Грамадства3333

У беларускі не атрымалася прачытаць верш у падручніку для 2‑га класа. Ёй накідалі тысячы каментароў

Карыстальніца Nadejda_kuksenkova апублікавала ў TikTok відэа, у якім спрабуе прачытаць верш з падручніка літаратуры для другога класа. Яна прызнаецца, што не ведае значэння некаторых слоў — а значыць, на яе думку, дзіця тым больш не здолее даць рады, піша «МогилевОнлайн».

Скрыншот з відэа

Іроніі сітуацыі дадае тое, што словы, на якіх аўтарка відэа «спатыкаецца» і няправільна ставіць націскі, тлумачацца проста над самім вершам.

«Людзі добрыя, скажыце мне: што гэта такое? Другі клас. Задалі вучыць верш. Гэта што за словы такія, прабачце мне», — кажа абураная карыстальніца TikTok.

Далей лепш проста паглядзець відэа — бо націскі, якія ставіць жанчына ў беларускіх словах, лепш скажуць пра веданне роднай мовы беларускай.

@nadejda_kuksenkova

♬ оригинальный звук - Nadejda_kuksenkova

А вось і тэкст верша:

Весняй зараначкай свеціць,
Лашчыць,
Як звон ручая.
Самая, самая лепшая ў свеце
Мама мая.

Жанчына прызналася, што разумее толькі два радкі: «Самая, самая лепшая ў свеце мама мая». У той жа час дзіцяці нібыта так складана даецца заданне вывучыць верш на памяць, што, са слоў беларускi, яно просіць пакінуць яго дома.

«Гэта трэш нейкі. Я, вядома, усё разумею, але ж можна як-небудзь вершы больш сладна пісаць, ці што?», — пытаецца аўтарка.

Цікава, што над вершам Уладзіміра Карызны падаюцца тлумачэнні тых самых складаных для беларускі слоў: «гай», «зараначка», «лашчыць».

Зараз пад відэа 2 758 каментароў. Хтосьці нават падтрымаў жанчыну за кадрам, але ў шматлікіх фаловераў пост выклікаў сорам.

«Мама, ідзіце ў школу з дзіцём, за суседнюю парту».

«Як можна навучыць дзяцей, калі бацькі нулявыя?»

«Пастаўце правільна націск і ўбачыце, як прыгожа атрымаецца. Мой унук вывучыў проста і ўчора адказаў выдатна». 

«Аўтар, не слухайце негатыўныя каментарыі. Пагаджуся з вамі цалкам! Дзіўныя вершы, невядомыя паэты, складана, 2 клас. У нас у класе ўсе дзеці плакалі, пакуль вучылі. Так, бел. мова — наша мова, але ёсць добрыя, мілагучныя вершы, хто складае гэтыя падручнікі???? Як гэта данесці да Мінадукацыі???»

«Да вас пытанне, як вы скончылі школу?»

«Я ўчора з дзіцём таксама вучыла гэты верш, калі чытала, ледзь язык не зламала, і таксама нічога не зразумела. Дзіця кажа, што гэта самы нелюбімы прадмет».

«Паважаныя бацькі, калі вы вось у такім негатыўным ключы абмяркоўваеце школьную праграму, хатняе заданне і настаўнікаў, — не здзіўляйцеся потым, што вашы дзеці не хочуць вучыцца, рабіць урокі і ў школе паводзіць сябе так, каб да вас, як да бацькоў, не было прэтэнзій за іх паводзіны».

«Ні ў адзін націск не трапіла. Талент!»

Каментары33

  • Захар
    02.03.2026
    А вось калі шклоўскі самазванец загадае аучыць кітайскую мову, то гэтыя так званыя бацькі будуць маўчаць і ніхто з іх не скажа, што вельмі цяжка.
  • Ватнікі негадуюць!)
    02.03.2026
    Куксенкова - 100 адсоткава расейскае прозвішча!
    Таму цалкам зразумела, чаму гэтая кабета не можа прачытаць верш!

    Ён для яе на замежнай мове)
  • Прапаную
    02.03.2026
    Забараніць істотам з адмоўным айкью мець дзяцей.

Цяпер чытаюць

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі6

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Калі крама можа адмовіцца прыняць назад ці абмяняць няношанае адзенне? Патлумачылі ў МАРГ1

Загінуў 34‑гадовы Антон Арцямёнак, складальнік слоўніка беларускіх футбольных тэрмінаў5

У Нью-Ёрку пара залезла на рэтрансляцыйную вежу хмарачоса дзеля заручын5

На Беларускай чыгунцы ўводзяць новы від цягнікоў2

УСУ нанеслі ўдар па Цэнтру касмічнай сувязі расійскай арміі пад Масквой2

Лукашэнка на некалькі гадзін заскочыць у М'янму і 2 ліпеня вылеціць у Беларусь3

«Рукамі не чапаць». Прадаўцы забараняюць беларусам адбіраць сабе лепшыя ягады ФОТАФАКТ7

У Дзяржынскім раёне на аўкцыёне прадаюцца руіны старога храма з абавязкам неадкладна звесці іх са свету9

У Расіі чакаюць мабілізацыю 1,2 мільёна мужчын увосень23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі6

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць