Гісторыя44

У Нараўлянскім раёне знайшлі раней невядомую абарончую вежу часоў ВКЛ

Адкрыццё зрабіла археалагічная экспедыцыя Інстытута гісторыі НАН Беларусі, якая цяпер працуе ў вёсцы Антонаў Нараўлянскага раёна.

Падчас даследаванняў у Антонаве навукоўцы знайшлі мураваныя канструкцыі раней навукова не апісаных фартыфікацыйных пабудоў інкастэляванага (абарончага) двара (ці замка) XVI—XVII стагоддзяў аршанскага старасты і знакамітага палеміста Філона Кміты-Чарнабыльскага і яго зяця, гаспадарскага двараніна Лукаша Сапегі.

На першай адносна падрабязнай Радзівілаўскай карце ВКЛ 1613 года Антонаў ахарактарызаваны як pagus cum domo nobilis («сяло з домам нобіля»), а для яго ўмоўнага пазначэння выкарыстаны сімвал абарончай вежы.

Як адзначае вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі Алег Дзярновіч, падчас даследавання, верагодна, знайшлі якраз канструкцыі падмурка абарончай вежы, якая ўзвышалася над ракой Славечнай і была вядомая паводле інвентара 1628 года. Для будаўніцтва вежы выкарыстоўвалася пашыраная ў той час цэгла-пальчатка з характэрнымі бароздкамі на пасцелі (паверхні).

Гідрагеалагічная праблема археалагічнага помніка заключаецца ў тым, што яго падмывае рака Славечна, якая некалі бараніла замак. Значная частка пагорка з пабудовамі ўжо апынулася ў рацэ. Разам з гэтым матэрыялам на беразе і ў вадзе апынулася значная колькасць кафлі канца XVI — пачатку XVII стагодозя. Частка гэтых вырабаў дэкаратыўна-архітэктурнай керамікі знаходзіцца ў музеі Нараўлянскай сярэдняй школы № 2.

Падчас экспедыцыі, апроч таго, знайшлі рэшткі абарончага валу. Сам «двор нобіля» і сяло Антонаў былі разбураныя, верагодна, падчас рэйдаў казацкіх аддзелаў у сярэдзіне XVII стагоддзя.

Каментары4

  • сумесь ісламу з мангольскім нестарыянствам
    02.07.2026
    Niе сяло а - вёска , a ў Масковіі не было (і няма) хрысціянства — там існавала сумесь ісламу з мангольскім нестарыянствам (архітэктура, адзенне, зброя, рабства, гарэмы‑цэрэмы; паўсюль — іслам або ўплыў ісламу). Таму ўсе дзеянні Масковіі і яе царквы трэба разумець, улічваючы гэтую сітуацыю.
  • Gorliwy Litwin
    02.07.2026
    Cваёй непасрэднай сувязі замэчак не выканаў, авохці. Не абараніў. Але неяк загадкава пішуць пра "казацкія рэйды", ціпа ўдараў бандэраўскіх беспілотнікаў. Ён жа мог загінуць як у 1648-м, так і ў 1654-м. Мабыць, у такіх дэталях корпацца не рэкамендуецца ў сувязі са складанай міжнародна абстаноўкай. Але батанам цікава.
  • ооо
    02.07.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць31

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Усе навіны →
Усе навіны

Каверын: У мяне расце дачка, і я хацеў бы, каб яна жыла, хутчэй, у тым свеце, які ўяўляюць сабе ідэальным феміністкі36

Многія беларусы страцяць магчымасць ехаць на працу ў Літву. Вось што зменіцца з лістапада34

Сям'я з Мазыра збірае $2,9 мільёна, каб выратаваць сына4

«Калі мне было два гады, сваякі павезлі мяне ў Беларусь». Праз сацсеткі дзяўчына адшукала бацьку-расіяніна — але скончылася гісторыя сумна23

Памёр Генадзь Шэпелеў11

Ва Украіне амаль скончыліся ракеты для F-16, якімі збіваюць рэактыўныя дроны

Apple прэзентавала першы складны айфон14

Трамп паабяцаў па 5 тысяч даляраў кожнаму паўналетняму амерыканцу, калі рэспубліканцы захаваюць кантроль над Кангрэсам29

Штучны інтэлект рашыў задачу Наўе—Стокса, якую людзі не маглі разгадаць 90 гадоў. Гісторыя, аднак, абярнулася скандалам15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць31

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць