Віцебчука завабілі 40 тысячамі даляраў і надурылі на 75 тысяч рублёў
Як паведамляе Следчы камітэт, у лістападзе мінулага года 54‑гадовы жыхар Віцебска ўбачыў у тыктоку рэкламу пра магчымасць хуткага заробку на інвестыцыях. Паддаўшыся на яе, ён уклаў у справу буйную суму грошай, а ў выніку застаўся ні з чым.

Перайшоўшы па спасылцы, мужчына атрымаў паведамленне ад «асабістага куратара» ў Telegram. Той сам стварыў для мужчыны працоўны кабінет на платформе і правёў інструктаж, як і калі ўносіць грошы.
Такім чынам мужчына перавёў на пазначаны ў перапісцы рахунак 150 рублёў і пачаў рабіць здзелкі пад кіраўніцтвам настаўніка.
У снежні на яго асабістай старонцы адлюстравалася сума даходу — 40 тысяч даляраў ЗША. Мужчына захацеў вывесці грошы, але не змог: куратар пад рознымі аргументамі пастаянна прасіў папоўніць рахунак — то нібыта грошы пайшлі не туды, то патрабавалася дадатковая сума.
У выніку мужчына патраціў усе свае сродкі, уключаючы грошы, што збіраліся на аўтамабіль, і ўзяў крэдыт у банку — агульная сума не менш за 75 тысяч рублёў. Толькі тады ён вырашыў праверыць кампанію ў інтэрнэце і высветліў, што яе даўно не існуе.
Усвядоміўшы, што стаў ахвярай ашуканцаў, пацярпелы звярнуўся да юрыстаў, якія накіравалі яго ў міліцыю.
Віцебскім гарадскім аддзелам Следчага камітэта заведзена крымінальная справа.
Махляры выманілі ў мінскай пенсіянеркі грошы, паабяцаўшы вярнуць праз тры месяцы з працэнтамі
Мінчанка перавяла махлярам грошы 17 разоў
«Калі даведаліся, што да чаго, былі ў шоку». Мінская рыэлтарка цудам выратавала дзяўчыну ад страты кватэры
Пенсіянерка з Гомеля прыехала ў сталіцу, каб закапаць у снезе чужыя 125 000 рублёў
Каментары