Свет11

Штаб-кватэру іранскіх мул у Тэгеране атакавалі ўзброеныя «народныя маджахеды»

Каля 250 «народных маджахедаў» 23 лютага напалі на штаб-кватэру мул Мотахары на захадзе Тэгерана. Сто з іх былі забітыя сіламі іранскага рэжыму, піша Bild.

Ілюстрацыйнае фота. Ali Mohammadi / Bloomberg via Getty Images

«Народныя маджахеды» (перс.: Mojahedin-e Khalq, MEK) — іранская апазіцыйная арганізацыя з шыіцка-ісламісцкімі і марксісцкімі ідэямі. З-за ранейшых узброеных акцый і тэрактаў у Іране і за мяжой яны некалькі гадоў знаходзіліся ў тэрарыстычным спісе ЕС.

150 байцоў MEK да вечара панядзелка «паспяхова вярнуліся на свае базы», заявілі самі маджахеды.

Факт сутыкнення і колькасць загінулых таксама пацвярджае агенцтва Tasnim, блізкае да Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі. Пра здарэнне паведаміла і газета Al-Akhbar, якая лічыцца неафіцыйным рупарам фінансаванай Іранам групоўкі «Хезбала».

Al-Akhbar назвала атаку «адной з самых небяспечных і складаных аперацый, праведзеных MEK у Іране пры прамой падтрымцы замежных спецслужбаў». Газета намякае, што за атакай стаіць ізраільская разведка «Масад». Аднак ніякіх пацверджанняў гэтага няма.

Каментары1

  • бабруйчанін
    25.02.2026
    )))"народныя маджахеды" іслама- шыіцкія марксісты ???)))
    Кшталту ортодоксальныя сіаністы у вязанных кіпах
    Ісраіль замест Арфата і фатх палтрымлівалі супрацоўнічалі з хамас ..

Цяпер чытаюць

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба28

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Усе навіны →
Усе навіны

ААЭ і Саудаўская Аравія прыгразілі Ірану адказам на ўдары па іх тэрыторыі

40 дзяўчынак загінула ў выніку ракетнага ўдару па школе на поўдні Ірана — мясцовыя ўлады1

«Мы вельмі блізкія да канчатковай перамогі». Рэза Пехлеві запісаў зварот да іранцаў1

Аднапакаёўку без аздаблення ў «Мінск-Свеце» здаюць за $3502

Змена іранскага рэжыму — не мэта аперацыі, — Ізраіль

З 1 сакавіка ГЦ Green City уводзіць платную начную стаянку

Адной з галоўных цэляў першай хвалі ўдараў па Іране былі лідары ісламскай рэспублікі7

У нядзелю чакаецца да +15. Надвор'е на першыя дні вясны1

Трамп: Калі мы скончым, вазьміце ўладу над сваім урадам. Ён будзе вашым14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба28

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць