У памяшканні «Рускага дома ў Брэсце» да 4‑й гадавіны поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну праходзіць выстава «Франтавікі. VZгляд» Ірыны Харкаўскай пад назвай «Твары герояў». Наведвальнікі могуць таксама склеіць са стужак расійскі трыкалор, заўважыў REFORM.news.

«Гэтыя паштоўкі — не проста малюнкі. Гэта пасланні тым, хто стаіць на абароне нашай Радзімы, захаваныя жывыя эмоцыі і неверагодныя, поўныя сілы вочы кожнага байца. Сумна ўсведамляць, што большасць з іх так і не атрымалі свае партрэты», — гаворыцца ў прэс-рэлізе «Рускага дома ў Брэсце».
Адзначаецца, што «на малюнках — байцы сіл спецыяльных аперацый, у якіх схаваная большая частка твару».








Арганізатарамі мерапрыемства выступілі аб'яднанні «Рускае таварыства» і «Рускі Дом у Брэсце». Ірына Харкаўская з'яўляецца членам РГА «Рускае таварыства». У Брэсце аддзяленне таварыства ўзначальвае Святлана Смірнова.
На ўрачыстае адкрыццё прывялі скрыпічны ансамбль гімназіі, удзельнікаў праекта «Фактар бай», клуб Рускага таварыства «Арыён». Прысутнічалі таксама віцэ-консул Генеральнага консульства РФ у Брэсце Раман Цітоў і кіраўніца аддзялення Рассупрацоўніцтва ў Брэсце, віцэ-консул Сафія Пякшава.
Наведвальнікі павінны былі далучыцца да стварэння палатна са стужак у колерах расійскага трыкалора.
-
У Беразіне прачнуліся пчолы. Дзяўчынка, якая іх пабачыла, скарыла тыкток
-
«Беларусы і ў Дубаі беларусы». Як суайчыннікі арганізавалі дапамогу тым, хто не можа вярнуцца дамоў праз закрытае неба
-
«Пад канец адпачынку даведаліся, што тут няма сховішчаў». Беларусы, што знаходзяцца ў ААЭ, расказалі, як ім там цяпер
Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі
Каментары
Это те люди, которые поставлены ФСБ России готовить русские вёсны за пределами России!
Всех за экстремизм на 15 лет!