Пераможам!

Каментары13

  • Хм...
    23.02.2026
    Какая-то бесконечная басня Крылова...
  • Перакошванне
    23.02.2026
    А можаце згадаць яшчэ адно прощвішча, ад якога перакошвала твар у супрацоўнікаў СІЗА і палітвязняў адначасова? Вораг майго ворага не ёсць мой сябра.
  • Белы дзік
    23.02.2026
    Ціханоўскі сябе выдатна "праявіў" за апошні год. Не лічу сябе ляваком, але іх канфлікт з Ціханоўскай у Нью-Ёрку гэта за межамі майго разуменьня нармальнасьці.

Цяпер чытаюць

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка паляцеў у Расію1

Загінуў аўтаслесар-лудаман з Віцебшчыны. Грошы прайграваў у казіно, а зарабляць пайшоў на вайну4

Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным нават у Антарктыдзе3

Скардзіўся на зубны боль і апынуўся ў рэанімацыі. Удава расказала пра раптоўную смерць мужа14

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму9

Расія, Украіна і ЗША аднаўляюць перамовы пасля доўгай паўзы. Чаго чакаць ад сустрэчы ў Абу-Дабі?4

Букераўскую прэмію 2026 года атрымаў фантаст М. Джон Харысан за раман «Канец усяго» пра свет пасля катастрофы

У Мінску прадаюць дом з уласным басейнам, пра які можна марыць. Але цана кусаецца3

У аэрапорце Каліфорніі самалёт перакуліўся ўверх коламі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць