Свет33

У ЗША буйная кампанія падала ў суд на ўрад, патрабуючы вярнуць выплачаныя мытныя зборы

У ЗША абвастраецца спрэчка вакол мыт, уведзеных у апошні год прэзідэнтам Дональдам Трампам. Пасля рашэння Вярхоўнага суда, які прызнаў большую частку гэтых мыт незаконнымі, буйная лагістычная кампанія FedEx падала пазоў супраць урада ЗША. Гэта першы пазоў ад буйной амерыканскай кампаніі пасля згаданага рашэння, піша Bild.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Getty Image

FedEx патрабуе вярнуць ёй усе выплачаныя мытныя зборы за імпартаваныя тавары, гаворка ідзе пра мільярды даляраў. Пазоў накіраваны супраць Мытнай і памежнай службы ЗША і разглядаецца ў Міжнародным гандлёвым судзе.

Суд пакуль не вызначыў, што рабіць з ужо сабранымі сродкамі, хоць і прызнаў, што прэзідэнт не меў права самастойна ўводзіць мыты на падставе закона аб надзвычайным становішчы — гэта, паводле рашэння, з’яўляецца выключнай кампетэнцыяй Кангрэса. У цэлым імпарцёры ўжо заплацілі больш за 130 мільярдаў даляраў у выглядзе штрафных тарыфаў.

Пасля рашэння Вярхоўнага суда мытная служба заявіла пра спыненне спагнання адпаведных збораў. У адказ Трамп анансаваў дадатковыя 10-працэнтныя, а пасля і 15-працэнтныя мыты для імпарцёраў па ўсім свеце, аднак афіцыйна гэтая пастанова пакуль не аформленая. Еўрапейскі Саюз у адказ на тое, што адбываецца, замарозіў падпісаную летам 2025 года гандлёвую дамову з ЗША.

Каментары3

  • Украінскі аглядальнік
    24.02.2026
    Суд мусіць задаволіць пазоў Федэкс супраць урада. Усе для гэтага падставы маюцца. А потым Мытная і памежная службы павінны будуць падаць пазоў супраць асабіста Трампа, каб той аплаціў усе 130 млрд. даляраў кампенсацыі за страты Федэкс з асабістых грошай. Трамп і яго сям'я навараваўшы ўжо датстакова, каб злёгку аплаціць выдаткі са свайго гаманца.
  • Armatura
    24.02.2026
    Украінскі аглядальнік, pakul Tramp kamanduje eskadraj, tam i tam, niekatoryja siejuć zakałoty...
  • 24.02.2026
    Кажуць ў псіхлякарнях ўжо не засталося Напаляонаў . Усе выключна Трампы .

Цяпер чытаюць

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын12

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын

Усе навіны →
Усе навіны

Былая палітзняволеная са Швецыі: Следчы думаў, што бабулю расколе адразу, а бабуля як уперлася!1

У Курскай вобласці загінулі чатыры расійскія афіцэры — на іх напала «Баба-Яга»1

MALDZIS выкупіў старадаўні архіў парафіі з Гарадзеншчыны3

У Барысаве распрацавалі пажарны танк для самых складаных узгаранняў ФОТЫ

КДБ абвесціў затрыманых кнігавыдаўцоў Яўдаху, Багдановіча і Коласа ўдзельнікамі экстрэмісцкага фармавання13

Трамп незадаволены абраннем Маджтабы Хаменеі1

«У мяне на стале пяць гадоў ляжала папера з перадачай права апекі над сынам». Вольга Севярынец — пра гады страху, антыдэпрэсанты і надзею12

У Германіі ўпаў метэарыт, асколкі прабілі дахі дамоў3

Журналіст Павел Дабравольскі асуджаны на 9 гадоў пазбаўлення волі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын12

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць