Вайна147147

Заснавальніка найбуйнейшага ўкраінскага вытворцы дронаў, кампаніі Fire Point, спыталі пра ўзровень беларускай СПА. Яго адказ здзівіў

«Я думаю, што беларусы не ідыёты, каб ужо ў першыя гадзіны вайны застацца ні з чым», — адказаў Дзяніс Штылерман.

Дзяніс Штылерман. Скрын відэа: SergiyPeichev / YouTube

Рыторыка ўкраінскага боку ў адрас Беларусі ў апошні час моцна змянілася. Прадстаўнікі Украіны ўжо неаднаразова заяўлялі, што ў выпадку непазбежнай пагрозы з тэрыторыі Беларусі будуць нанесеныя ўдары ў адказ, а пры неабходнасці — і прэвентыўныя.

У новым выпуску YouTube-канала Pressing украінскі журналіст Сяргей Пейчаў пацікавіўся ў заснавальніка і галоўнага канструктара найбуйнейшай украінскай ваеннай кампаніі Fire Point Дзяніса Штылермана, як той ацэньвае стан беларускай сістэмы супрацьпаветранай абароны.

«Я думаю, што беларусы не ідыёты, каб ужо першыя гадзіны вайны застацца ні з чым. Уся іх крытычная інфраструктура — усё, на чым гэты Лукашэнка жыве і набівае сабе кішэні, — будзе знішчаная ў першыя суткі. І ён нічога зрабіць не зможа», — адказаў Шцілерман.

Нагадаем, што менавіта Fire Point з'яўляецца вытворцам дальнабойнай крылатай ракеты «Фламінга», а некалькі тыдняў назад кампанія паведаміла аб паспяховых лётных выпрабаваннях новай зенітнай ракеты FP-7.x, якая з’яўляецца ключавым элементам новай еўрапейска-ўкраінскай сістэмы супрацьпаветранай абароны пад назвай «Фрэя» (Freyja). Паводле Шцілермана, ужо ў жніўні прадпрыемства зможа выпускаць па тры ракеты ў дзень.

Каментары147

  • Heinze
    29.06.2026
    Пасьля такіх заяу́ , павагі да украінцау́ няма
  • Аёй
    29.06.2026
    Heinze , ты перажываеш за 18 рэзідэнцый?
  • АВС
    29.06.2026
    Heinze , Украіна, якая штодзённа лічыць трупы сваіх грамадзян, пляваць хацела на вашу і нашу агульную павагу. Коё-каму трэба было пралічваць наступствы перад тым, як улазіць у дапамогу агрэсару па вушы. А яны цяпер відавочныя - тэхнагенныя, экалагічныя катастрофы па ўсёй краіне - ад Азота да НПЗ. Дах у Мінску ледзьве патушылі, а што будзе, калі запалае ўся краіна? Без паліва спыніцца ўсё - асабліва ўражлівых нават да бальніц не давязуць, бо не будзе на чым без бензіну. Так што, "міралюбным" працоўным Інтэграла, авіярамонтных заводаў, МЗКЦ, БМЗ і іншых соцень прадпрыемстваў на Расваензамове лепей загадзя тэстаменты падрыхтаваць.
    Калі так станецца, гэта вельмі трагічны для Беларусі і яе патэнцыялу сцэнар, але логіка ясная, чаму гэта можа адбыцца.

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі13

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусаў шакаваў рост цэнаў на скумбрыю, яйкі і сала. Вось што людзі кажуць9

Зяленскі зноў заявіў пра сістэмныя абмежаванні хуткасці Starshield над Украінай — да 161 км/г8

У Рыме ідзе «дождж» з памёту: людзі ходзяць з парасонамі ВІДЭА5

У выніку выбуху ў Санкт-Пецярбургу мог загінуць галоўны штурман 6‑й арміі ВПС і СПА5

Пакаралі літоўскіх памежнікаў, якія стаялі на шухеры пры перакідванні цыгарэт праз мяжу5

Гродзенскі доктар паказаў прадметы, якія выпадкова глыталі дзеці1

У Астане з акна выкінулі чамадан з далярамі3

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі13

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць