Усяго патроху1414

На пасаду Улькі Пулькі знайшлі новую дзяўчыну. Мінулая сышла праз канфлікт

«Каб вы толькі ведалі, што адбываецца там», — раней казала пра лэйбл «Флагман М'юзік», звязаны з Ганнай Сялук, блогерка-мільённік Ульяна Сталярова, якая і стварыла вобраз Улькі Пулькі з нуля.

Злева Ульяна Сталярова, якая стварыла блогерку Ульку Пульку. Справа — яе замена. Калаж

У сацыяльных сетках Улькі Пулькі ўчора з’явіліся фотаздымкі новай блогеркі, якая будзе выступаць пад гэтым псеўданімам. Напісана, што пачынаецца новая гісторыя. Сапраўдная стваральніца персанажа Ульяна Сталярова фактычна засталася ні з чым.

Сваю праўду дзяўчына раней распавядала на сваім новым YouTube-канале. Займацца блогінгам Ульяна пачала яшчэ калі вучылася ў школе — гэта было ў 2015 годзе. Праглядаў амаль не было, але Ульяна верыла, што некалі ўсё атрымаецца.

У 16 гадоў дзяўчына напісала першую песню «Мальчик, sorry», а на летніх канікулах распрацавала пакрокавы план, як і што плануе рабіць далей. Кажа, што разумела: песня не стане хітом, але перакуліць жыццё выканаўцы.

Так і атрымалася. Ульяна знайшла падтанцоўку, зрабіла касцюмы і пайшла з першай песняй выступаць па розных мерапрыемствах для моладзі. Там пазнаёмілася з больш папулярнымі блогерамі, які прапанавалі паздымацца разам.

Бясконцы драйв, новыя песні, здымкі на вуліцах, падпісчыкі… Усё закруцілася так хутка, што ўсяго праз паўгода ў Улькі Пулькі быў першы сольны канцэрт у Мінску. Яна з гонарам згадвае, што гэта адбылося 14 лютага 2023 года — атрымалася прадаць усе квіткі.

А далей былі здымкі кліпаў, гастролі (разам з Дзім Дзімычам і Анджылішай Ульяна аб'ездзіла ўсю Расію ды Казахстан)… Працавала Улька Пулька з «Флагман м'юзік» — музычнай кампаніяй, якая цесна звязаная з нявесткай Лукашэнкі Ганнай Сялук.

Ульку Пульку разам з іншымі блогерамі кампаніі актыўна выкарыстоўвалі для пралукашэнкаўскай прапаганды сярод школьнікаў. У 2024 годзе блогерка разам з іншым кумірам дзяцей Дзім Дзімычам паказальна спрабавала стаць сяброўкай партыі «Белая Русь» — але атрымала адмову.

У які момант пачалося супрацоўніцтва і чаму адбыўся канфлікт, Ульяна распавядаць не хоча. Туманна кажа, што проста вырасла з гэтай ролі. Але прызнаецца, што ў нейкі момант ёй было супер-некамфортна — яна зламалася і згубілася. Але ў выніку зразумела, што хоча чагосьці большага.

Не без шкадавання Ульяна расказвае, што засталася без усяго. «Флагман м'юзік» забраў і творчы псеўданім, і ўсе песні, і сацсеткі дзяўчыны.

А плакаць тут ёсць аб чым: на YouTube-канал «Улька Пулька» падпісана больш за 3 мільёны чалавек, ёсць яшчэ амаль 545 тысяч падпісчыкаў у тыктоку і каля 13 тысяч падпісчыкаў у інстаграме. Цяпер усё гэта атрымала ў спадчыну іншая дзяўчына.

Новая Улька Пулька

Ульяна Сталярова спрабуе не губляць аптымізму. Яна пачала выступаць пад сваім сапраўдным прозвішчам. Але поспехі пакуль сціплыя. На яе новы YouTube-канал падпісана крыху больш за 17 тысяч падпісчыкаў, а новы кліп «Не игрушка» набраў усяго 672 прагляды за 3 месяцы.

Па шляху Ульяны пайшла і іншая блогерка «Флагман м'юзік» — Анджыліша (сапраўднае імя — Ангеліна Міхалёва). Тая сёлета ў студзені запісала відэа, у якім плача, распавядаючы пра канфлікт з лэйблам.

Новая Улька Пулька — 15‑гадовая мінская школьніца з сям'і вайскоўцаў Арына Раманава, піша «Люстэрка».

Каментары14

  • Божечки-кошечки
    24.02.2026
    Что они с ребенком сделали?! Новая Улька Пулька выглядит лет 30, а ей 15!
  • Zanzibar
    24.02.2026
    A pra što hety artykuł?
  • накрученные "миллионы"?
    24.02.2026
    миллионы подписчиков-это верно члены "Белой руси" и прочие "мертвые души", которые подписались по команде невестки Луки, которые там только для галочки без истинного интереса, иначе трудно объяснить, почему они практически проигнорировали новый YouTube-канал и новый клип своего "кумира"

Цяпер чытаюць

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»2

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»

Усе навіны →
Усе навіны

Петэр Мадзьяр заявіў, што параіў бы Пуціну завяршыць вайну3

«Адкуль вы ўсе?!» Слава Камісаранка быў ашаломлены складам гледачоў на сваім канцэрце ў ЗША21

У Мінску сабутэльнікі забілі таварыша і вынеслі паміраць на лесвічнай пляцоўцы5

У мінскім аэрапорце па вяртанні з Грузіі затрымалі фатографа Аляксандра Шышко6

Танны аналаг Егіпта. Беларуска расказала, як адпачыла ў Камбоджы6

Прыёрбанк перавёў на рахункі дзяржавы мінімум 800 мільёнаў рублёў2

Мінчанка ляжала на ложку-трансформеры, калі той раптам склаўся2

У Гомелі зноў працуе рэстаран «Спадчына», закрыты пасля «Гукання вясны»

Навукоўцы ў шоку ад вынікаў даследаванняў інтэлекту пакалення Z14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»2

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць