Грамадства77

Гомельскія ўлады і «Рускі дом» пасварыліся праз сцяг СССР

У пачатку лютага кіраўнік «Рускага дома ў Гомелі» Аляксандр Маржухін абвінаваціў мясцовыя ўлады ў неканструктыўным стаўленні да дзейнасці арганізацыі, аднак сутнасць канфлікту заставалася невядомай. Выданне «Флагшток» высветліла, што праблема ў сцягу СССР.

Савецкі сцяг на фасадзе «Рускага дома ў Гомелі». Фота: t.me/russiangomel

Як даведаўся «Флагшток», «цёркі» паміж уладамі горада і Маржухіным узніклі праз вывешаны на будынку «Рускага дома» сцяг Савецкага Саюза. Гэта не спадабалася чыноўнікам, якія, верагодна, хацелі б самі кантраляваць выкарыстанне гэтай сімволікі. Як правіла, улады Беларусі выкарыстоўваюць яе толькі ў кантэксце Другой сусветнай вайны.

Маржухін у 2025 годзе атрымліваў падзяку ад Гомельскага гарсавета. Фота: «Гомельские ведомости»

Як паведамляў «Флагшток», сцяг СССР быў вывешаны над уваходам у будынак «Рускага дома» побач з расійскім сцягам яшчэ ў кастрычніку 2025 года. Гэта была ініцыятыва «Гістарычнага клуба» пры «Рускім доме», які вядзе адыёзны прапагандыст сталінізму і «рускага свету» Арцём Сакоўскі.

Афіцыйна «Рассупрацоўніцтва» тлумачыла з'яўленне сцяга так:

«У нашым гістарычным клубе адбылася важная падзея: сцяг СССР — той самы, пад якім нашы дзяды ішлі ў бой, — цяпер горда лунае на нашым будынку. Гэта сімвал доблесці, стойкасці і Вялікай Перамогі, які цяпер бачыць увесь горад. Ён будзе натхняць нас на новыя даследаванні, дыскусіі і справы, годныя памяці нашых герояў, кожны дзень нагадваючы пра нашу вялікую гісторыю».

Але пасля канфлікту з гарадскімі ўладамі сцяг Савецкага Саюза прыбралі з будынка «Рускага дома».

Каментары7

  • Ёсік
    25.02.2026
    Спыніцеся гэтую вайну цягаць. Тады ўсе народы змагаліся, а не толькі расейцы. Жыцьцё расейцаў вымяраецца войнамі. Дурны лукашэнка й улады ягоныя, вас усялякія прайдзісветы не лічаць за ўладу, глядзіце, днр/лнр тутака ўсталююць. Хай п...уюць у расею, калі так у яе закаханыя.
  • Дориан
    25.02.2026
    Вот что значит заигрывать с российскими бандитами. Эти россияне как саранча, их только огнемет остановит. А белорусская власть без идеологии, без чувства Родины. Поэтому просто спасайте детей, особенно пацанов. Саранче нужно военное мясо.
  • Пра ахвяры камуністычнай прапаганды
    25.02.2026
    Колькі б не было савецкага ў Беларусі ці Расіі, некаторыя не надта свядомыя далей па руска-савецкай звычцы будуць пісаць пра фашызм.

Цяпер чытаюць

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі13

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

«Адсячэш адну галаву — вырастаюць новыя». Як кіраўніцтва Ірана пабудавала сістэму, якая дазваляе ўтрымліваць уладу10

Дэлегацыі РФ і ЗША правялі перамовы ў Фларыдзе

Кэці Пэры супраць Кэці Пэры. Аўстралійская дызайнерка выйграла пазоў супраць спявачкі, з якой судзілася з-за імя

Трамп: ЗША ўжо атрымалі перамогу над Іранам6

У Магілёве з'явіўся «мост імя Героя Савецкага Саюза М.І. Яшына». Назва тройчы парушае заканадаўства4

Цэны на нафту зноў вярнуліся да ўзроўню вышэй за $100 за бараль3

Нафтавы «запасны праход»: ад энергетычнага калапсу свет ратуюць усяго два трубаправоды

Стала вядома, якія траўмы атрымаў новы вярхоўны лідар Ірана2

У Гомелі жанчына занесла свайго сабаку на стрыжку да грумеркі. Забрала ўжо мёртвага

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі13

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць