Грамадства11

Калі крама можа адмовіцца прыняць назад ці абмяняць няношанае адзенне? Патлумачылі ў МАРГ

У Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі падрабязна растлумачылі, у якіх выпадках пакупнікі могуць вярнуць або абмяняць новую вопратку, а калі прадавец мае законнае права адмовіць у гэтым. 

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Reform.news

У ведамстве нагадалі, што згодна з законам аб абароне правоў спажыўцоў пакупнік можа на працягу 14 дзён вярнуць або абмяняць нехарчовы тавар належнай якасці. Тэрмін адлічваецца не з дня пакупкі, а з наступнага дня пасля перадачы тавару. Пры гэтым прадавец не мае права скарачаць гэты перыяд, хоць можа па ўласнай ініцыятыве зрабіць яго больш працяглым.

Пры вяртанні пакупнік можа папрасіць абмяняць рэч на аналагічную або выбраць выраб іншага памеру, фасону, колеру, формы ці камплектацыі. Калі кошт новага тавару будзе адрознівацца, прадавец павінен зрабіць адпаведны пераразлік.

Аднак вярнуць ці абмяняць можна толькі той тавар, які не выкарыстоўваўся, захаваў свае спажывецкія ўласцівасці і мае прыкметы новага вырабу. Таксама неабходна мець пацвярджэнне куплі — гэта можа быць касавы або таварны чэк, а ў некаторых выпадках і іншыя доказы таго, што тавар быў набыты ў гэтай краме.

У МАРГ асобна звярнулі ўвагу на распаўсюджаную памылку пакупнікоў. Калі чалавек зрэзаў біркі або этыкеткі на адзенні, нават не паспеўшы яго надзець, прадавец можа адмовіць у вяртанні. Гэта звязана з тым, што без гэтых элементаў тавар ужо лічыцца такім, што страціў свае спажывецкія ўласцівасці як новы.

Акрамя гэтага, існуе асобны пералік тавараў належнай якасці, якія не падлягаюць вяртанню або абмену незалежна ад таго, карысталіся імі ці не.

Да такіх вырабаў адносяцца ніжняя бялізна, бялізна для немаўлят і дзяцей ясельнага ўзросту, панчошна-шкарпэткавыя вырабы, гарсэтныя вырабы, а таксама бялізнавы трыкатаж. Менавіта таму піжамы і іншыя падобныя вырабы вярнуць у краму нельга.

Разам з тым у МАРГ адзначылі, што купальнікі ўваходзяць у іншую катэгорыю тавараў — яны лічацца спартыўным адзеннем. Таму на іх распаўсюджваюцца агульныя правілы вяртання і абмену. Калі купальнік не выкарыстоўваўся, захаваў таварны выгляд і ўсе неабходныя элементы, пакупнік мае права вярнуць або абмяняць яго на працягу ўстаноўленага законам тэрміну.

У ведамстве таксама падкрэслілі, што адмова ў вяртанні купальнікаў толькі на той падставе, што яны нагадваюць бялізну, з'яўляецца неправамернай. Такія дзеянні могуць сведчыць аб парушэнні правоў спажыўцоў з боку прадаўца.

Каментары1

  • Cd we
    01.07.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?37

Хакейнае «Дынама» закрыла сваё кафэ ў мінскім гандлёвым цэнтры1

У Беларусі выпусцяць навагодняе марожанае са смакам святочных напояў

Расійскія хакеры ўзламваюць смартфоны нават праз надзейныя сайты. Адзіная страхоўка: абнаўляць праграмнае забеспячэнне1

Памерла народная артыстка Беларусі Святлана Вуячыч

Бізнэсмен Аляксандр Кныровіч атрымаў польскае грамадзянства67

Украінскія ратавальнікі паказалі фота наступстваў дзённай атакі дронаў на Кіеў

Брат дарадцы Зяленскага Міхаіла Падаляка загінуў у Запарожскай вобласці, ваюючы за Расію21

Украінскія войскі адкінулі расіян з-пад Арэхава7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць