Грамадства

У вёсцы пад Віцебскам ёсць душэўны музей: кормяць смачна, а запіс ажно за месяц

Беларуска ў тыктоку распавяла пра вясковы музей, пра які вы наўрад ці чулі. Ужо 40 гадоў ён трымаецца на энтузіязме настаўніцы беларускай мовы і літаратуры.

Людміла Нікіціна. Скрыншот відэа ў тыктоку

Паміж Віцебскам і вёскай Заронава ўсяго 24 кіламетры. Але пра існаванне музея там ведаюць нават не ўсе з тых, у каго лецішча побач. А месца сапраўды душэўнае.

Экспазіцыя можа выглядаць крыху сумбурнай. Але ўлічваючы тое, што ўсё 40 гадоў трымаецца на энтузіязме і любові да беларушчыны звычайнай настаўніцы, гэта можна дараваць.

Афіцыйная назва гучыць так: народны комплекс-музей «Гісторыя Заронаўскага краю». На плошчы ў 280 квадратаў размешчана каля 30 тысяч экспанатаў.

Галоўная тут Людміла Нікіціна. У свой час яна тры разы спрабавала паступіць на гістфак Гродзенскага педінстытута — але беспаспяхова. У выніку пайшла на завочнае аддзяленне факультэта беларускай філалогіі Віцебскага педінстытута.

Можа, і добра, што лёс склаўся менавіта так: у інтэрв’ю «Віцьбічам» жанчына распавядала, што лічыць сваім прызваннем вывучаць беларускую культуру і знаёміць з ёй іншых.

У Заронава Людміла прыехала жыць у 1982 годзе, працавала настаўніцай беларускай мовы і літаратуры. А ў 1986 годзе пачала ствараць пры школе музей. Матывацыя была даволі зразумелая: у Заронава прыязджалі з усіх канцоў СССР на вайсковае пахаванне — адно з самых маштабных у Віцебскай вобласці.

Стваралі музей, як кажуць, усім светам: спачатку дзеці неслі любімай настаўніцы ў экспазіцыю ўсё, што падавалася ім цікавым і значным. А потым і дарослыя далучыліся.

І па сёння, калі нехта хоча знесці стары дом, людзі запрашаюць у госці Людмілу, каб тая паглядзела, ці не варта нешта забраць у музей.

Значная частка экспазіцыі прысвечана быту нашых продкаў, у музеі праводзяць розныя народныя абрады. А яшчэ там могуць смачна накарміць.

@languanna_life Обзор на музей в Зароново #обзореды #витебск #путешествие #кудасъездить #зароново ♬ оригинальный звук - Languanna

Сваімі ўражаннямі ў тыктоку падзялілася блогерка з Віцебска, якая падпісаная як Languanna. Яна засталася вельмі ўражаная, але папярэдзіла, што запісвацца трэба вельмі загадзя: тыктокерка, напрыклад, дамовілася на наведванне яшчэ летась у снежні, а трапіць на экскурсію змагла амаль праз месяц.

У экспазіцыі ёсць нават сапраўдная печка — у ёй і гатавалі абед для гасцей.

— Самая галоўная прычына наведаць гэты музей — гэта Людміла Канстанцінаўна, неймаверна энергічная і пазітыўная жанчына, якая з іскрай у вачах распавядае пра кожны экспанат музея. А яшчэ ў яе цэлы калектыў дзяцей, якія дапамагалі ёй праводзіць экскурсію і распавядалі пра музей. Дарэчы, вельмі прыемна, што і дзеці, і іх кіраўніца размаўлялі толькі па-беларуску.

У каментарыях словы тыктокеркі пацвярджаюць: тыя, хто пабываў у музеі, атрымалі толькі станоўчыя ўражанні.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі8

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, як будзе выглядаць могільнік для радыеактыўных адкідаў у Беларусі3

Ізраіль загадаў жыхарам Бейрута пакінуць вялізны раён Дахіе. У Ізраілі заявілі, што яго чакае лёс сектара Газа13

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі13

Трамп заявіў, што павінен удзельнічаць у выбары новага лідара Ірана8

Трамп заявіў, што ў Зяленскага цяпер «яшчэ менш картаў», і абвінаваціў Кіеў у тармажэнні перамоў14

Буйнога беларускага імпарцёра цюльпанаў злавілі на падатковых махінацыях

У «Мінск-Свеце» кіроўца страціў прытомнасць і насмерць разбіўся

У Расіі адмянілі яшчэ аднаго папулярнага коміка10

Трэвел-блогеру вынеслі папярэджанне за няправільную рэкламу рэбрыкаў і дранікаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі8

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць