Свет

Амаль усе лідары фракцый Сейма Літвы згодныя змяніць Канстытуцыю ў справе ядзернай зброі

Прэзідэнт Літвы заявіў, што амаль усе кіраўнікі фракцый Сейма згодныя з тым, што палажэнне Канстытуцыі, якое забараняе размяшчэнне на тэрыторыі Літвы ядзернай зброі, састарэла і павінна быць адменена, паведамляе LRT.

Фота: Mindaugas Kulbis / AP

У чацвер раніцай вышэйшыя службовыя асобы краіны абмеркавалі ў прэзідэнтуры канстытуцыйную норму, якая забараняе размяшчэнне ў Літве ядзернай зброі. У сустрэчы ўдзельнічалі прэзідэнт, кіраўніцтва Сейма і ўрада, а таксама старшыні парламенцкіх фракцый.

Сустрэча адбылася на фоне актывізацыі дыскусій у краіне наконт унясення змяненняў у Канстытуцыю. Падставай стала майскае рашэнне Наўседы накласці вета на закон аб Клайпедскім дзяржаўным марскім порце, які прадугледжваў магчымасць заходу ў тэрытарыяльныя воды Літвы суднаў з ядзернай зброяй, калі гэта не супярэчыць інтарэсам нацыянальнай бяспекі. Прэзідэнт абгрунтаваў сваё рашэнне неадпаведнасцю закона Канстытуцыі.

Асноўны закон краіны прадугледжвае, што на тэрыторыі Літвы не могуць размяшчацца зброя масавага знішчэння і вайсковыя базы замежных дзяржаў.

Пасля сустрэчы з палітыкамі ў чацвер Гітанас Наўседа заявіў, што Канстытуцыю неабходна змяніць, паколькі геапалітычная сітуацыя працягвае пагаршацца. Ён таксама адзначыў, што Канстытуцыя была прынята ў зусім іншых геапалітычных умовах.

«Гэта абсалютная забарона, якая не прадугледжвае ніякіх выключэнняў. Такім чынам, Літва фактычна з'яўляецца адзінай дзяржавай НАТА, якая самастойна ўстанавіла для сябе такую забарону. Безумоўна, мы павінны звярнуць увагу на гэты фактар», — сказаў Наўседа.

Ён таксама адзначыў, што Фінляндыя, дзе аналагічная забарона была замацавана законам, ужо адмяніла абмежаванне на размяшчэнне ядзернай зброі.

«Сёння Літва апынулася своеасаблівай шэрай зонай унутры самога НАТА. <…> Было б вельмі сумна, калі б мы сталі слабым звяном або шэрай зонай у межах самога НАТА», — заявіў прэзідэнт.

Паводле слоў Наўседы, пазіцыі кіраўнікоў парламенцкіх фракцый у цэлым супалі, і амаль усе яны выказалі меркаванне, што гэты артыкул Канстытуцыі састарэў і яго варта проста выключыць.

На думку прэзідэнта Літвы, такое рашэнне маглі б прыняць дэпутаты Сейма шляхам галасавання за ўнясенне змяненняў у Канстытуцыю, паколькі правядзенне рэферэндуму заняло б занадта шмат часу.

«Мы прыйшлі да высновы, што цяпер менавіта той момант, калі і Сейм, і яго старшыня могуць прадэманстраваць неабходнае лідарства», — сказаў Гітанас Наўседа.

Каментары

Цяпер чытаюць

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Усе навіны →
Усе навіны

Былы пасол Расіі атрымаў участак для катэджа ў Драздах. Ён будзе суседам Качанавай2

На беларускія экраны вярнулася інтэлектуальная гульня «Брэйн-рынг»6

Колькі заставалася сядзець палітвязням, вызваленым 16 верасня? Некаторым з іх — яшчэ па восем гадоў

«Па-першае, не Коля, а Мікалай». Ботаў вывелі на абарону Колі-лейтэнанта33

У ЗША з міграцыйнай турмы вызвалілі беларуску, у якой быў рак шчытападобнай залозы

Новы ці ўжываны? Колькі каштуюць Geely і Belgee з прабегам і ці моцна яны страчвалі ў цане5

Статкевіч: Учора было парушана ключавое правіла гандлю25

Трамп падпіша закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Украінскія дроны атакавалі вайсковы аэрадром у Растове-на-Доне і НПЗ у Яраслаўлі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць